21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хрустальныя мары «Нёмана»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ШУПЕНЬКА

Няма, мусiць, у Беларусi сям’i, якая б не мела ў шафах для посуду, сервантах i секцыях хрустальных ваз, фужэраў, чарак, сувенiраў. Многiя з нас памятаюць, як у часы татальнага дэфiцыту i спрошчанага асартыменту дарагiм i вытанчаным падарункам былi гэтыя iскрыстыя вырабы, як па iх колькасцi на сервiраваным святочным стале i ў iнтэр’еры кватэры ацэньваўся дабрабыт сям’i.

За «хрустальным» ажыятажам мала хто задумваўся, чые вырабы набывае, але, нягледзячы на гэта, слава беларускага шклозавода «Нёман» грымела па ўсiм Саюзе. Сувенiрныя вырабы вытворчасцi «Нёман» з гонарам уручалi лiдарам брацкiх дзяржаў першыя сакратары ЦК, вiтражамi, вырабленымi на заводзе, упрыгожвалiся многiя станцыi метро па ўсiм СССР, а з мiжнародных выстаў нёманскiя майстры не раз вярталiся з вышэйшымi ўзнагародамi.

Але мода на хрусталь прайшла разам з марамi аб уз’яднаннi разбуранай вялiкай дзяржавы. Вось ужо месца фужэраў i чарак з прывычным воку нарэзаным малюнкам пачалi займаць далiкатныя тонкiя i празрыстыя шкляныя вырабы чэшскiх, польскiх, французскiх, у горшым выпадку турэцкiх i кiтайскiх майстроў шкляной справы. Паступова пачала забывацца i слава бярозаўскага завода «Нёман», нягледзячы на тое, што з 1995 года прадпрыемства заваявала 5 буйных мiжнародных прызоў.

З год таму сродкi масавай iнфармацыi зноў гучна загаварылi аб шклозаводзе «Нёман», але, на жаль, з дрэннай нагоды. Аказалася, што прадпрыемства ў глыбокiм заняпадзе. У новай рынкавай сiтуацыi кiраўнiцтва завода не змагло падстроiцца пад патрабаваннi спажыўцоў, а можа, не вельмi захацела.

Паводле слоў Iгара Бацяна, новага дырэктара шклозавода, якi ўзначалiў прадпрыемства летась, «Нёман» доўгi час працаваў iнертна на створанай у 60-я гады базе. Не праводзiлася нiякай работы нi на ўнутраным, нi на знешнiм рынку. За бясцэнак прадукцыя прадавалася спекулянтам, якiя нажывалi на ёй вялiзныя грошы, ды яшчэ i заводу не давалi працаваць актыўна. На самацёк былi пушчаны цэнаўтварэнне i палiтыка ў вобласцi якасцi. Пра маркетынг i фармiраванне брэнда i гаворкi нiякай не было. У вынiку — страта рынкаў збыту, да якой далучыўся блiзкi да ста працэнтаў знос абсталявання. Акрамя таго, спад вытворчасцi на працягу 2000-х гадоў быў абумоўленым узросшай канкурэнцыяй з боку шклозаводаў краiн былога СССР i Кiтая.

У такiх умовах пад пагрозай апынуўся не толькi далейшы лёс унiкальнага прадпрыемства (самага буйнога ў сваiм родзе ў свеце), але i цэлага, няхай сабе i «малога горада» Бярозаўка, амаль палова жыхароў якога (больш 4-х тысяч) працуе на заводзе «Нёман».

На шчасце, становiшча на прадпрыемстве трапiла ў поле зроку вышэйшага кiраўнiцтва краiны, тым больш што ў няпростым становiшчы апынуўся не толькi шклозавод «Нёман», але i большасць прадпрыемстваў шкляной прамысловасцi рэспублiкi. Для «аздараўлення» галiны была прынятая дзяржаўная праграма развiцця шкляной прамысловасцi на 2006—2010 гг. На пачатку года «Нёман» наведаў Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго 7 сакавiка быў падпiсаны Указ Прэзiдэнта «Аб мерах дзяржаўнай падтрымкi ААТ «Шклозавод «Нёман». Ён прадугледжвае выдзяленне прадпрыемству грашовых сродкаў у выглядзе пазыкi i крэдытаў, рэструктурызацыi запазычанасцi. Толькi за 2006—2007 гг. прадпрыемствам запланавана асвоiць каля 10 млн долараў на мадэрнiзацыю вытворчасцi. Плануецца закупка аўтаматызаванай дазiровачна-змешвальнай лiнii прыгатавання шыхты; рэканструкцыя шкловаранай печы з арганiзацыяй механiзаванай вытворчасцi вырабаў са шкла; мадэрнiзацыя картанажнага цэха з участкамi па вырабу трохслойнага гофракардону i мiкрагофракардону, iндывiдуальнай упакоўкi; энергетычнага модуля на базе кангенерацыйнай устаноўкi.

Галоўны iнжынер ААТ «Нёман» Аляксандр Круглiк адзначыў, што зараз перад прадпрыемствам стаiць задача падняць вытворчасць на новы ўзровень па якасцi, тэхналогiях, культуры, скарыстаўшы пры гэтым вопыт еўрапейскiх заводаў.

— У Аўстрыi, Германii, Славакii, Польшчы на шклозаводах паралельна выкарыстоўваюцца механiзаваная i ручная вытворчасцi. Укараненне такога прынцыпу дасць магчымасць механiзаваць цяжкiя i працаёмкiя ўчасткi вытворчага працэсу, работнiкаў накiраваць у якасцi аператараў на новыя механiзаваныя лiнii i на немагчымую для машын вытворчасць складаных высокамастацкiх вырабаў.

