Нашэсце «чорных археолагаў» на Беларусь — стыхiйнае бедстваНе будзь абыякавым! Беларуская зямля захоўвае шматлiкiя i разнастайныя помнiкi археалогii, якiя з’яўляюцца ўнiкальнымi гiстарычнымi крынiцамi, летапiсам жыцця нашага народа многiх тысячагоддзяў. Сярод iх — стаянкi першых людзей каменнага i бронзавага вякоў, паселiшчы i гарадзiшчы ранняга жалезнага веку i сярэднявечча, славянскiя курганныя могiльнiкi i руiны старажытных храмаў i гарадоў, якiя пакiнулi прыкметныя сляды на беларускiм гiсторыка-культурным ландшафце.У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i мiжнароднымi прававымi нормамi археалагiчныя помнiкi знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Аднак захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны — задача не толькi дзяржаўная, але i грамадская. Сёння археолагi i айчынныя, i краiн блiзкага замежжа занепакоеныя магчымай стратай важнейшых крынiц вывучэння старажытнай гiсторыi, неаднаразова заклiкалi павысiць увагу да аховы помнiкаў. Страты тут адчувальныя, яны павялiчваюцца i добра вядомыя спецыялiстам. Для археолагаў з’яўляецца прафесiйным абавязкам падаць свой голас за тлумачэнне i ахову нашага агульнага мiнулага ад невуцтва i вандалiзму. Менавiта сучаснаму пакаленню беларускiх даследчыкаў (археолагаў, музейных супрацоўнiкаў) выпала нялёгкае бярэмя адказнасцi за захаванне нацыянальнага багацця. Пераломныя моманты гiсторыi патрабуюць ад нас рашучых, энергiчных дзеянняў, а не пасiўнай абароны, якая непазбежна заканчваецца паражэннем. Апошнiм часам у нашай краiне i суседнiх дзяржавах «чорная археалогiя» разгулялася як нiколi. Да нядаўняй пары пра яе ў Беларусi ведалi толькi па чутках. Сёння «чорныя капальнiкi» актыўна арудуюць у розных абласцях краiны. Зразумела, несанкцыянаваныя раскопкi ажыццяўлялiся i ў савецкi час. Але маштабы дзейнасцi нелегалаў былi сцiплымi, а самi яны заставалiся адзiночкамi, не звязанымi ў адзiную сетку. Шырокае ўварванне рабаўнiкоў на археалагiчныя помнiкi, якое пачалося ў 1990-я гады i прыняло характар сапраўднага буму ў апошнiя гады мiнулага стагоддзя, абумоўлена некалькiмi фактарамi. Сёння нямала багатых людзей, якiя дазваляюць сабе раскошу мець асабiстую калекцыю гiстарычных каштоўнасцяў, уласны «эрмiтаж». Гэта ў значнай меры садзейнiчае iснаванню попыту i прапановы, функцыянаванню нелегальнага рынку гiстарычных каштоўнасцяў. Паводле грубых падлiкаў, ледзь не чвэрць знойдзеных у беларускай зямлi рарытэтаў сканцэнтраваная ў прыватных руках. З наступствамi падобных акцый сутыкаўся практычна кожны беларускi вучоны-археолаг. Масаваму нашэсцю сучасных варвараў вучоныя процiстаяць не могуць, стыхiйны рынак аказвае магутны цiск на даследчыкаў i хавальнiкаў музейных каштоўнасцяў. Яскравае сведчанне таму — масавы продаж каштоўнасцяў у расiйскiх музеях, у тым лiку i Эрмiтажы. Праблема iснуе i ў «цывiлiзаваным» свеце. Аднак маштабы грабежнiцкай актыўнасцi на старажытных помнiках Заходняй Еўропы больш сцiплыя, чым у Беларусi, Украiне, Расii. Сёння асноўны паток археалагiчнай кантрабанды накiраваны з Усходу на Захад — з краiн СНД у Еўропу i ЗША. У вачах мiжнароднай музейнай супольнасцi краiны СНД i Усходняй Еўропы паступова набываюць рэпутацыю буйнога пастаўшчыка археалагiчных каштоўнасцяў. Да цяперашняга