Дапiшыце оперу!..
Ларыса ЦIМОШЫК
На пачатку чарговага тэатральнага сезона Беларуская опера рыхтуе прэм’еру паводле твора беларускага кампазiтара.
Оперу «Сiняя барада i яго жонкi» Вiктар Капыцька напiсаў яшчэ ў 1988 годзе, узяўшы за аснову «Лiст у рэдакцыю Рауля Сiняй Барады» Антошы Чэхантэ (так падпiсваўся напачатку Антон Чэхаў). Але сама пастаноўка павiнна быць сучаснай па сутнасцi i па набору творчых прыёмаў, якiя ў ёй выкарыстоўваюцца: перформанс, пародыi, цытаванне. Аўтару давялося нават спецыяльна тое-сёе дапiсаць. Як атрымалася, мы паглядзiм 23 кастрычнiка, калi адбудзецца прэм’ера. Пастаноўка рабiлася спецыяльна пад сцэну Цэнтральнага Дома афiцэраў, якая прыняла Беларускую оперу на час рамонту будынка тэатра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку чарговага тэатральнага сезона Беларуская опера рыхтуе прэм’еру паводле твора беларускага кампазiтара
|
|