Беларусь iмкнецца развiваць супрацоўнiцтва з партнёрамi з розных куткоў свету
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычнiка прыняў даверчыя граматы паслоў дзесяцi дзяржаў: Аўстралii, Боснii i Герцагавiны, Венгерскай Рэспублiкi, Каралеўства Данii, Iарданскага Хашымiцкага Каралеўства, Рэспублiкi Кiпр, Iсламскай Рэспублiкi Маўрытанiя, Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан, Рэспублiкi Фiлiпiны, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi. Усе паслы будуць выконваць свае абавязкi ў Расiйскай Федэрацыi i Рэспублiцы Беларусь па сумяшчальнiцтву.
На цырымонii ўручэння даверчых грамат кiраўнiк дзяржавы заявiў, што сам факт уручэння даверчых грамат пасламi дзяржаў Азii, Афрыкi, Еўропы, а таксама Аўстралii сведчыць аб мнагавектарнасцi беларускай знешняй палiтыкi, iмкненнi Беларусi весцi канструктыўны дыялог i развiваць супрацоўнiцтва з партнёрамi з розных куткоў свету. Прэзiдэнт выказаў надзею, што краiны, якiя прадстаўляюць паслы, маюць намер будаваць з Беларуссю ўзаемавыгадныя i раўнапраўныя адносiны. «Добрая воля i ўзаемная зацiкаўленасць дапамогуць пераадолець любыя адлегласцi i знайсцi аптымальныя магчымасцi для развiцця ўсебаковых сувязяў i плённага супрацоўнiцтва з Рэспублiкай Беларусь», — перакананы Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да паслоў усiх 10 дзяржаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад iх у значнай ступенi залежыць узровень i характар адносiн памiж нашымi дзяржавамi. Ён выказаў надзею, што дыпламаты будуць выконваць сваю мiсiю добрасумленна i добразычлiва ў адносiнах да Беларусi. У сваю чаргу прэзiдэнт паабяцаў, што як кiраўнiк дзяржавы ён створыць усе ўмовы для таго, каб паслам камфортна працавалася на карысць нашых краiн i народаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычнiка прыняў даверчыя граматы паслоў дзесяцi дзяржаў: Аўстралii, Боснii i Герцагавiны, Венгерскай Рэспу |
|