А ты перапiсаў нумары?
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Нагадваем, што з 1 кастрычнiка для карыстальнiкаў мабiльнай сувязi адменены спрошчаны — сямiзначны — набор нумароў. Нягледзячы на тое, што ўсе аператары папярэджвалi сваiх абанентаў пра гэта загадзя, многiя аўтаматычна набiраюць нязменены нумар i трапляюць... не туды. Такiм чынам, запiсныя кнiжкi мабiльных тэлефонаў неабходна тэрмiнова адрэдагаваць. Нумары для званкоў у сеткi iншых аператараў перапiсваюцца наступным чынам:
1) 8 0 — код мабiльнай сеткi (29 для МТС, Белсел, Velcom, 25 для БеСТ) — сямiзначны нумар абанента, або 2) 8 10 375 — код мабiльнай сеткi — нумар абанента, або 3) +375 — код мабiльнай сеткi — нумар абанента. Пры наборы нумара ў мiжгароднiм фармаце (8-029-ххххххх) нуль трэба набiраць абавязкова (праверана доследным шляхам на супрацоўнiках рэдакцыi). Тэлефанаваць i адпраўляць SMS абанентам унутры сеткi, паслугамi якой вы карыстаецеся, пакуль што можна на кароткi сямiзначны нумар. Пры адпраўцы SMS-паведамленняў у сеткi iншых мабiльных аператараў Беларусi нумар неабходна набiраць у мiжнародным фармаце (8 10 375 або +375).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадваем, што з 1 кастрычнiка для карыстальнiкаў мабiльнай сувязi адменены спрошчаны — сямiзначны — набор нумароў. Нягледзячы на тое, што ўсе аперата
|
|