Ад слова да словаПа вашай просьбе Абракадабра (лац. аbracadabra) — бяссэнсавы, незразумелы набор слоў.Аграфка (фр. agrafe) — своеасаблiвая шпiлька, якая ўжываецца для прымацавання чаго-небудзь да адзення, змацавання тканiн; англiйская шпiлька. Бакалея (араб. bakkal) — некаторыя харчовыя тавары: мука, крупы, цукар, а таксама прыправы: гваздзiка, карыца, перац i iнш. Букiнiст — прадавец рэдкiх i старых кнiг. Волкасць — (разм.) насычанасць вiльгаццю; вiльгаць. Вывiжаваць — (разм.) тайна сочачы за кiм-небудзь, выведаць што-небудзь раней невядомае, сакрэтнае. Галкiпер (англ. goal-keeper) — варатар. Змiзарнець — 1. Схудзець, здрабнець, асунуцца (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). // Зачахнуць, паблякнуць. 2. (перан.) Страцiць былую велiч, значэнне i пад. Зыбун — зыбкае балота, якое ўтвараецца пры зарастаннi азёр, рэк i пад. Iнтэрферон — рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамi пасля кантакту з вiрусам i робiць iх больш-менш неўспрымальнымi да вiруснай iнфекцыi. Квалiтатыўны — якасны. Квантытатыўны — колькасны. Клiрынг — разлiк за прададзены тавар або выкананую работу не наяўнымi грашамi, а ўлiкам узаемных абавязкаў i пажаданняў удзельнiкаў; безнаяўны разлiк. Муштраваць — 1. Навучаць ваеннай справе жорсткiмi метадамi, заснаванымi на механiчнай дысцыплiне i бяссэнсавым завучваннi прыёмаў ваеннай службы. // Выхоўваць, навучаць залiшне строга i сурова. 2. Мучыць несправядлiвымi патрабаваннямi. Нотабена (лац. nota bene) — знак NB на палях кнiгi, дакумента i пад., якi служыць для таго, каб звярнуць увагу на гэтае месца ў тэксце. Рэваларызацыя — замена нацыянальнай грашовай адзiнкi. Рэмiтэнт — атрымальнiк пераводнага вэксаля, грашовага пераводу. Тхлань — (разм.) 1. Балоцiстае месца. 2. Гнiль, цвiль, сырасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абракадабра (лац. аbracadabra) — бяссэнсавы, незразумелы набор слоў
|
|