21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нарыхтоўку яблыкаў стрымлiвае недахоп транспарту

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

У пенсiянера, iнвалiда Уладзiмiра Кандрацьевiча Лялькова з вёскi Грудок Смалявiцкага раёна, паводле яго слоў, ужо тыдзень у скрынях стаяць яблыкi — антонаўка для мачэння. Падрыхтаваны яны былi, дарэчы, як i ў iншых вяскоўцаў, для нарыхтоўшчыкаў. Людзi дамаўлялiся здаць iх праз магазiн у вёсцы Задомля, а адтуль усё нiяк не iдзе машына. Некаторыя з вяскоўцаў, страцiўшы надзею здаць яблыкi, пачынаюць iх пакрысе проста выкiдваць...

Сiтуацыю па просьбе рэдакцыi, праверыўшы выкладзеныя заяўнiкам факты, пракаментавала намеснiк дырэктара гандлёва-закупачнага прадпрыемства i знешнеэканамiчнай дзейнасцi Смалявiцкага раённага спажывецкага таварыства Алена Умётава.

— У мiнулую пятнiцу ў магазiн у вёсцы Задомля намi была накiравана машына якраз для нарыхтоўчых мэтаў, але работнiкi гандлёвага прадпрыемства адправiлi яе назад. Чаму? Гэта была грузавая машына з высокiмi бартамi, адпаведна, па аб’ектыўных прычынах яе з цяжкасцю маглi б загрузiць як работнiкi магазiна, так i, напэўна, увогуле не змаглi б гэтага зрабiць насельнiкi вёсак з-за свайго ўзросту, калi б яна паехала далей па населеных пунктах, — паведамiла Алена Уладзiмiраўна. — Сёння мы гэта пытанне з Уладзiмiрам Кандрацьевiчам вырашым: у вёску будзе накiравана прыдатная для нарыхтоўкi машына. Праўда, падчас размовы з iм высветлiлася, што ваш заяўнiк не мае даведкi сельскага Савета. Справа ў тым, што з атрыманых грошай нарыхтоўшчыкi павiнны плацiць падатак, усе спiсы мы накiроўваем у падатковую iнспекцыю. Пры гэтым ужо нам трэба прад’явiць даведку, што чалавек сапраўды мае ўчастак, колькi на iм расце яблынь i якая там ураджайнасць. Улiчваючы, што Уладзiмiр Кандрацьевiч пенсiянер, iнвалiд, праблему з даведкай мы вырашылi на месцы.

Як паведамiла далей Алена Умётава, машына наведае не толькi Грудок, але i вёску Вiшня. Развязе патрэбную насельнiцтву тару, а ў каго яна ёсць — забярэ нарыхтаваную прадукцыю. Апад яблыкаў будуць прымаць па 70 рублёў, антонаўку для мачэння — па 300 рублёў, таварныя яблыкi для працяглага захоўвання (iмi потым будуць гандляваць усю зiму) — па 500 рублёў за кiлаграм. Дарэчы, на сёння Смалявiцкае раённае спажывецкае таварыства (фактычна ж — з сярэдзiны жнiўня па верасень) нарыхтавала ўжо 500 тон яблыкаў (пры плане на ўвесь сезон у 1300 тон). Таму нарыхтоўкi актыўна працягваюцца. Адзiнае, што крыху перашкаджае iм, — гэта адсутнасць дастатковай колькасцi транспарту. Яго, зазначыла Алена Уладзiмiраўна, даводзiцца наймаць часам нават з Мiнска.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пенсiянера, iнвалiда Уладзiмiра Кандрацьевiча Лялькова з вёскi Грудок Смалявiцкага раёна, паводле яго слоў, ужо тыдзень у скрынях стаяць яблыкi — ан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика