21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Незвычайны выгляд парэчак

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74

Чырвоныя парэчкi ведаюць усе. А вось цi ўсе ведаюць, што гэтую смачную i карысную ягаду можна вырошчваць не на кусце, а на дрэве?

Калi вырошчваць чырвоныя парэчкi дрэўцам, ёсць магчымасць атрымаць не толькi добры ўраджай чыстых, здаровых ягад, але i выкарыстоўваць такiя пасадкi ў дэкаратыўных мэтах уздоўж дарожак i праездаў. Дрэўцы нагадваюць мiнiяцюрную яблыню. Вельмi прыгожа выглядаюць такiя дрэвы, калi яны ўсыпаныя чырвонымi ягадамi.

Каб атрымаць саджанцы дрэўцаў парэчак, спатрэбiцца здаровы, добра развiты 3—4-гадовы куст чырвоных парэчак, у якога за год да гэтага ўсе самыя магутныя парасткi былi папасынкаваныя. Гэты куст восенню пасля лiстападу ў дзень, спрыяльны для пасадкi, трэба акуратна выкапаць з камяком зямлi. Потым апусцiць каранi ў ваду i абмыць зямлю, злёгку патрэсваючы. Тады застанецца цэлай максiмальная колькасць дробных каранёў. Пасля гэтага трэба абрэзаць усе слабыя, нявыспеўшыя, крывыя парасткi, пакiнуць 3—5 самых доўгiх, моцных i роўных. Яны i стануць потым саджанцамi.

Наступны этап — найбольш складаны. Гэта дзяленне. Куст трэба падзялiць так, каб у кожнага парастка абавязкова была свая каранёвая сiстэма. Дзяленне праводзiць вострым нажом з нержавеючай сталi. Месца разрэзу каранёў апрацаваць 3-працэнтным растворам меднага купарвасу. Потым каранi неабходна абмакнуць у сумесь глiны i каравяку (1:1).

Пры выбары месца для пасадкi не трэба забываць, што чырвоныя парэчкi лепш растуць на нейтральнай цi злёгку кiслай глебе. Пасадку трэба праводзiць у той жа дзень з iнтэрвалам памiж саджанцамi ў 1,5 м. Выкопваць ямы i рыхтаваць глебу для пасадкi — як для звычайных парэчак. Побач з пасаджаным саджанцам неабходна абавязкова ўбiць рэйку для падвязкi. Гэта рэйка будзе служыць 2—3 гады, пакуль у саджанца не ўтворыцца надзейная каранёвая сiстэма.

У першы год закладваюць аснову будучай кроны, пакiнуўшы 3—5 (у залежнасцi ад гатунку) бакавых парасткаў. У першыя 1—2 гады крона фармiруецца так, як крона яблынi. У астатнiм догляд, як за звычайнымi чырвонымi парэчкамi. Вось толькi ў маi i пачатку лiпеня трэба будзе цалкам выразаць маладыя каранёвыя парасткi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чырвоныя парэчкi ведаюць усе. А вось цi ўсе ведаюць, што гэтую смачную i карысную ягаду можна вырошчваць не на кусце, а на дрэве?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика