21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Замежнага турыста можна зацiкавiць укладам жыцця нашай глыбiнкi»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

Апошнiм часам на дзяржаўным узроўнi шмат гаварылася аб неабходнасцi развiцця ўязнога турызму. Гэтая галiна, як вядома, ва ўсiм свеце з’яўляецца адной з самых прыбытковых. На жаль, нашай краiне ў гэтым плане па шэрагу аб’ектыўных i суб’ектыўных прычын пакуль пахвалiцца асаблiва няма чым. Турысты з iншых краiн, канешне, да нас едуць, аднак, каб iх колькасць значна павялiчылася, патрэбна яшчэ шмат чаго змянiць. I гаворка тут не толькi аб неабходнасцi стварэння адпаведнага сэрвiсу, iнфраструктуры. Напэўна, у многiм трэба мяняць i ўласную свядомасць: так, мы можам прымаць у сябе iншаземцаў i зарабляць на ўязным турызме грошы.

Калi б вам асабiста давялося прымаць замежных турыстаў, якiя каштоўнасцi i вартасцi нашага народа (матэрыяльныя i нематэрыяльныя) вы найперш лiчыце вартымi таго, каб iх прадэманстраваць iншаземцам?

Сяргей СОБАЛЕЎ, намеснiк начальнiка Ашмянскай мытнi:

— Я нарадзiўся ва ўсходняй частцы краiны i да таго, як мне пашчасцiла трапiць працаваць i жыць у гэты край, напэўна, толькi па кнiгах ведаў, якая ў нас багатая гiстарычная спадчына. I толькi тут я на свае вочы пераканаўся, што гэта так. На жаль, шматвяковая гiсторыя часам у нас бывае незаслужана забытай. Нядаўна мне давялося прысутнiчаць пры адкрыццi памятнага знака ў гонар Соф’i Гальшанскай-Друцкай. Там жа прысутнiчалi расiяне, украiнцы, палякi, лiтоўцы. Яны ганарацца такiмi людзьмi яшчэ з часоў ВКЛ. Вось у такiя мясцiны — Гальшаны, Крэва — i трэба найперш вазiць iншаземцаў. На паўночным захадзе ад нас раскiнуўся Браслаўскi край, там рэдкая прыгажосць. Асабiста я двойчы быў на Блакiтных азёрах, прычым не ў саставе тургрупы. Чалавек з мясцовых правёў мяне тымi мясцiнамi летам i зiмой. Усё гэта таксама можна паказаць замежным турыстам. Райвыканкамам трэба шукаць людзей, якiя былi б зацiкаўлены ў развiццi ўязнога турызму, забяспечваць iх фiнансава, патрабаваць ад iх выканання канкрэтнай работы.

Што да нематэрыяльных каштоўнасцяў, дык асабiста я лiчу такой адметнасцю народа памяркоўнасць. Гэтая якасць у беларусах падабаецца больш за iншыя.

Адам ТУРКОЎСКI, галоўны спецыялiст аддзела ўлiку ляснога фонду i арганiзацыi лесакарыстання Мiнiстэрства лясной гаспадаркi:

— Першае, што прыходзiць на розум, — гэта Мiрскi замак. Там зараз вядзецца рэканструкцыя i гэты аб’ект можа быць цiкавым замежным турыстам. А ўвогуле, на мой погляд, у нас мала захавалася гiстарычных помнiкаў, якiя некранутымi дажылi да нашых дзён i могуць у такiм выглядзе прыцягваць замежных гасцей. Калi гаварыць аб прыродных аб’ектах, я назваў бы Вiцебскi азёрны край. Там вельмi прыгожыя краявiды, узгорыстая мясцовасць.

На другую частку пытання мне адказаць цяжка. Гасцiннасць? У кожнага народа могуць быць свае ўяўленнi аб ёй, нават два чалавекi могуць укладваць у гэта паняцце розны сэнс... Ды i як пакажаш тую цi iншую вартасць, на якiм прыкладзе — каб было зразумела?..

Вiкенцiй МОНЦIК, начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Ганцавiцкага райвыканкама:

— Натуральна, Белавежскую пушчу, Прыпяцкi запаведнiк — тое, што на слыху. Але найперш я надаў бы больш увагi, магчыма, не такому «раскручанаму», але не менш цiкаваму цэнтральнаму раёну — Нясвiжу, Мiру, Нарачы, Слуцку. Паказаў бы i гiстарычнае мiнулае, i дзень сённяшнi.

Калi гаварыць пра вартасцi насельнiкаў краiны, дык я найперш паказаў бы iншаземцам жыццё людзей. Але не ў мегаполiсе, а ў глыбiнцы. Лiчу, гэта было б вельмi цiкавым. Вазьмiце тых жа палешукоў — iх звычаi, уклад жыцця. Чамусьцi прыгадваюць толькi слуцкiя паясы, якiя выраблялi Радзiвiлы. Але вы зайдзiце сёння ў хату ў Ганцавiчах, Драгiчыне — усё ж гэта жывое! Вы адразу пазнаеце палешука. Цi яшчэ прыклад. Мне даводзiлася бываць у накiрунку Бабруйска. I чым блiжэй да яго, тым больш заўважаем нават вонкавых адметнасцяў: своеасаблiвыя брамы, веснiчкi, афармленне ганкаў, дахаў. Тое ж можна сказаць пра могiлкi. Недзе традыцыйна для крыжоў выкарыстоўвалi камень, а ў iншай мясцовасцi — толькi дрэва. Цiкава было б правесцi замежных турыстаў, каб яны на свае вочы пабачылi, як змяняецца ўсё гэта ў залежнасцi ад рэгiёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам на дзяржаўным узроўнi шмат гаварылася аб неабходнасцi развiцця ўязнога турызму. Гэтая галiна, як вядома, ва ўсiм свеце з’яўляецца адной
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика