Пяць колаў «S-музыкi»
Сымон-музыка зноў сярод нас. Напэўна, кожнае стагоддзе ў Беларусь прыходзiць свой Сымон-музыка. Той, якога ўяўляў i пра каго напiсаў Якуб Колас, iграў на скрыпцы. А душа таго, пра якога хоча распавесцi фольк-тэатр «Госцiца» разам з «Grig percussion group», гучыць як Залатая Труба.
«S-музыка» — гэта сучасныя сцэны паводле паэмы Коласа «Сымон-музыка». Цi вакальна-iнструментальна-пластычны спектакль Ларысы Сiмаковiч. Яго герой — шчыры, светлы i неваяўнiчы чалавек, якi ўвасабляе тыповыя рысы беларусаў. Ён прыйшоў, каб сваiм талентам вярнуць народу голас i пазбавiць яго маўчання. Але тэма «Генiй i грамадства» — амаль тая ж, што «Генiй i адзiнота»... Пяць колаў жыцця Сымона праходзяць праз пяць сцэн спектакля. Каб у фiнале глядач паразважаў: што ёсць вяршыня для творцы, а што ёсць яго Галгофа? Сымон пра гэта не гаворыць — у яго за ўвесь спектакль няма нiводнага слова. Пра ўсё, што творыцца ў душы, распавядзе музыка. Дапамагае гэтаму труба нашага сучаснiка, музыканта Паўла Бурцава. Спектакль «S-музыка» — чарговы эксперыментальны праект «Госцiцы» — будзе прадстаўлены 6 кастрычнiка ў Вялiкай канцэртнай зале Белджяржфiлармонii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сымон-музыка зноў сярод нас. Напэўна, кожнае стагоддзе ў Беларусь прыходзiць свой Сымон-музыка
|
|