21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Палявы букет у метале

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА




Магiлёўскi майстар чаканкi i гравёр Генадзь Васараўдзiс робiць чаканку да «Дажынак-2006». Гэта будзе стылiзаваны палявы букет: васiлёк, сцяблiнкi аўса i квiтнеючага льна. Над гэтым творам з латунi, бронзы i медзi Васараўдзiс працуе больш за месяц. Гэта тонкая праца: на металiчную сцяблiну майстар умацоўвае маленькiя аўсiнкi, выглядае вельмi прыгожа i прыемна нават у незавершаным выглядзе.

Вырабы Васараўдзiса — тавар штучны. Ён у асноўным працуе з арганiзацыямi, якiя замаўляюць яму эксклюзiўныя работы. Таму пабачыць творы майстра чаканкi можна ў асноўным толькi на фотаздымках. Уражвае пiсьмовы прыбор «Буйнiцкае поле» з зялёнага бразiльскага мармуру i бронзы: ён зроблены ў выглядзе вядомага мемарыяльнага комплексу, прысвечанага абароне Магiлёва...

Свяцiльнiкi-факелы i фурнiтуру, стылiзаваную для замка пад XVI стагоддзе, Генадзь разам з сынам Аляксеем рабiлi для iтальянскага рыцарскага клуба. Камiннае ўпрыгажэнне ў выглядзе каляснiцы i аклад абраза Смаленскай Божай мацi для Слаўгарадскай праваслаўнай царквы — такi дыяпазон работ магiлёўскага майстра чаканкi.

Жыццё Генадзя склалася такiм чынам, што яго хобi стала любiмай прафесiяй. Рабiць чаканку падлетка навучылi бацька, якi працаваў з металам, i яго калегi на адным з магiлёўскiх заводаў. У 70-я гады мiнулага стагоддзя ў Савецкiм Саюзе было масавае захапленне чаканкай. У кожнай прыстойнай кватэры гаспадары вешалi на сцены металiчныя карцiнкi: найбольш папулярныя былi жанчына са снапом i дзяўчына з доўгiмi прыгожымi валасамi. Першая праца Генадзя была ў стылi тых часоў: «Вiцязь у тыгровай шкуры» паводле твора Шата Руставелi.

— Мне ўсё гэта падабалася, — узгадвае Васараўдзiс. — Калi бярэш звычайны кавалак металу i з яго атрымлiваецца нешта прыгожае.

Навыкi чаканшчыка i гравёра аказалiся дарэчы для маладога чалавека i ў армii, для афармлення дэмбельскiх альбомаў. А цяпер Генадзь — iндывiдуальны прадпрымальнiк, яго праца запатрабаваная i прыносiць даход.

Майстар паказвае невялiкiя сувенiры, выкананыя для горада Магiлёва: старажытны гарадскi герб, Зорнiк — адзiн з сучасных сiмвалаў абласнога цэнтра. Адна з лепшых работ — памятны медаль да 60-годдзя вызвалення Магiлёва, з картай наступальнай аперацыi нашых войскаў.

— Чаканка — гэта вельмi старадаўняе рамяство, мастацтва са старажытнымi каранямi, — Генадзь паказвае ў альбоме чаканенае скiфскае золата, датаванае да нашай эры. — Гэта вельмi працаёмкi працэс. Я працую з металам больш за 30 гадоў, i я далёка не ўсё магу i ведаю.

У старажытнасцi, расказвае Васараўдзiс, беларускiя майстры па металу мелi вядомасць.

— Нездарма была такая прымаўка: «Быхаўскiя ружжы залачоныя, магiлёўскiя сабелькi сераброныя...», — гаворыць майстар. — Магiлёўская зброя пастаўлялася на Iмператарскi двор, а магiлёўскiя майстры працавалi ў Маскоўскай збройнай палаце. Лiчыцца, канешне, што чаканка прыйшла з Каўказа, там яна вельмi папулярная. Але аклады для беларускiх абразоў рабiлi тутэйшыя майстры. Так што былi i ў нас знатныя чаканшчыкi.

Цяпер такiх майстроў у Магiлёве засталося зусiм мала. Гэта праца вымагае падрыхтоўкi — не на адзiн год, i немалых грашовых выдаткаў. У першую чаргу — на метал, якi цяпер дарагi, i яшчэ на сродкi працы.

Майстэрня Васараўдзiса запоўненая iнструментамi. Тут iх — вялiкiх i, у асноўным, малых — каля 5 тысяч адзiнак. А павiнна быць удвая больш. Iнструменты даводзiцца шукаць i набываць, i ўсе яны разам з сакрэтамi майстэрства пяройдуць у спадчыну да сына. Аляксею цяпер 23 гады, ён шмат чаму навучыўся ад бацькi. Яму падабаецца чаканка i, па-другое, ён адчуў, што на гэтым можна i на хлеб зарабiць. Аляксей, напрыклад, зрабiў чаканены флюгер у выглядзе кiтайскага дракончыка.

Чаканка, настойвае Васараўдзiс, мае перавагi перад усiмi iншымi ўпрыгажэннямi дома: гэта даўгавечная рэч, i метал пры падзеннi не шкодзiцца, у адрозненне ад керамiкi i саломкi. Але цяпер гэта дарагое задавальненне.

За савецкiм часам «штампоўка» ад масавай вытворчасцi каштавала 5—6 рублёў. Сёння эксклюзiўныя аўтарскiя работы могуць замовiць толькi заможныя людзi. Нават невялiкая прымiтыўная чаканка абыдзецца ў 30—35 тысяч рублёў. А, напрыклад, экран з чаканкай для хатняга камiна альбо аднаўленне аклада для абраза — гэта вельмi нятанныя работы. Метал i праца майстра — складнiкi такой немалой цаны.

Творчыя людзi любяць казаць, што яны працуюць «на адным дыханнi». Толькi не ў гэтым выпадку. Ствараць чаканеныя творы так не атрымаецца. Тут патрэбныя цярплiвасць, уседлiвасць, скрупулёзнасць. Чаканка — гэта доўгi працэс, i характар павiнен быць адпаведны. Але i без творчага ўяўлення тут нiкуды: табе даюць тэму, i трэба прыкласцi максiмум фантазii, каб атрымалася прыгожа i дастойна.

Генадзь лiчыць, што незадаволенасць сваёй працай (дакладней сказаць, не поўная задаволенасць) — рухавiк творчага прагрэсу. Гэта падштурхоўвае паспрабаваць свае сiлы ў новай справе i стварыць нешта прыгожае.

— Я атрымлiваю задавальненне ад гэтай працы, — прызнаецца Генадзь. — Проста хочацца зрабiць нешта незвычайнае i сказаць: гэта не кожны можа. Вось як гэты букет для «Дажынак».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўскi майстар чаканкi i гравёр Генадзь Васараўдзiс робiць чаканку да «Дажынак-2006»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика