Дрэва жыцця
Марына ПЫРКОВА
Выстаўкі Выстаўка пад такой назвай адкрылася ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта.Яе арганiзатарам стаў Цэнтр этнаграфii, фальклору i рамёстваў, створаны пры гэтай навучальнай установе. У экспазiцыi прадстаўлены вырабы з дрэва — ад амулетаў i шкатулак да гадзiннiкаў, свяцiльнiкаў i часопiсных столiкаў. Цэнтр супрацоўнiчае з Беларускiм Саюзам майстроў народнай творчасцi. Таму правядзенне ў БНТУ такiх выстаў не рэдкасць. Дырэктар цэнтра Валянцiна Данiленка мяркуе, што такога роду выставы вучаць моладзь адносiцца да прыроды не толькi як да месца адпачынку з кампанiяй, але i як да невычэрпнай крынiцы натхнення. На выставе прадстаўлены работы не толькi аматараў творчай працы з дрэвам, але i прызнаных прафесiяналаў. Напрыклад, Юрый Адамовiч атрымаў Гран-пры на конкурсе сярод разьбяроў па дрэву на «Славянскiм базары ў Вiцебску». У сваiх работах ён прымяняе змешаную тэхнiку: сумяшчае метал, падвяргаючы яго халоднай чаканцы, з дрэвам, якое абпальвае вузкiм пучком полымя. — У снежнi мiнулага года майго зубра падарылi расiйскаму прэзiдэнту Пуцiну. Праўда, калi я яго рабiў, то не ведаў, для каго, — прызнаецца Юрый Iосiфавiч. Сярод iншых экспанатаў вылучаецца выраб майстра Барыса Галанiна — свяцiльнiк, у якога замест плафона — драўнiнны нарост, так званы кап. У народзе яго называюць «слёзы дрэва». Знайсцi падыходзячы кап вельмi складана, таму Бырыс Мiхайлавiч звяртаецца па дапамогу да леснiкоў. Выраб майстра фруктоўнiца па «сумяшчальнiцтву» са свяцiльнiкам знаходзiцца ў карыстаннi ў мiтрапалiта Фiларэта. Выстава працягнецца да канца кастрычнiка. Уваход свабодны. Выхадныя — субота i нядзеля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстаўка пад такой назвай адкрылася ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта
|
|