21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сіла — у пераемнасці традыцый

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Беларускiм рэспублiканскiм саюзе моладзi — каля 360 тысяч, а ў Мінскай абласной арганiзацыi — больш за 43 тысячы маладых людзей. Днямi сучасныя «камсамольцы» адзначаць 88-годдзе ВЛКСМ. З якiм багажом сустракае самая масавая маладзёжная арганiзацыя гэтую дату, мы папрасiлi расказаць першага сакратара Мiнскага абласнога камiтэта БРСМ Руслана ТРУХАНА.

— Асноўным i самым шматколькасным звяном арганiзацыi мы лiчым пярвiчкi. Калi жыве пярвiчка, калi моладзi ў ёй цiкава, значыць можна гаварыць аб жыццядзейнасцi i запатрабаванасцi арганiзацыi ў цэлым. Дзеля аб’ектыўнасцi адзначу, што там, дзе мы памылiлiся з выбарам лiдара i актыўнай працы не вядзецца, маладыя людзi, уступiўшы ў арганiзацыю, не знаходзяць нiчога для сябе захапляючага, новага, i праз паўгода-год сыходзяць. Але гэта адзiнкавыя выпадкi.

— Цi праводзiце вы нейкi адбор сярод жадаючых папоўнiць рады Саюза?

— Для таго каб быць прынятым у БРСМ, зараз патрэбна мець рэкамендацыi як мiнiмум двух членаў Саюза. Рашэнне аб прыняццi кандыдата прымаецца на бюро раённага цi гарадскога камiтэта БРСМ. Iснуюць пэўныя крытэрыi адбору, якiмi мы сёння i кiруемся. Падчас станаўлення арганiзацыi, калi трэба было паказаць вынiкi дзейнасцi Саюза, у БРСМ прымалi ўсiх, хто таго пажадаў. Аднак апошнiя год-паўтара мы праводзiм прыём менавiта з прымяненнем крытэрыяў адбору. I далёка не ўсiм «даём дабро». Былi людзi, якiм мы адмовiлi.

— Бiлет члена БРСМ дае права на пэўныя скiдкi (дыскатэкi, фiтнэс-клубы, бiблiятэкi). Калi той, хто ўступiў у БРСМ, праз нейкi час вырашыў — па любых прычынах — выйсцi з арганiзацыi, ён абавязаны здаць членскi бiлет?

— Такой практыкi ў нас няма. Чалавека, якi перастаў плацiць узносы i не ўдзельнiчае ў жыццi арганiзацыi, мы не можам прымусiць здаць свой бiлет. Для сябе мы памячаем, што бiлет з такiм нумарам лiчыцца несапраўдным, але нiдзе ў сродках масавай iнфармацыi, як гэта прынята ў адносiнах да некаторых iншых дакументаў i пасведчанняў, мы аб’яў не робiм. З шэрагам арганiзацый, якiя зацiкаўлены ў павелiчэннi прытоку клiентаў, мы заключаем дысконтныя дагаворы. Атрымлiваем скiдку ў 10, 15, 20 працэнтаў, забяспечваем масавасць. Што датычыцца Мiнска, такiя дамоўленасцi ў нас ёсць практычна з усiмi бiблiятэкамi, з шэрагам кiнатэатраў, дыскаклубаў, фiтнэс-цэнтраў, з трэнажорнымi заламi, фотасэрвiснымi прадпрыемствамi i iнш. Раней у камсамольскай арганiзацыi штомесяц клеiлi ў бiлет марку аб аплаце ўзносаў. Па аналагу з гэтым мы можам клеiць галаграму. Iдэя ёсць, але для яе рэалiзацыi патрэбны значныя сродкi. Улiчыўшы, што працэнт тых, хто «адсеiўся», у нас зусiм невялiкi (1—2 працэнты па вобласцi), мы палiчылі немэтазгодным укараняць «галаграфiчную» сiстэму.

— Раскажыце падрабязней пра памер узносаў. Для многiх маладых людзей гэтае пытанне мае не апошняе значэнне пры ўступленнi ў арганiзацыю.

— Для таго, каб маладому чалавеку ва ўзросце ад 14 да 31 года стаць членам БРСМ, неабходна заплацiць уступны ўзнос — сёння яго памер складае адну тысячу рублёў. Потым раз у паўгода трэба пацвярджаць членства: для школьнiкаў памер узносу — 200 рублёў, для навучэнцаў сярэднiх спецыяльных устаноў i студэнтаў ВНУ — 500 рублёў, для працоўнай моладзi — 800. Як бачыце, сума чыста сiмвалiчная. Днямi мы абмяркоўвалi, цi не адмянiць перыядычныя ўзносы ўвогуле, але вырашылi пакiнуць. Iх сэнс — паказаць, што чалавек усё яшчэ з намi, што яму камфортна ў арганiзацыi. Гэта дае магчымасць выявiць тых, хто «адсеяўся», мець уяўленне аб рэальнай колькасцi нашых членаў, не прыпiсваючы сабе «мёртвыя душы», не завышаючы лiчбы.

— У чым сёння праяўляецца дзейнасць Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi на практыцы?

— Накiрункаў работы ў нас шмат. Першым вылучу фармiраванне прынцыпаў здаровага ладу жыцця ў моладзi, назаву праграму «Алiмп». Усе чулi пра «Скураны мяч», «Залатую шайбу». Акрамя iх мы праводзiм усемагчымыя спартакiяды па самых розных вiдах спорту, турыстычныя злёты i паходы, выязныя фестывалi. Другi важны накiрунак нашай дзейнасцi — патрыятычнае i духоўна-маральнае выхаванне маладога пакалення. Гэта фестываль патрыятычнай песнi, акцыi, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга, Дню Незалежнасцi, акцыi «Я — грамадзянiн», «Мы — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь». Традыцыйна 15 сакавiка, у Дзень Канстытуцыi, самым лепшым падлеткам вобласцi пашпарт уручаюць кiраўнiкi рэгiёнаў (старшынi рай-i гарвыканкамаў, губернатары абласцей). Сёлета акрамя самой цырымонii ўручэння мы арганiзавалi экскурсiю ў Канстытуцыйны Cуд. Прынамсi, падобнае мерапрыемства ў гэтай установе прайшло ўпершыню, моладзь засталася пад вялiкiм уражаннем. Асобна вылучу работу з ветэранамi, якая, мiж iншым, носiць не эпiзадычны характар, i праводзiцца не толькi напярэдаднi 9 мая. У гэтым накiрунку мы актыўна ўзаемадзейнiчаем з пiянерскай арганiзацыяй.

Да Сусветнага дня абароны дзяцей мы арганiзавалi акцыю «Свет ведаў». Члены пярвiчак збiралi кнiгi патрыятычнай скiраванасцi (пра Беларусь, на беларускай мове) i перадавалi iх у 32 вясковыя бiблiятэкi. Акцыя прайшла 1 чэрвеня, але сам працэс збору кнiг на гэтым не спынiўся. У пачатку кастрычнiка яшчэ адну «порцыю» кнiг мы перадалi ў пасёлак Лясны Мiнскага раёна.

Аднымi з першых мы аднавiлi спартыўную гульню «Арлёнак». Сёлета праводзiлi яе ў трэцi раз. Традыцыйным месцам правядзення стала Мар’iна Горка, дзе дыслацыруецца 5-я брыгада спецназа.

— Нельга абмiнуць увагай такi накiрунак дзейнасцi Саюза як працоўнае выхаванне.

— Яно праводзiцца рэгулярна — з вясны i да позняй восенi. БРСМ заўсёды бярэ ўдзел у рэспублiканскiх суботнiках. Напрыклад, усе заробленыя на апошнiм суботнiку грошы пайшлi на рэканструкцыю i добраўпарадкаванне Буйнiцкага поля пад Магiлёвам. Акрамя рэспублiканскiх пастаянна арганiзоўваюцца рэгiянальныя суботнiкi. Гэта запатрабаваная форма працы i неад’емная частка патрыятычнага выхавання. Адзначу, што акрамя iншага, мы аднавiлi студатрадаўскi рух, шырока развiты ў камсамольскiя часы. Яшчэ 3 гады таму летам там было задзейнiчана каля 3 тысяч чалавек, у гэтым годзе — 6,9 тысячы. За мяжу мы (Мiнскi абласны камiтэт) студэнтаў не возiм, страчаны кантакты. Усе нашы маладыя людзi працуюць на тэрыторыi вобласцi ў сельскагаспадарчых, будаўнiчых, педагагiчных, валанцёрскiх атрадах. Iндывiдуальна моладзь уладкоўваецца i ў сферу абслугоўвання (афiцыянтамi, бармэнамi).

— Вы былi першымi сярод iншых абласцей, хто арганiзаваў конкурс журналiстаў-аматараў.

— Гэта праўда. Ва ўсiх раёнах у нас працуюць гурткi юных журналiстаў. Мы вырашылi iх падтрымаць i заахвоцiць, для чаго i правялi творчы конкурс. У журы запрасiлi прафесiяналаў з маладзёжных i абласных выданняў, на цырымонiю ўручэння ўзнагарод — прадстаўнiкоў факультэта журналiстыкi БДУ. Зараз мы вядзём перамовы, каб у наступным годзе пераможцы конкурсу атрымалi пэўныя прывiлеi пры паступленнi на журфак. Калi сёлетнi конкурс датычыўся толькi пiшучых журналiстаў, то наступны — i фотакарэспандэнтаў. Гэтай iдэяй загарэўся i цэнтральны камiтэт БРСМ, у наступным годзе, хутчэй за ўсё, конкурс будзе праведзены i на рэспублiканскiм узроўнi.

— БРСМ з’яўляецца правапераемнiкам камсамольскай арганiзацыi Беларусi, дзень нараджэння якой прыпадае на 29 кастрычнiка. Як вы збiраецеся адзначаць гэтую дату?

— Для многiх прадстаўнiкоў старэйшага пакалення з камсамолам звязаны вельмi трапяткiя ўспамiны, маладзёжныя будоўлi, рамантыка. Мы адзначаем дзень нараджэння камсамольскай арганiзацыi, каб захаваць пераемнасць пакаленняў. 27 кастрычнiка ў Дзяржынску пройдзе святочная сустрэча «Гэта наша з табой бiяграфiя» — з усiх рэгiёнаў мы запрашаем як камсамольцаў мiнулых часоў, так i сённяшнiх маладых членаў БРСМ (першых сакратароў гаркамаў i райвыканкамаў). У межах мерапрыемства запланаваны «круглы стол» па абмену вопытам, наведванне вёскi Станькава (радзiмы Марата Казея) i яго музея, ускладанне кветак, знаёмства з работай мясцовых пярвiчак.

— 14 студзеня наступнага года ў краiне пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў...

— Члены Беларускага патрыятычнага саюза моладзi заўсёды прымаюць актыўны ўдзел ва ўсiх кампанiях па выбарах. Калi ўзяць прэзiдэнцкiя, парламенцкiя выбары, нашы прадстаўнiкi былi фактычна ва ўсiх акружных, участковых камiсiях. Члены БРСМ выступалi ў якасцi назiральнiкаў за ходам выбараў. Калi гаварыць пра будучыя выбары ў мясцовыя Саветы, члены БРСМ будуць кандыдатамi ў дэпутаты ўсiх узроўняў (ад сельскiх, пасялковых Саветаў i да абласнога). Было б разумна мець лiтаральна ў кожным Савеце прадстаўнiка маладзёжнай арганiзацыi, якi б мог агучваць праблемы моладзi i ўдзельнiчаць у законатворчасцi. Аднак пакуль што весцi гаворку пра гэта рана.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Беларускiм рэспублiканскiм саюзе моладзi — каля 360 тысяч, а ў Мінскай абласной арганiзацыi — больш за 43 тысячы маладых людзей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика