Восемдзесят i адзiн год актуальнасцi
«Гаворыць Мiнск!» — з гэтай фразы i музычных пазыўных пачалася некалi першая перадача радыёстанцыi РВ-10 iмя Саўнаркама БССР. Сёння ж Беларускае радыё святкуе свой 81-ы дзень нараджэння.
Зараз ужо цяжка ўявiць, што першыя праграмы доўжылiся ўсяго па 30 хвiлiн у суткi i транслiравалiся ў радыусе да 300 км. Дыктары чыталi ў эфiры газетныя артыкулы, а замест радыёмiкрафона выкарыстоўвалася... звычайная тэлефонная трубка. Сёння ж Беларускае радыё — вялiкi i складаны арганiзм, у якi ўваходзяць два агульнанацыянальныя каналы (Першы нацыянальны i «Культура») i тры радыёстанцыi («Беларусь», «Сталiца» i «Радыус-FM»). Больш за год Першы нацыянальны працуе ў рэжыме кругласутачнага вяшчання, а ў сезоне 2006—2007 гг. прадстаўляе слухачам 115 праектаў, 15 з якiх — новыя арыгiнальныя праграмы. Нароўнi з гэтым актыўна выкарыстоўваюцца рэдкiя фондавыя запiсы. Паводле сацыялагiчных апытанняў, Першы нацыянальны канал слухаюць больш за 80 працэнтаў насельнiцтва краiны — а гэта, дарэчы, самы высокi паказчык сярод электронных СМI. P.S. Са святам, калегi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гаворыць Мiнск!» — з гэтай фразы i музычных пазыўных пачалася некалi першая перадача радыёстанцыi РВ-10 iмя Саўнаркама БССР. Сёння ж Беларускае радыё
|
|