часу ў Беларусi, Расii i ва Украiне ў некаторай ступенi сфармiравана сетка звязаных памiж сабой арганiзацый (таварыстваў, фiрмаў, клубаў), якiя спецыялiзуюцца на правядзеннi несанкцыянаваных раскопак. Ажыццяўляецца iх тэхнiчнае i «разумовае» забеспячэнне, з дапамогай якiх вядзецца грабежнiцкi промысел i арганiзаваны гандаль старадаўнiмi рэчамi i прыладамi пошуку. На змену металадэтэктарам паступова прыходзяць геарадары — больш дасканалыя прыборы, якiя дазваляюць ажыццяўляць сканiраванне археалагiчных аб’ектаў на значную глыбiню i цалкам «зачышчаць» мясцовасць ад якiх-небудзь старажытных археалагiчных каштоўнасцяў. Нельга не звярнуць увагу на шырокiя магчымасцi, якiя прадастаўляе для самаарганiзацыi нелегалаў Iнтэрнэт. На скарбашукальнiцкiх сайтах можна знайсцi раздзелы, дзе прапануецца вялiкi выбар сучасных металашукальнiкаў i iнструкцый па iх прымяненню. Амаль на кожным такiм сайце ёсць «крамы старадаўнасцяў» — выстаўкi рэчаў, якiя прапануюцца на продаж. Наладжана структура збыту i продажу гiстарычных каштоўнасцяў як унутры нашай краiны, так i ў блiзкiм замежжы. На гарадскiх рынках стаяць людзi з таблiчкамi з надпiсамi: «Прадаю i купляю старажытныя кафлi, пячаткi, прадметы ўпрыгажэнняў». Аднак справа не абмяжоўваецца толькi рознiчным гандлем. Пад выглядам прыстойных калекцыянераў дзейнiчаюць людзi, якiя перапрадаюць выкрадзеныя ў беларускай дзяржавы гiсторыка-культурныя каштоўнасцi. Важнейшыя цэнтры збыту — сталiца нашай краiны Мiнск, а таксама Масква i Санкт-Пецярбург. Асаблiвым попытам беларускiя археалагiчныя знаходкi карыстаюцца ў заможных пецярбуржцаў i масквiчоў. У гэтых колах апошнiм часам з’явiлася мода на хатнiя «музеi старадаўнасцяў». Нашэсце «чорных археолагаў» на Беларусь спецыялiсты расцэньваюць як стыхiйнае бедства. Людзi, якiя займаюцца падобнымi справамi, парушаюць Закон «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны», павiнны несцi адказнасць за: — знiшчэнне помнiкаў археалогii; — раскраданне гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, якiя з’яўляюцца ўласнасцю беларускай дзяржавы. Ужо сёння гаворка павiнна iсцi пра арганiзаваную злачынную дзейнасць, добра наладжаны ценявы бiзнэс, падчас якога дзяржаве наносiцца ўрон, што вымяраецца ў матэрыяльным выражэннi сотнямi тысяч, а можа i мiльёнамi долараў. Маральны ўрон ад падобных варварскiх дзеянняў наогул не можа быць ацэнены нi ў якiм эквiваленце. Гэта — незаменная страта для нацыянальнай культуры i гiсторыi нашай краiны. Пасля «чорных капальнiкаў» практычна немагчыма аднавiць помнiк археалогii, для навукi ён назаўсёды страчаны. Дакументацыю яны не вядуць, структуру насыпу, культурны слой не даследуюць. Гэта сапраўдныя знявага i здзек з культурна-гiстарычнай спадчыны краiны. Незаконныя раскопкi iдуць такiмi хуткiмi тэмпамi, што, напрыклад, у Быхаўскiм i шэрагу iншых раёнаў Магiлёўскай вобласцi праз некалькi гадоў не застанецца нiводнага кургана. Добра аснашчаныя групы ў 10—15 чалавек выязджаюць на помнiкi археалогii, па-варварску раскопваюць iх, збiраюць каштоўныя рэчы, усё астатняе пакiдаецца на месцы. Яшчэ ў пачатку 2001 года «Советская Белоруссия» апублiкавала прызнанне аднаго такога «аматара даўнiны», якi з выхваленнем раскрываў свае «навуковыя» дасягненнi: «...На больш сур’ёзным узроўнi займаюся раскопкамi з 1981 года. Перакапаў шмат — увесь Быхаўскi раён, Чавускi, Клiчаўскi, Мазырскi, Горацкi. Капаў у Самаркандзе, Бухары, у Чарнiгаўскай вобласцi, на Камчатцы. Прычым я далёка не адзiны ў Магiлёве, хто займаецца падобнымi рэчамi. Напрыклад, гэтым летам у Быхаўскiм раёне працавала 12 брыгад — ад 5 да 7 чалавек у кожнай. Што, увогуле, i нядзiўна — даволi прыбытковая справа. Наканечнiк простай стралы, скажам, каштуе 10 долараў. У магiле iх трапляецца ў сярэднiм 8—9 штук. Плюс нажы, завушнiцы, прылады працы. Каменная сякера з прасвiдраванай дзiркай каштуе 35—40 долараў, без дзiркi — 10—15. Вельмi дарагiя матыкi, бронзавыя кiнжалы, упрыгажэннi. Прычым знайсцi гэта не складае асаблiвай цяжкасцi. Добра, у нас курганоў найвялiкшае мноства. Адзiн (часоў Кiеўскай Русi) можа прынесцi долараў 200—250. Курган я разбiраю хвiлiн за 40: раблю шурф зверху, даходжу да касцяка i там ужо знаходжу што трэба. За дзень магу раскапаць i 8, i 10 курганоў». На жаль, i сёння не зменшылася колькасць аматараў лёгкай нажывы. «Чорныя капальнiкi» з ранняй вясны да позняй восенi сiстэматычна вядуць незаконныя, несанкцыянаваныя раскопкi з мэтай асабiстага ўзбагачэння. Падобныя дзеяннi ажыццяўляюцца ў маштабах усёй краiны. Такая злачынная дзейнасць мае месца i на Мiншчыне, Вiцебшчыне, Гомельшчыне, Брэстчыне, Гродзеншчыне. На паток раскрадання пастаўлена многае. Пошук залежыць ад заказу на тую цi iншую канкрэтную рэч або групу артэфактаў. Акрамя адзiночак, якiя бадзяюцца з металашукальнiкамi па паселiшчах, гарадзiшчах, руiнах сярэднявечных замкаў, сёння ствараюцца арганiзаваныя структуры, якiя губяць помнiкi археалогii самых розных эпох. Сквапных скарбашукальнiкаў больш за ўсё прыцягваюць старажытныя пахаваннi ў Магiлёўскай i Гомельскай абласцях. На гэтых тэрыторыях шмат стагоддзяў таму сялiлiся плямёны дрыгавiчоў, радзiмiчаў i крывiчоў. Тут добра захавалiся магiльныя курганы Х—ХIII стагоддзяў. Пазнаць iх няцяжка: у вышыню яны дасягаюць 3,5 метра. Беларускiя археолагi не раз натыкалiся на калодзеж, выкапаны ў курганах зусiм не па навуковых канонах. Дылетанты парушаюць першапачатковасць культурнага слоя зямлi. А яна вельмi важная для ўзнаўлення дакладнай карцiны працэсу гiстарычнага развiцця. Ацанiць памеры ўрону ад грабежнiцкiх раскопак у рублях або доларах дакладна немагчыма, бо для навукi галоўная страта — гэта страта ведаў аб мiнулым, страта iнфармацыi, якую немагчыма аднавiць. Таму што для археолагаў крынiцамi iнфармацыi аб старажытных грамадствах i культурах з’яўляюцца не столькi самi рэчы, колькi агульны кантэкст археалагiчнага помнiка, сувязь старажытных прадметаў з пэўнымi пабудовамi, спалучэннi розных рэчаў у старажытных магiлах i культурных напластаваннях. Археалагiчныя помнiкi захавалiся ў выглядзе астаткаў пасяленняў, пахаванняў, майстэрняў, разнастайных прылад працы i зброi, упрыгажэнняў i прадметаў хатняга ўжытку, твораў мастацтва i архiтэктурных збудаванняў. Вывучэнне гэтых старадаўнасцяў дае магчымасць аднавiць карцiну жыцця людзей у далёкiм мiнулым i дапоўнiць многiя гiстарычныя падзеi дапiсьменнага перыяду беларускага народа, устанавiць яго сувязi з блiзкiмi i далёкiмi суседзямi. Па знойдзеных манетах археолагi датуюць культурныя адкладаннi i пабудовы ў раскопах, па ўпрыгажэннях вызначаюць племянную прыналежнасць жыхароў гарадзiшчаў i паселiшчаў, па прыладах працы робяць высновы аб узроўнi эканамiчнага развiцця насельнiцтва, па знойдзеных прывазных рэчах — аб напрамках гандлёвых шляхоў, сувязяў i г.д. Унiкальнасць археалогii як навукi заключаецца ў тым, што яна дае магчымасць рэканструяваць i прасачыць непарыўнасць развiцця грамадства з самых далёкiх часоў i да ўзнiкнення першых дзяржаўных утварэнняў. Каменны, бронзавы, жалезны вякi — усё гэта бясспрэчныя вехi багатай гiсторыi нашых продкаў, якiя пакiнулi свой след у бачным матэрыяле — помнiках археалогii. Многiмi пакаленнямi айчынных i расiйскiх археолагаў у працэсе навуковых даследаванняў рэгiёнаў Беларусi сабраны вялiкiя i ўнiкальныя па сваёй значнасцi калекцыi, якiя налiчваюць многiя тысячы артэфактаў, большасць якiх перададзена ў музеi Рэспублiкi Беларусь. На аснове багацейшых i разнастайных археалагiчных матэрыялаў беларускiя вучоныя падрыхтавалi фундаментальную работу «Археалогiя Беларусi», выдадзены i рыхтуюцца да друку манаграфii, абагульняючыя работы, гiсторыка-дакументальныя хронiкi «Памяць», дысертацыi, дыпломныя i курсавыя работы студэнтаў. Матэрыялы археалагiчных даследаванняў сталi асновай новых падручнiкаў гiсторыi Беларусi, дапаможнiкаў для школ i ВНУ краiны. Задача захавання помнiкаў можа i павiнна вырашацца не толькi намаганнямi вядомых вучоных, але i на месцах, пры зацiкаўленай падтрымцы мясцовымi органамi ўлады работы краязнаўцаў i грамадскасцi. Неабходна наладзiць цесны кантакт памiж вучонымi, мясцовай адмiнiстрацыяй i грамадскасцю. Вучоныя Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi робяць усё магчымае, каб узброiць насельнiцтва ведамi i неабходнай iнфармацыяй аб вечнай каштоўнасцi археалагiчных помнiкаў, прыцягнуць шырокую грамадскасць да аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. З гэтай мэтай у раённых цэнтрах, малых гарадах праводзяцца навукова-практычныя канферэнцыi, семiнары, сустрэчы з грамадскасцю, на якiх вучоныя i мясцовыя краязнаўцы расказваюць пра непаўторнасць i багацце гiстарычнай спадчыны, неабходнасць яе вывучэння i захавання. Толькi ў 2006 годзе вучоныя iнстытута выступiлi са 105 дакладамi i паведамленнямi на навуковых канферэнцыях у Заслаўi, Нясвiжы, Мiры, Клецку, Шклове, Фанiпалi, Светлагорску, Навагрудку i г.д. Зразумела, большасць тых, хто нелегальна, без адпаведнага дазволу (яго выдае толькi Iнстытут гiсторыi) вядзе раскопкi, ведаюць, што парушаюць закон. Аднак працягваюць гэтым займацца, бо ўпэўнены, што застануцца беспакаранымi. Не раз археолагi складалi акты аб разбурэннi археалагiчных аб’ектаў, але ў Беларусi не было выпадкаў, калi вiнаватыя ў вандалiзме прыцягвалiся да крымiнальнай адказнасцi. Як бачым, узнiкшая ў пачатку 1990-х гадоў праблема незаконных раскопак за дзесяцiгадовы перыяд свайго бурнага развiцця набыла маштабы нацыянальнай трагедыi. Асноўнымi прычынамi «росквiту» незаконных раскопак можна назваць заняпад маральнага i духоўнага стану часткi людзей, недасканаласць заканадаўства ў гэтай сферы, навуковы прагрэс i даступнасць пошукавага абсталявання, з’яўленне слоя заможных людзей, якiя цiкавяцца старажытнымi прадметамi i, як гэта нi дзiўна гучыць, узросшы iнтарэс да айчыннай гiсторыi. Меры па ахове археалагiчных помнiкаў прадугледжаны многiмi дакументамi мiжнародных арганiзацый, знайшлi адлюстраванне ў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i шэрагу заканадаўчых актаў. Так, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22.05.2002 г. № 651 «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь») усе вiды земляных работ на перадпраектных i праектных этапах з мэтай аховы археалагiчных аб’ектаў павiнны ўзгадняцца з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў асобе яе структурнага падраздзялення ДНУ «Iнстытут гiсторыi НАН Беларусi» i павiнны суправаджацца папярэднiм археалагiчным даследаваннем. У 2006 годзе мы распрацавалi i разаслалi ўсiм зацiкаўленым арганiзацыям iнструкцыi, дзе выкладзены мерапрыемствы па арганiзацыi археалагiчных даследаванняў. Дзяржава ўсклала на Iнстытут гiсторыi НАН Беларусi функцыю навуковай археалагiчнай экспертызы, выдачы «Адкрытых лiстоў» на права правядзення земляных i будаўнiчых работ, выяўлення, абследавання i пастаноўкi на ўлiк нацыянальных археалагiчных рэсурсаў, стварэння базы даных аб’ектаў археалагiчнай спадчыны Беларусi. Разам з тым мы лiчым, што нам трэба пачаць з сябе, узмацнiўшы кантроль за работай археолагаў, захаваннем i ўвядзеннем у навуковае абарачэнне археалагiчных матэрыялаў. Дырэкцыi сумесна з вядучымi вучонымi краiны неабходна распрацаваць i прыняць кодэкс этыкi для прафесiйных археолагаў, у якiм сфармуляваць нормы грамадзянскай i прафесiйнай этыкi i маральнай адказнасцi, асаблiва ў частцы за «супрацоўнiцтва» з «чорнымi капальнiкамi» i калекцыянерамi. Лiчым, што гэты кодэкс можа паўплываць на клiмат у беларускай археалогii, будзе садзейнiчаць узмацненню адказнасцi за захаванне нацыянальных рарытэтаў. Было б мэтазгодна, у прыватнасцi Мiнiстэрству культуры, iнiцыяваць i актывiзаваць на месцах работу па пастаноўцы на дзяржаўны ўлiк многiх нерухомых археалагiчных аб’ектаў, як, напрыклад, у Чэхii i Фiнляндыi, дакладна акрэслiць ахоўныя рэгiянальныя зоны (у раёнах i абласцях), падрыхтаваць i прыняць мясцовымi ўладамi пастановы аб захаваннi аб’ектаў культурна-гiстарычнай спадчыны. Гэта дазволiла б прадстаўнiкам праваахоўных органаў мець дакладна вызначаныя межы помнiкаў, у значнай меры ўзмацнiла б адказнасць «капальнiкаў», якiя не змаглi б сцвярджаць, быццам парушэння закона не было, паколькi яны не знаходзяцца ў ахоўнай зоне. Перш за ўсё, неабходна выкарыстаць нормы дзеючага заканадаўства для спынення грабежнiцкiх раскопак, арыентаваць праваахоўныя органы на прыцягненне да адказнасцi рабаўнiкоў. Урад Рэспублiкi Беларусь павiнен адназначна ўказаць Пракуратуры i МУС на iх адказнасць за прыняцце мераў па спыненню раскрадання археалагiчнай спадчыны. Для больш эфектыўнай барацьбы з грабежнiцкiмi раскопкамi ўяўляецца неабходным прыняцце нарматыўнага акта, якi будзе рэгуляваць продаж i выкарыстанне металадэтэктараў. Iстотным момантам можа стаць увядзенне артыкула аб прыцягненнi да адказнасцi не толькi за разбурэнне нерухомых археалагiчных помнiкаў, але i за даставанне з зямлi рухомых аб’ектаў археалагiчнай спадчыны з парушэннем культурных наслаенняў i археалагiчных комплексаў. З’яўленне падобнага артыкула значна пашырыла б магчымасцi праследавання рабаўнiкоў, зрабiўшы