«Восеньскi букет» — Рэпiну прысвячаецца
Аляксандр ПУКШАНСКI
У музеi-сядзiбе «Здраўнёва» сусветна вядомага мастака Iльi Рэпiна, што пад Вiцебскам, прайшла акцыя «Восеньскi букет», прысвечаная яго памяцi. Мастак пайшоў з жыцця 29 верасня 1930 года.
Падчас мерапрыемства адкрылася выстава юных удзельнiкаў «рэпiнскага» пленэру, якi прайшоў на Вiцебшчыне мiнулым летам. У iм бралi ўдзел таленты з Беларусi, Латвii, Расii i нават з далёкага Кiтая. А старшы навуковы супрацоўнiк музея-сядзiбы «Здраўнёва» Валерый Шышанаў стаў аўтарам фотавыставы «Здраўнёўскiя сезоны». На яго здымках мясцовыя пейзажы розных часоў года: прыгожая Заходняя Дзвiна, ля якой знаходзiцца сядзiба, заход сонца i iнш. А 1 кастрычнiка тут прайшоў пленэр фларыстыкi з удзелам выхаванцаў нядзельнай школы пры консульстве Латвii ў Вiцебску i наведвальнiкаў студыi фларыстыкi Дома культуры пасёлка Руба.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музеi-сядзiбе «Здраўнёва» сусветна вядомага мастака Iльi Рэпiна, што пад Вiцебскам, прайшла акцыя «Восеньскi букет», прысвечаная яго памяцi
|
|