Садавiна «есць» эмальIнфарм-укол Садавiна i гароднiна маюць у сваiм складзе шкодныя для зубоў вугляводы i арганiчныя кiслоты. Праўда, у рознай колькасцi.Наогул чым больш салодкага мы ядзiм, тым вышэй рызыка ўзнiкнення карыесу. Таксама адмоўна ўплывае на зубы i лiшак кiслот у розных прадуктах. Па першым часе пад iх уздзеяннем разбураецца эмаль, i мiкраарганiзмы пранiкаюць у больш глыбокiя тканкi зуба. Адносна садавiны-гароднiны можна сказаць, што ў першую групу ўваходзяць тыя, што спрыяюць развiццю карыесу, а ў другую — тыя, што наносяць меншы ўрон. Першыя — гэта бананы, ананасы, фiнiкi, iнжыр, салодкiя яблыкi, вiнаград, бульба, зялёны гарошак. Яны ўтрымлiваюць вялiкую колькасць вугляводаў. А гранат, цытрусавыя, чорныя i чырвоныя парэчкі, журавiны, бруснiцы ўтрымлiваюць немалую колькасць арганiчных кiслот. Неспрыяльнымi для зубоў лiчацца i таматы, салата, пятрушка, сельдэрэй, шпiнат, шчаўе. Да прадуктаў, не шкодных для эмалi, адносяць агуркi, капусту, кабачкi, гарбуз, баклажаны, радыску, моркву. Нягледзячы на такое дзяленне, нельга адмаўляцца ад «раслiннасцi» першай групы, бо гэта пагражае стратай карысных рэчываў, у тым лiку i фтору, а без арганiчных кiслот немагчымы сiнтэз бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, рэгуляцыя мiнеральнага абмену. Так што ўсю садавiну трэба ўжываць. Толькi па правiлах. Можна, напрыклад, запiваць тыя ж сокi вадой цi наогул разбаўляць iх, ужываць падчас асноўнага прыёму ежы, а не пасля ежы цi ў час перакусу. Пасля любой ежы варта паласкаць рот вадой, але не чысцiць пастай, бо верхнi слой эмалi крыху размякчаецца з-за тых жа арганiчных кiслот, таму напаўняльнiкi зубной пасты могуць ёй нашкодзiць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Садавiна i гароднiна маюць у сваiм складзе шкодныя для зубоў вугляводы i арганiчныя кiслоты. Праўда, у рознай колькасцi |
|