Калдагавор — для ўсiх?
Сяргей ГРЫБ
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi мае намер распрацаваць нарматыўны акт, якi б абавязаў наймальнiкаў заключаць калектыўныя дагаворы на ўсiх без выключэння прадпрыемствах Беларусi. З лiстапада 2004 года на прадпрыемствах недзяржаўнай формы ўласнасцi былі створаны 494 прафсаюзныя арганiзацыi, якiя налiчваюць 24 тысячы чалавек. Разам з тым, адзначыла прэс-сакратар ФПБ Iрына Каганец, пакуль гэты працэс iдзе складана. Рэальна ў краiне 404 тыс. чалавек заняты на суб’ектах гаспадарання малога прадпрымальнiцтва, больш за 40 тысяч — на замежных прадпрыемствах i больш за 80 тысяч — на прадпрыемствах з замежнымi iнвестыцыямi. Па сутнасцi абсалютная большасць гэтых грамадзян Беларусi вымушаны вырашаць свае праблемы сам-насам з наймальнiкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi мае намер распрацаваць нарматыўны акт, якi б абавязаў наймальнiкаў заключаць калектыўныя дагаворы на ўсiх без выключэння
|
|