21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парламент Эстонii прыняў законапраект, якi дазволiць перапахаваць савецкiх воiнаў i дэманцiраваць помнiк Воiну-Вызвалiцелю

Законапраект «Аб абароне воiнскiх збудаванняў» прыняты эстонскiмi парламентарыямi ў першым чытаннi. Уступленне закона ў сiлу дазволiць перапахаванне астанкаў, «калi воiнскiя могiлкi знаходзяцца ў месцах, дзе немагчыма дастаткова эфектыўна даглядаць за iмi i разглядаць iх як годнае месца апошняга ўпакаення».

У той жа час прыняцце гэтага закона ў пакеце з законам «Аб зносе непрыгодных збудаванняў», у Эстонii разглядаецца як стварэнне заканадаўчай базы для перазахавання савецкiх салдатаў, што ляжаць у Брацкай магiле на кургане Тынiсмягi ў цэнтры Талiна, i дэмантажу ўстаноўленага ў iх гонар манумента воiну-вызвалiцелю.

Як заявiў у мiнулы чацвер прэм’ер-мiнiстр Эстонii Андрус Ансiп, у выпадку прыняцця гэтых законаў вясной 2007 года пачнуцца раскопкi на месцы магiлы i работы па перапахаванню астанкаў. Разам з астанкамi савецкiх воiнаў плануецца перанесцi i помнiк.

ПАЖАР НА ШВЕДСКАЙ АЭС ВЫМУСIЎ СПЫНIЦЬ РЭАКТАР

Адзiн з чатырох рэактараў атамнай электрастанцыi «Рынгхалс» на паўднёвым захадзе Швецыi быў спынены ў вынiку пажару.

Узгаранне трансфарматара адбылося ў ноч на 14 лiстапада. Паводле слоў прадстаўнiка кiраўнiцтва АЭС, пажар быў лiквiдаваны на працягу дзвюх гадзiн. Пры гэтым сiстэмы бяспекi аўтаматычна адключылi рэактар. У вынiку ЧП нiхто не пацярпеў.

АЭС «Рынгхалс» знаходзiцца ў 500 кiламетрах ад Стакгольма на ўзбярэжжы пралiва, якi раздзяляе Швецыю i Данiю. На АЭС выпрацоўваецца 18 працэнтаў усёй энергii, якую спажывае Швецыя.

ЯПОНIЯ ПРАД’ЯВIЛА ПРАВЫ НА ЯДЗЕРНУЮ ЗБРОЮ

Японiя магла б легальна валодаць ядзернай зброяй, хоць i «на мiнiмальным узроўнi». Такую заяву зрабiў японскi ўрад у адказ на запыт аднаго з парламентарыяў краiны. Такiм чынам, урад прэм’ер-мiнiстра Сiндзо Абэ ўпершыню афiцыйна прызнаў права Токiо валодаць гэтым вiдам зброi.

Мiж тым, у кабiнеце мiнiстраў падкрэслiваюць, што гэта заява мае выключна юрыдычны пункт гледжання, адзначыўшы, што пацыфiсцкая Канстытуцыя Японii «не забараняе валоданне гэтай краiнай нейкiм пэўным вiдам зброi, у тым лiку i ядзерным, у выпадку, калi гэта неабходны мiнiмум для ўласнай абароны».

У ГЕРМАНII НАСТАЛЬГIЯ ПА ФЮРЭРУ

Згодна з вынiкамi апытання грамадскай думкi, праведзенага нямецкiмi сацыёлагамi, у Германii растуць экстрэмiсцкiя i крайне правыя настроi, паведамляе Der Spiegel.

У перыяд з 5 мая па 8 чэрвеня пры ўдзеле берлiнскага iнстытута даследавання грамадскай думкi USUMA вучоныя апыталi 5036 чалавек ва ўзросце ад 14 гадоў на ўсёй тэрыторыi Германii. На пытанне, цi лiчаце вы, што немцы па прыродзе стаяць вышэй за iншыя нацыi, станоўча адказалi 14,8 працэнта апытаных. На пытанне, цi лiчыце вы, што калi не звяртаць увагi на знiшчэнне яўрэяў, Гiтлер быў вялiкiм дзяржаўным дзеячам, «так» адказалi 11,2 працэнта рэспандэнтаў. 9 працэнтаў апытаных заявiлi, што гатовыя змiрыцца з дыктатурай, калi гэта будзе неабходна ў дзяржаўных iнтарэсах. 15 працэнтаў лiчаць, што было б нядрэнна, калi б Германiяй кiравала «моцная рука» i на чале дзяржавы стаяў нацыянальный правадыр — «фюрэр». Амаль 26 працэнтаў гатовыя бачыць сябе членамi адзiнай агульнанацыянальнай партыi, якая аб’яднала б усiх немцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламент Эстонii прыняў законапраект, якi дазволiць перапахаваць савецкiх воiнаў i дэманцiраваць помнiк Воiну-Вызвалiцелю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика