21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Агурочная разнастайнасць

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зараз, у перыяд дачнага зацiшша, самы час падумаць аб насеннi будучага ўраджаю. Свет агуркоў багаты i разнастайны. На жаль, многiя агароднiкi нават не падазраюць аб гэтым. Тым не менш iснуюць агуркi традыцыйных зялёных гатункаў, а таксама чырвоныя, чорныя, жоўтыя, белыя. Раскажам толькi пра некаторых прадстаўнiкоў гэтай агурочнай разнастайнасцi.

МЕЛОТРЫЯ ШУРПАТАЯ (афрыканскi агурок, мiнi-агурок) — непатрабавальная, хуткарастучая высокаўраджайная раслiна. Мелотрыя дастаткова дэкаратыўная, дзякуючы вялiкай колькасцi маленькiх плямiстых агурочкаў, якiмi лiтаральна аблепленая. У ежу ўжываюцца зелянцы, якiя нагадваюць па смаку звычайныя агуркi. Плады iдэальна падыходзяць для кансервавання, але можна есцi iх i свежымi. Раслiне неабходная шпалера. Больш высокi ўраджай бывае пры вырошчваннi расадай.

АГУРОК-ЛIМОН (ЗША). Лiсце ў гэтай раслiны як у звычайных агуркоў. Плады маюць жоўты колер i акруглую форму. Ствараецца ўражанне, што на шпалеры сярод агурочнага лiсця сапраўды растуць лiмоны. Смак у пладоў звычайны — агурочны. Агурок-лiмон вельмi арыгiнальны ў салатах i ў кансерваваным выглядзе.

ЗМЕЕПАДОБНЫ АГУРОК (трыхазант японскi) — дастаткова рэдкая культура. Гэта высокадэкаратыўная, аднагадовая лiяна. Кветкi ў яе белыя, увечары вельмi прыемна пахнуць. Плады даўжынёй да 1 м, прамыя i скручаныя аж да вузлоў, нагадваюць паласатых змей. У ежу выкарыстоўваюць зелянцы даўжынёй 10—20 см. Яны маюць спецыфiчны пах, якi пры перапрацоўцы знiкае. Не адчуваецца ён i ў салатах. Кансервуюць трыхазант японскi так, як звычайныя агуркi i памiдоры. Добры ён у асарцi з памiдорамi.

Перад сяўбой насенне прарошчваюць у вiльготнай анучцы. Вырошчваюць праз расаду. Культура цепла- i вiльгацелюбiвая. Раслiнам абавязкова патрэбная апора (шпалера). Насеннiкi пакiдаюць на лiяне да таго часу, пакуль яны не стануць мяккiмi i не набудуць аранжавы колер.

АНГУРЫЯ (сiрыйскi агурок) — экзатычная высокадэкаратыўная раслiна. Плецi яе кароткiя, пажадана вырошчваць яе на градцы. Смак маладых агурочкаў — кiсла-салодкi, з прыемным дынным пахам. Агурочкi даўжынёй да 7 см, iх можна салiць, марынаваць, есцi ў свежым выглядзе. Больш высокi ўраджай можна атрымаць пры вырошчваннi расадай.

ТЛАДЗIЯНТА — чырвоны шматгадовы салодкi агурок. Травянiстая лiяна з вялiкiмi сэрцападобнымi лiстамi. Агурочкi ў яе ярка-чырвонага колеру, даўжынёй 10 см, дыяметрам 3 см. Размнажаецца раслiна клубнямi i насеннем. Клубнi добра зiмуюць у зямлi, а рана вясной з iх адрастаюць новыя парасткi. У ежу ўжываюць толькi спелыя агурочкi.

Тладзiянта адносiцца да сямейства гарбузовых, таму яе кветкi можна апыляць пылком любой мужчынскай кветкi кабачка, агурка, гарбуза. Пры гэтым утвараецца безнасенны плод, але якасць яго будзе значна вышэйшая. Для ўжывання ў ежу ў гэтым выпадку ён найбольш прыдатны. А для таго, каб атрымаць насенне, неабходна праводзiць апыленне пылком мужчынскiх кветак тладзiянты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз, у перыяд дачнага зацiшша, самы час падумаць аб насеннi будучага ўраджаю. Свет агуркоў багаты i разнастайны. На жаль, многiя агароднiкi нават не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика