21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Народная песня — на Баранавiцкай зямлi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымi днямi Баранавiцкi раён стаў сапраўдным эпiцэнтрам народных спеваў: на базе ДК пасёлка Мiр прайшоў заключны этап мiжраённага фестывалю творчых самадзейных калектываў прафсаюза работнiкаў АПК пяцi раёнаў Брэсцкай вобласцi — Баранавiцкага, Бярозаўскага, Ганцавiцкага, Iвацэвiцкага i Ляхавiцкага.

Фальклорны марафон iшоў на працягу амаль пяцi гадзiн запар. Ён стаў удалым працягам свята песнi, якiя дагэтуль прайшлi ў iншых рэгiёнах Брэстчыны — Iванаве, Камянцы i Жабiнцы, ахапiўшы такiм чынам усе яе 16 раёнаў. Адметна, што брастаўчане сталi першапраходцамi ў наладжваннi мерапрыемстваў накшталт «умееш працаваць — умей i адпачываць».

Пасля фiнальнай песнi, якая прагучала з вуснаў Ляхавiцкiх музыкаў, старшыня Беларускага прафсаюза работнiкаў АПК Уладзiмiр Навумчык адзначыў, што фестываль народнай песнi ў такiм фармаце прадстаўляе сабой вялiкую цiкавасць. Прычым не толькi ў плане папулярызацыi народнай песнi, але i ў iншым — ён вяртае нас у недалёкае мiнулае, калi нашы продкi бавiлi свабодны час, асаблiва доўгiмi восеньскiмi вечарамi, з дапамогай песнi. Чым не прыклад для цяперашняга пакалення?!

Старшыня журы мiжраённага фестывалю i кiраўнiк прафсаюза работнiкаў АПК Брэсцкай вобласцi Аляксей Фларыяновiч падкрэслiў, што ён ганарыцца тым, што Брэстчына пачала такую акцыю народнай песнi i выказаў надзею, што яна ў хуткiм часе набудзе рэспублiканскi маштаб, што толькi дадасць каларыту аграпрамысловаму комлексу ў цэлым i яго «культурным» аддзелам ў прыватнасцi.

Трэба сказаць, што многiя раёны Брэстчыны, сярод якiх i Баранавiцкi, ужо даўно набылi статус «фальклорных» i гатовы спяваць перад любой аўдыторыяй вельмi доўга. У пацвярджэнне гэтага меркавання старшыня Баранавiцкага райкама прафсаюзаў работнiкаў АПК Аляксей Добыш сказаў, што толькi два раённыя музычныя народныя калектывы — «Вечарына» з птушкафабрыкi «Дружба» i «Мiрскiя музыкi», што ўвасаблялi зараз гаспадароў свята, маглi «закрыць» амаль увесь пяцiгадзiнны песенны марафон мiжраённага фестывалю. Пры гэтым Баранавiцкая зямля багата яшчэ i на iншыя таленты.

У заключэнне свайго выступлення Аляксей Фёдаравiч падкрэслiў: прыемна ўсвядамляць, што нашы людзi не развучылiся адпачываць i ў чарговы раз пацвярджаюць старую iсцiну «будзе хлеб — будзе i песня». Пры гэтым спачатку можа быць i песня.

Кар. «Звязды».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi Баранавiцкi раён стаў сапраўдным эпiцэнтрам народных спеваў: на базе ДК пасёлка Мiр прайшоў заключны этап мiжраённага фестывалю творчых с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика