Выехаў на сустрэчную...
Iгар ГРЫШЫН
Чатыры чалавекi пацярпелi i адзiн загiнуў у дарожна-транспартным здарэннi, якое ноччу зафiксавана паблiзу вёскi Краснадворцы, што ў Салiгорскiм раёне.
Непрацуючы вясковец, якi кiраваў аўтамабiлем «Мазда», выскачыў на паласу сустрэчнага руху, па якой у гэты час ехаў мiкрааўтобус «Мерседэс». Вадзiцель апошняй машыны, жыхарка вёскi Катляны Уздзенскага раёна, не змагла размiнуцца з «Маздай», i аўтамабiлi сутыкнулiся. У вынiку аварыi вадзiцель «Мазды» загiнуў, а вось кiроўца мiкрааўтобуса i яе пасажыркi — жыхарка вёскi Габрыелеўка Пухавiцкага раёна i студэнтка аднаго са сталiчных унiверсiтэтаў, а таксама пасажыр «Мазды» з Салiгорска атрымалi цялесныя пашкоджаннi i змешчаны ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры чалавекi пацярпелi i адзiн загiнуў у дарожна-транспартным здарэннi, якое ноччу зафiксавана паблiзу вёскi Краснадворцы, што ў Салiгорскiм раёне
|
|