Сёння ў структуры сабекошту вырабаў «Нёмана» 60 працэнтаў складаюць заработная плата i звязаныя з ёй падатковыя адлiчэннi. Гэта значыць, што, калi павялiчыць работнiкам зарплату (яна на прадпрыемстве зусiм невялiкая для такой цяжкай працы — у сярэднiм 404 тыс.), узрастуць цэны на гатовую прадукцыю, што ва ўмовах канкурэнцыi зменшыць аб’ёмы продажу i прыбыткi прадпрыемства. Разарваць гэтае замкнёнае кола i дапаможа запуск механiзаваных лiнiй па вытворчасцi простых формаў шклянога i хрустальнага посуду. У гэтым выпадку прыбыткi прадпрыемства будуць павялiчвацца за кошт вялiкiх аб’ёмаў выпуску i продажу вырабаў, зробленых машынамi, а iм, машынам, зарплата не патрэбна.

Спецыялiсты, якiх заменяць машыны, будуць працаваць цi ў якасцi аператараў гэтых машын, цi ў цэхах складаных i высокамастацкiх вырабаў. Дарэчы, на «Нёмане» iснуе служба, якая вырабляе кубкi i розныя сiмвалiчныя ўзнагароды, iмiджавыя i юбiлейныя сувенiры з хрусталю i шкла для арганiзацый, прадпрыемстваў, устаноў па ўсёй Беларусi. Заказваюць там хрустальныя мячы, гранаты, аўтаматы, чакаецца, што самым модным сувенiрам у блiжэйшы час будзе хрусталёвая бiблiятэка.

Галоўны мастак прадпрыемства Васiль Самахвалаў расказаў пра планы стварэння для ўсiх пасольстваў РБ за мяжой набораў посуду з гербам рэспублiкi. А ў хуткiм часе кожны жадаючы зможа заказаць сервiз са сваёй манаграмай, унiкальны сувенiр цi посуд у фiрменным магазiне «Нёмана», якi адкрыецца ў гандлёвым цэнтры «Сталiца», што на плошчы Незалежнасцi.

Увогуле дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы «Нёман» пачаў працаваць больш актыўна. Самi за сябе гавораць лiчбы павелiчэння продажу прадукцыi на ўнутраным рынку з 200 млн руб. за месяц у 2005-м да 800 — сёлета, i росту экспарту за 8 месяцаў гэтага года ў параўнаннi з тым жа перыядам мiнулага з 5 785 тыс. дол. да 8 891 тыс. дол. Актыўна iдзе фармiраванне дылерскай сеткi. На Беларусi вырабы прадпрыемства пастаўляюцца ў больш як 600 арганiзацый, у кожнай вобласцi працуе прадстаўнiцтва, якое прадае прадукцыю па цэнах завода. Актыўна праводзiцца работа па фармiраванню брэнда «Нёман», фiрменны знак завода плануецца размяшчаць на кожным вырабе i фiрменнай упакоўцы. Рэгулярна абнаўляецца асартымент, асвойваецца выпуск новых вырабаў. Прадпрыемства шукае шляхi супрацоўнiцтва з нямецкiмi, польскiмi, iтальянскiмi фiрмамi. Ёсць спадзяваннi на маштабную работу з сусветнавядомай шведскай фiрмай IKEA, тым больш што вопыт супрацоўнiцтва з ёй ужо ёсць.

I ўсё ж на прадпрыемстве застаецца шмат праблем, без вырашэння якiх яно, нават з дзяржаўнай падтрымкай, наўрад цi зможа ўдала працаваць у жорсткiх умовах канкурэнцыi. Асноўны прынцып паспяховай работы вытворцы — гэта не прадаць усё, што выпушчана, а выпусцiць тую прадукцыю, якую абавязкова купяць. Для гэтага патрэбна пастаяннае вывучэнне рынку, канкурэнтаў, спажывецкага попыту, модных тэндэнцый. Для гэтага патрэбна моцная прафесiйная служба маркетынгу, якая сёння на заводзе, паводле слоў кiраўнiцтва, не спраўляецца з пастаўленымi задачамi. А не спраўляецца таму, што маркетынгам на «Нёмане» нават пару гадоў таму не займалiся, згублена шмат часу, няма нiякiх напрацовак, баз, вопыту i галоўнае — не хапае квалiфiкаваных супрацоўнiкаў. Увогуле, кадравае пытанне — зараз адно з асноўных, якое стаiць перад кiраўнiцтвам. Трэба заняць работнiкаў, працу якiх будуць выконваць машыны, павысiць квалiфiкацыю працуючых i папоўнiць калектыў высокаквалiфiкаванымi кадрамi, сфармiраваць каманду — калектыў, якi хварэе за сваю справу. Ды вось толькi мала хто са спецыялiстаў хоча ехаць у Бярозаўку, якая нават не з’яўляецца раённым цэнтрам.

Але будзем спадзявацца, што шчаслiвая зорка завода «Нёман», якi на працягу больш як 120-гадовай гiсторыi не раз узнiмаўся з руiнаў, не зменiць прадпрыемству. Кiраўнiцтва завода справiцца з пастаўленымi перад iм задачамi, i праз кароткi час кожны турыст, наведаўшы Беларусь, з задавальненнем павязе дадому напамiнам аб нашай сiнявокай краiне прыгожы нёманскi сувенiр, а мы, як i некалi раней, будзем шчыра радавацца падарункам вытворчасцi бярозаўскiх майстроў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няма, мусiць, у Беларусi сям’i, якая б не мела ў шафах для посуду, сервантах i секцыях хрустальных ваз, фужэраў, чарак, сувенiраў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика