21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто яшчэ не распачаў падрыхтоўку?

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абiтурыент-2007

Большасць навучальных устаноў распачалi работу падрыхтоўчых курсаў яшчэ ў вераснi. Зараз жа, у кастрычнiку, нагадаем пра тыя вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы сталiцы, у каго прыём жадаючых яшчэ наперадзе.

ПРЫВАТНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ

Мiнскi тэхнiкум прадпрымальнiцтва (вул. Радыяльная, 36, тэл. 295 72 12) запрашае 9-класнiкаў на 6-месячныя вячэрнiя курсы з 1 лiстапада i на 4-месячныя — з 1 студзеня, а 11-класнiкаў — на курсы па падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання, а менавiта 6-месячныя вячэрнiя з 1 лiстапада i 4-месячныя вячэрнiя з 1 студзеня.

Мiжнародны iнстытут працоўных i сацыяльных адносiнаў (вул. Казiнца, 21, корп. 3, тэл. 278 07 00, 278 93 97) з кастрычнiка прапануе 6-месячныя курсы па нядзелях для тых, у каго вялiкi перапынак у вучобе, з лiстапада — 6-месячныя вячэрнiя i 6-месячныя завочныя курсы, з лютага — 5-месячныя i 3-месячныя вячэрнiя, а непасрэдна перад уступнымi экзаменамi — курсы кароткатэрмiновыя.

Iнстытут парламентарызму i прадпрымальнiцтва (вул. Цiмiразева, 65а, тэл. 209 05 86) наладжвае работу вячэрнiх курсаў па меры камплектавання груп: з лiстапада — 6-месячныя, з лютага — 4-месячныя, з сакавiка — 3-месячныя.

Жаночы iнстытут «Энвiла» (вул. Велазаводская, 3, тэл. 298 13 35) з 15 кастрычнiка на працягу 7 месяцаў будзе збiраць жадаючых на вочна-завочныя суботнiя курсы.

Мiнскi iнстытут кiравання (вул. Лазо, 12, тэл. 285 57 52, 295 13 12) прапануе 5-тыднёвыя вячэрнiя i завочныя курсы, якiя пачнуць работу па меры камплектавання груп.

Iнстытут прадпрымальнiцкай дзейнасцi (вул. Серафiмовiча, 11, тэл. 247 06 22, 247 08 77): з 1 лiстапада — 7-месячныя вячэрнiя, са студзеня — 4-месячныя вячэрнiя.

Iнстытут сучасных ведаў iмя А.М. Шырокава (вул. Фiлiмонава, 69, тэл. 285 72 84) з 1 лiстапада пачынае работу 5-месячных вячэрнiх курсаў.

Прыватны iнстытут кiравання i прадпрымальнiцтва (вул. Славiнскага, 1, корп. 3, тэл. 263 79 83) у кастрычнiку прапануе 4-месячныя вячэрнiя i 6-месячныя завочныя курсы.

Беларускi iнстытут правазнаўства (вул. Караля, 3, тэл. 211 03 31) таксама з кастрычнiка адкрывае работу 7-месячных вячэрнiх i завочных курсаў.

Мiнскi фiлiял Маскоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта эканомiкi, статыстыкi i iнфарматыкi (вул. Чыгуначная, 18а, тэл. 222 18 66, пр. Пераможцаў, 79, тэл. 290 82 59) з 1 лiстапада запрашае на 8-месячныя вячэрнiя курсы, са студзеня — на вячэрнiя 4-месячныя, а з 26 чэрвеня на кароткатэрмiновыя, перад уступнымi экзаменамi.

СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ

Мiнскi дзяржаўны аўтамеханiчны каледж (вул. Сацыялiстычная, 5, тэл. 243 88 69): 7-месячныя вячэрнiя — з 1 лiстапада, 6-месячныя вячэрнiя — з 1 снежня, 3-месячныя вячэрнiя — з 1 сакавiка, 1-месячныя перад уступнымi экзаменамi — з 1 чэрвеня.

Мiнскi дзяржаўны архiтэктурна-будаўнiчы каледж (вул. Бядулi, 7, тэл. 294 64 71) адкрые для 9-класнiкаў з 1 лiстапада 7-месячныя курсы, з 1 снежня — 6-месячныя, з 1 студзеня — 5-месячныя, з 1 лютага — 4-месячныя, з 1 сакавiка — 3-месячныя, для 11-класнiкаў — 5 месячныя курсы з 1 лiстапада па 10 красавiка.

Мiнскi дзяржаўны гандлёвы каледж (вул. Усходняя, 183, вул. Кальцова, 43, тэл. 262 46 32) — са студзеня-лютага.

Мiнскi дзяржаўны машынабудаўнiчы каледж (вул. Даўгабродская, 25, тэл. 230 44 39, 230 20 80) з 1 лiстапада арганiзуе 7-месячныя вячэрнiя курсы, з 1 снежня — 6-месячныя i 3-месячныя вячэрнiя, а перад уступнымi экзаменамi запросiць на 1-месячную падрыхтоўку.

Мiнскi дзяржаўны каледж-прадпрыемства лёгкай прамысловасцi (вул. Матусевiча, 26, тэл. 255 30 12, 255 30 83) толькi па вясне запросiць на 2-месячныя вячэрнiя курсы, а з чэрвеня — на 1-месячныя.

Мiнскi фiнансава-эканамiчны каледж (вул. Чырвоная, 17, тэл. 284 72 76) вячэрнiя 7-месячныя курсы пачынае з лiстапада, а 3-месячныя вячэрнiя — з сакавiка.

Мiнскi дзяржаўны энергетычны каледж (вул. Радыяльная, 38, тэл. 295 44 85) са студзеня пачне i 6-месячныя завочныя, i 4-месячныя вячэрнiя курсы.

Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязi (вул. Скарыны, 8/2, тэл. 217 56 06) з 1 лютага запросiць на 4-месячныя вячэрнiя курсы.

Мiнскi гандлёвы каледж Белкаапсаюза (пр. Партызанскi, 73, тэл. 295 22 42, 295 31 42) — толькi 1-месячныя перад уступнымi экзаменамi.

Мiнскi дзяржаўны вышэйшы авiяцыйны каледж (вул. Убарэвiча, 77, тэл. 291 02 81) з 1 лiстапада адкрые 7-месячныя вячэрнiя курсы.

Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (вул. Камсамольская, 21, тэл. 289 12 82) адкрывае групы для 9-класнiкаў па меры камплектавання груп на працягу года.

ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ

Цэнтр фiлалагiчных паслуг БДУ (вул. Маркса, 31, тэл. 222 33 65): падрыхтоўка да цэнтралiзаванага тэсцiравання па мовах; да уступных экзаменаў у вучэбныя ўстановы па рускай i беларускай лiтаратуры, замежных мовах; фармiруюцца групы слухачоў па 3—6 чалавек з кастрычнiка па май на 8-месячныя курсы.

Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя М. Танка (вул. Караля, 16а, тэл. 226 44 47) з канца кастрычнiка прапануе 7-месячныя завочныя, а з 1 лiстапада — 6-месячныя вячэрнiя курсы; 8-месячныя дзённыя пачынаюць работу па меры камплектавання груп.

Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi (вул. Гiкала, 9, тэл. 293 80 99) са снежня па май прапануе 6-месячныя вячэрнiя курсы.

Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны ўнiверсiтэт (вул. Свярдлова, 13а, тэл. 227 73 89) з 29 кастрычнiка па май вочна-завочна падрыхтуе 11-класнiкаў.

Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны ўнiверсiтэт (пр. Незалежнасцi, 99, корп. 2, тэл. 267 05 92) для завочнай формы навучання — 2-тыднёвыя кароткатэрмiновыя курсы, а таксама кароткатэрмiновыя ў лiпенi перад экзаменамi. Працуе рэгiянальны цэнтр па правядзенню цэнтралiзаванага тэсцiравання, праводзiцца рэпетыцыйнае тэсцiраванне.

Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў (вул. Рабкораўская, 17, тэл. 219 75 11) ладзiць дзённыя, вячэрнiя, завочныя — з 1 лiстапада (працягласць курсаў залежыць ад спецыяльнасцi i формы навучання).

Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў (пр. Незалежнасцi, 81, тэл. 292 04 91): з кастрычнiка — 9-месячныя вячэрнiя i 9-месячныя па выхадных днях для iншагароднiх.

Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi (тэл. 226 11 76, 226 17 49, 206 59 61): падрыхтоўчае аддзяленне па спецыяльнасцях «Спевы» i «Кампазiцыя».

Мiжнародны дзяржаўны экалагiчны ўнiверсiтэт iмя А.Д. Сахарава (вул. Даўгабродская, 23, тэл. 230 73 72) з 13 студзеня — 3-месячныя па выхадных днях (па фiзiцы, хiмii, матэматыцы, бiялогii), кароткатэрмiновыя 3-тыднёвыя iнтэнсiўнай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання з 20 мая.

Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзкультуры (пр. Пераможцаў, 105, тэл. 250 30 84) запрашае на 7-месячныя вячэрнiя з 1 снежня для 11-класнiкаў, 6,5-месячныя вочна-завочныя — з 1 лiстапада, 3-месячныя вячэрнiя з 1 сакавiка, 6,5-месячныя вячэрнiя па падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання па бел/рус. мове, матэматыцы, геаграфii — з 15 лiстапада, 6,5-месячныя вячэрнiя па падрыхтоўцы да тэсцiравання па бел/рус. мове па суботах.

Акадэмiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў РБ (пр. Машэрава, 6, т. 289 21 99, 289 21 27, 289 21 47) з 1 снежня пачынае 6-месячныя вячэрнiя, з 1 сакавiка — 3-месячныя вячэрнiя.

Камандна-iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях (вул. Машынабудаўнiкоў, 25, т. 240 35 56): з другой паловы кастрычнiка — 7-месячныя вячэрнiя, з лiстапада — 5-месячныя вочна-завочныя.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.

Iнфармацыя прадастаўлена Рэспублiканскiм цэнтрам прафесiйнай арыентацыi моладзi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць навучальных устаноў распачалi работу падрыхтоўчых курсаў яшчэ ў вераснi. Зараз жа, у кастрычнiку, нагадаем пра тыя вышэйшыя i сярэднiя спецы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика