Калi ж скончацца «добраахвотныя» паборы?
Надзея НIКАЛАЕВА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Патлумачце, калi ласка, цi мае права класны кiраўнiк збiраць у дзяцей грошы на розныя прыемныя «дробязi»: набыццё жалюзi цi вазонаў для азелянення класа? Хацелася б таксама даведацца, з якой мэтай у анкетах, прапанаваных бацькам для запаўнення, уключана пытанне наконт памеру iх заработнай платы?Т.А. , г. Мiнск. Паводле слоў намеснiка мiнiстра адукацыi нашай краiны Казiмiра Фарыно, сёння ў школ ёсць абсалютна законны варыянт прыцягнення сродкаў у сiстэму адукацыi — праз апякунскi савет. Фiнансавыя сродкi апякунскага савета складаюцца з добраахвотных узносаў i ахвяраванняў ад фiзiчных i юрыдычных асоб i iншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам. Гэтыя сродкi залiчваюцца на рахунак навучальнай установы i выкарыстоўваюцца па мэтаваму прызначэнню ў адпаведнасцi з рашэннем апякунскага савета. На ўсе скаргi грамадзян на «паборы» i «падаранукi» Мiнiстэрства адукацыi заўсёды рэагуе вельмi жорстка. — Прымушаць бацькоў аказваць матэрыяльную дапамогу навучальным установам забаронена. Усе ўзносы могуць быць толькi добраахвотнымi, — падкрэслiў Казiмiр Фарыно. — Бацькi вельмi часта выказваюць апасеннi, што калi яны адмовяцца здаваць грошы разам з усiмi, то ў вынiку можа пацярпець iх дзiця. Калi такое недзе здараецца, аб гэтым трэба тут жа сiгналiзаваць у Мiнiстэрства адукацыi. Вучэбна-выхаваўчы працэс нi ў якiм разе не павiнен залежаць ад «спонсарскiх магчымасцяў» бацькоў. I ўключаць у анкету пытанне наконт памеру заработнай платы не толькi некарэктна, а недапушчальна. Мы будзем з гэтым разбiрацца. Педагогi нясуць адказнасць за маральныя ўзаемаадносiны памiж усiмi ўдзельнiкамi вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, цi мае права класны кiраўнiк збiраць у дзяцей грошы на розныя прыемныя «дробязi»: набыццё жалюзi цi вазонаў для азелянення кла
|
|