магчымым прыцягненне iх да адказнасцi за грабяжы на помнiках, якiя яшчэ не ўключаны ў адзiны дзяржаўны рэестр i не маюць улiковай дакументацыi. Выключнае значэнне набывае пытанне аб прававым рэгуляваннi абарачэння рухомых культурных каштоўнасцяў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Берлiнская канферэнцыя па праблемах нелегальнай археалогii прапанавала ўвесцi жорсткае правiла, якое забараняе продаж старадаўнiх рэчаў без афiцыйнай дакументацыi, што пацвярджае iх «легальнае паходжанне». Музеям прапаноўваецца адмовiцца ад набыцця рэчаў без адпаведных сертыфiкатаў. Верагодна, гэтая мера можа быць дзейснай i ў Беларусi. Думаю, што многае маглi б зрабiць сродкi масавай iнфармацыi. На радыё, тэлебачаннi, у раённым i цэнтральным друку трэба ўвесцi рэгулярныя рубрыкi навiн аб выяўленнi фактаў археалагiчнага вандалiзму. Навiны, якiя публiкуюцца на гэтых старонках — «Рабаўнiк адпраўлены за краты за невяртанне каштоўнасцяў», «Канец археалагiчнай мафii» i iншыя — выглядалi б i дзейнiчалi пераканаўча. Пры гэтым варта звярнуць увагу на той просты факт, што выяўляюць зламыснiкаў зусiм не прафесiйныя археолагi, не музейныя работнiкi, не ўнiверсiтэцкiя прафесары. Iнфармацыя ў асноўным паступае ад настаўнiкаў, леснiкоў, iнспектараў рыбнагляду, супрацоўнiкаў мiлiцыi i органаў аховы помнiкаў. Было б мэтазгодным мець раённых iнспектараў па ахове помнiкаў, якiя маюць належныя паўнамоцтвы, абапiраюцца на дакладныя палажэннi закона i падтрымлiваюць цесны кантакт з мясцовымi органамi мiлiцыi. Асаблiва калi частка сродкаў, атрыманых ад штрафаў парушальнiкаў, будзе паступаць непасрэдна ў фонды падобных раённых iнспекцый. Тады, бадай, сiтуацыя зменiцца ў лепшы бок. На жаль, грабежнiцкiя раскопкi сёння многiмi ўспрымаюцца як бяскрыўднае хобi. Калi iх рэальная разбуральная сiла не будзе ўсвядомлена грамадствам i не атрымае такога ж магутнага процiдзеяння, у блiжэйшыя 10 гадоў Рэспублiка Беларусь пазбавiцца асноўнай часткi свайго гiсторыка-культурнага набытку. Улiчваючы шырокiя маштабы рабаўнiцкiх раскопак на археалагiчных аб’ектах, высокую даходнасць гандлю старажытнымi рэчамi i працяглую бяздзейнасць дзяржаўных органаў аховы помнiкаў, якiя не рэагавалi на грабяжы, нармалiзаваць становiшча можна толькi шляхам энергiчных, паслядоўных i ўзгодненых дзеянняў шэрагу ведамстваў i ўстаноў. Ужо сёння мiнiстэрствам унутраных спраў, культуры, адукацыi, iнфармацыi сумесна з мясцовымi ўладамi i грамадскасцю неабходна пачаць тлумачальную работу, узмацнiць кантроль за выкананнем нормаў заканадаўства па захаванню археалагiчнай i гiсторыка-культурнай спадчыны. Дырэкцыя Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь звяртаюцца да ўсiх, хто клапоцiцца аб нацыянальнай гiсторыi, каму неабыякавы нацыянальны набытак краiны! Мы заклiкаем усiх, хто выявiць выпадкi раскрадання археалагiчнай спадчыны так званымi «чорнымi археолагамi», паведамляць аб гэтых фактах па тэлефону 02, а таксама ў мясцовыя органы ўлады з далейшай перадачай iнфармацыi ў Iнстытут гiсторыi НАН Беларусi. Аляксандр КАВАЛЕНЯ, дырэктар Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская зямля захоўвае шматлiкiя i разнастайныя помнiкi археалогii, якiя з’яўляюцца ўнiкальнымi гiстарычнымi крынiцамi, летапiсам жыцця нашага на
|
|