21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Страты прадпрыемстваў Беларусi ў вынiку абмежавання паставак цукру ў Расiю перасягнулi $600 тыс.

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кар. БЕЛТА

Беларускiя цукравытворцы ўжо страцiлi $600 тыс. у вынiку ўвядзення Расiяй абмежавальных мераў на ўвоз цукру з Беларусi, заявiў журналiстам старшыня канцэрна «Белхарчпрам» Iван Данчанка.

Нягледзячы на дасягнутыя на нядаўняй сустрэчы прэзiдэнтаў дзвюх краiн дамоўленасцi i тое, што да вырашэння пытанняў, што ўзнiкаюць, далучаюцца ўрады, праблемы застаюцца, адзначыў ён. «Мытныя службы Расii па незразумелых прычынах стрымлiваюць пастаўкi цукру з Беларусi», — сказаў Iван Данчанка. Так, у Расiю было адгружана толькi 36 тыс.т цукру (580 вагонаў), атрыманага з цукровых буракоў новага ўраджаю. Расiйскiя мытнiкi прапусцiлi 24,9 тыс.т (401 вагон), а яшчэ 11,1 тыс.т чакаюць мытнага афармлення. Пры гэтым 20 вагонаў правераны на паходжанне прадукцыi i дадзена згода на свабоднае абарачэнне цукру на тэрыторыi Расii.

Канцэрн нядаўна вярнуў у Беларусь 89 вагонаў з цукрам, якi накiроўваўся ў Расiю. Акрамя таго, нясуць страты i чыгуначнiкi, таму што прастойваюць вагоны, дадаў старшыня канцэрна.

Беларусь можа прадаць на экспарт у гэтым годзе 425 тыс.т цукру, у тым лiку ў Расiю — 400 тыс.т, а гэта 6—7 працэнтаў ад аб’ёму цукру, якi спажывае Расiя.

Для таго каб паскорыць прасоўванне цукру на расiйскi рынак, створана Беларуская цукровая кампанiя, паведамiў Iван Данчанка.

Прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» вывучаюць новыя рынкi збыту цукру.

У прыватнасцi, вывучаецца рынак Узбекiстана, Казахстана, Кыргызстана. У гэтым годзе ў Казахстан прададзена ўжо 9 тыс.т цукру.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя цукравытворцы ўжо страцiлi $600 тыс. у вынiку ўвядзення Расiяй абмежавальных мераў на ўвоз цукру з Беларусi, заявiў журналiстам старшыня ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика