21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Танны лес толькi ў лесе, а далей...

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказвае намеснiк мiнiстра лясной гаспадаркi М. Юшкевiч

— Мiкалай Тарасавiч, пачнём з нечаканага, магчыма, для вас пытання: цi не перабольшваем мы значэнне лесу як асноўнага прыроднага нацыянальнага багацця? У нас жа пакуль невялiкi працэнт саспелых лясоў, якiя ў свеце запатрабаваныя як каштоўная сыравiна. Чым мы, уласна кажучы, хвалiмся?

— Ну, на мой погляд, у нашай краiне роля лясной гаспадаркi, запасаў драўнiны на пнi ўспрымаецца адэкватна iх сапраўднай вартасцi. Хачу вам запярэчыць: каштоўнасць лесу не толькi як крынiцы сыравiны для дрэваапрацоўчай галiны. Гэта ж вельмi ўтылiтарны i няправiльны падыход. Лес адыгрывае незаменную ролю ў захаваннi экалагiчнага балансу ў нашай краiне, ён падтрымлiвае экасiстэмы навакольнага асяроддзя. Хоць, з iншага боку, лес з’яўляецца важным матэрыялам для многiх галiн прамысловасцi, экспартным таварам i г.д.

Чаму ў нас невялiкi працэнт саспелых лясоў? Прычына тут банальная, i каранi яе ў нядаўнiм савецкiм мiнулым Беларусi. Пры былым СССР усе велiзарныя лясныя запасы былi агульнымi. I, зразумела, валiць саспелы лес у Беларусi было значна прасцей i танней, чым на бязмежных прасцягах Сiбiры цi паўднёвай часткi Расii. Паспрабуй вывезi па бездарожжы. А ў нас i камунiкацыi, i дарогi, i адлегласцi еўрапейскiя. I так захапiлiся ў 70-х гадах высечкай саспелых беларускiх лясоў, што iх колькасць упала да рэкордна нiзкага паказчыка — крыху больш за 2 працэнты. Сёння гэта лiчба складае амаль 9 працэнтаў.

Аднаўленне лесу — працэс вельмi марудны, бо ўзрост саспелай драўнiны — 80—90 гадоў, у сасны, дуба — каля 120 гадоў.

— Дык што, чакаць, пакуль дрэвы саспеюць?

— Навошта? Саспелага лесу ў сярэднiм на гектары застаецца 600—800 дрэў, а мы садзiм прыкладна 7 тысяч. Час ад часу, як грады морквы, гэтыя лясныя масiвы прарэджваюцца ад лiшнiх раслiн. Яны таксама iдуць у справу.

— Але, вiдаць, далёка не ўся драўнiна, калi меркаваць па вострых заўвагах на нядаўняй нарадзе на ўзроўнi прэзiдэнта, спажываецца на належным узроўнi. Якiя вывады зрабiла ваша мiнiстэрства з крытыкi?

— Па-першае, мы ўдзячныя кiраўнiцтву краiны за глыбокi i ўсебаковы аналiз дзейнасцi нашай галiны. На маёй памяцi гэта першы такi грунтоўны «разбор палётаў» на высокiм узроўнi. Ведаеце, раней адносiны да выкарыстання лясных багаццяў былi наступныя: ну што лес? Расце сабе i расце.

Па-другое, такая размова ўжо наспела. Сапраўды, надышоў час у комплексе разглядзець усю лясную праблематыку. У ходзе абмеркавання былi адзначаны як станоўчыя зрухi, так i «вузкiя месцы», недахопы i пралiкi, над лiквiдацыяй якiх мы сёння актыўна працуем. На нарадзе таксама прагучала шмат карысных парад i прапаноў, многiя з якiх ужо ў стадыi рэалiзацыi. Калi iх абагульнiць, то ўсе яны накiраваны на тое, каб лясныя багаццi яшчэ ў большай ступенi служылi чалавеку i дзяржаве.

— Каб усё гэта было, трэба мець дастаткова лясных рэсурсаў. Iх хапае?

— Так, калi яшчэ адносна нядаўна паказчык лясiстасцi ў краiне складаў 22 працэнты, то зараз — каля 40. Ёсць станоўчая дынамiка папаўнення лясных запасаў. Сёння пасадак дрэў больш, чым высякаецца дзелавой i iншай драўнiны. У нас ужо 9,2 мiльёна гектараў лясоў, а некалькi гадоў таму было крыху менш за 7 мiльёнаў. Калегi з былога СССР прызнаюць, што лясная гаспадарка нашай краiны знаходзiцца ў лепшым стане, чым у астатнiх постсавецкiх рэспублiках.

Але гэта не нагода для заспакаення. Мы жывём i працуем у новым стагоддзi, час iмклiва мяняецца, у тым лiку i ў эканомiцы лясной гаспадаркi. I тое, што ўчора было добра цi няблага, сёння ўжо недастаткова. Адсюль i жорсткi тон размовы на нарадзе ў Прэзiдэнта.

— На ёй, дарэчы, востра ставiлiся пытаннi аховы лясных угоддзяў, ашчаднага стаўлення да iх у час высечкi дзялянак, недапушчэння крадзяжу драўнiны. Няўжо стала больш аматараў, як гавораць газавiкi, несанкцыянаванага адбору лесу?

— Я б сказаў так: павысiлiся тэхнiчныя магчымасцi нелегальнага карыстання драўнiнай. Раней крадзеж лесу ў асноўным быў дробным. «Бралi» на дровы, на кроквы для лазнi, на плот i г.д. Цяпер жа, калi многiя камерцыйныя структуры зацiкаўленыя ў набыццi лесу, гатовыя выкладваць за яго немалыя грошы, то, адпаведна, з’явiлася катэгорыя дзялкоў i прайдзiсветаў, якiя мэтанакiравана шукаюць i, на жаль, знаходзяць шляхi i спосабы незаконных паставак драўнiны несумленным заказчыкам.

Мушу адзначыць, што галоўным вынiкам згаданай нарады стала работа па кардынальнаму пераасэнсаванню ўсёй мiнулай практыкi мiнiстэрства. У прыватнасцi, прымаюцца рашучыя меры па спыненню крадзяжу драўнiны. Для гэтай мэты створаны мабiльныя групы лясной аховы, якiя маюць транспарт, iншую неабходную экiпiроўку i нават зброю. Думаю, цяпер «чорныя» лесарубы будуць выкрывацца больш аператыўна.

— I гэта адзiн са шляхоў вывядзення галiны на самаакупнасць?

— У пэўнай ступенi так. Бо ашчаднасць у выкарыстаннi драўнiны, яе ахова ад несумленных рук адыграюць сваю станоўчую ролю. Але хачу падкрэслiць, што ў гэтай праблемы, як, бадай, i ў кожнай, ёсць простае вырашэнне. Скажам, узняць цану на лес у адпаведнасцi з сусветнай практыкай, калi кошт драўнiны адпавядае выдаткам на яе. Пайсцi па такому шляху — значыць зрабiць пiламатэрыялы недасягальнымi (цi цяжкадасягальнымi) для значнай часткi насельнiцтва. Пагадзiцца на гэты крок мы, натуральна, не можам.

— Але, ведаеце, пiламатэрыялы, у прыватнасцi дошка падлогi, вагонка, простая дошка, так званая неабразная, таксама нямала каштуюць. Вiдаць, таннага лесу ўжо больш не будзе?

— Думаю, што так. I тэндэнцыя сусветная скiравана на рост цэн на драўнiну. Так што хутчэй за ўсё, згодна з сiтуацыяй на рынку, будуць i адпаведныя цэны. Але «шокавай» тэрапii не прадбачыцца.

— З надыходам рынку ў лес пацягнуўся i прыватнiк. Але наколькi мне вядома, ваша ведамства не вельмi яго прывячае, хоць лесу для высечкi ў краiне хапае. Цi можна наладзiць справу такiм чынам, каб i прыватныя структуры мелi свой iнтарэс да нарыхтоўкi, i дзяржаве гэта было выгадна?

— Па вялiкаму рахунку, нашаму мiнiстэрству ўсё роўна, хто працуе ў лесе — дзяржаўная цi прыватная структура. Для нас галоўнае, каб вытрымлiвалiся якасныя параметры нарыхтоўкi драўнiны, не было парушэнняў тэхналагiчнай дысцыплiны i бяспекi працы. Апошняе вельмi важна. Згодна са статыстыкай, у сярэднiм на адзiн мiльён кубаметраў нарыхтаванай драўнiны прыходзiцца адно жыццё. Скажу шчыра, часам прыватныя прадпрыемствы, уладальнiкi якiх уклалi ў сваю справу ўжо не адзiн мiльён долараў, пераўзыходзяць калег з дзяржаўных прадпрыемстваў па ўзроўню тэхнiчнага абсталявання, якасцi высечкi, глыбiнi перапрацоўкi драўнiны i г.д. Гэтым бiзнэсменам ёсць што страчваць, i яны, як правiла, «гуляюць» па правiлах, пазбягаюць незаконных дзеянняў. Таму эканамiчна немэтазгодна было б «не пускаць» прыватнiка ў лес.

Мы штогод недавысякаем паўтара—два мiльёны кубаметраў драўнiны i не выкарыстоўваць магчымасцi i рэсурсы прыватных фiрмаў было б недальнабачным.

— Мiкалай Тарасавiч, прачытаюць недзе ў глыбiнцы мужыкi гэтыя словы, падумаюць i вырашаць пайсцi ў малы бiзнэс, скажам, створаць сваё МП па нарыхтоўцы i пярвiчнай апрацоўцы драўнiны. Яны таксама будуць жаданыя ў лесе?

— Адназначна не магу адказаць. Я б не раiў вось так раптоўна пераквалiфiкоўвацца ў нарыхтоўшчыкаў драўнiны. Бо па колькасцi вытворчых трагедый лес займае другое месца пасля вугальнай шахты. У лес павiнны iсцi людзi падрыхтаваныя, адным словам, спецыялiсты. Таму ў iх павiнна быць адпаведная лiцэнзiя, iншыя дазваляючыя дакументы.

Але ёсць такiя вiды высечкi, скажам, для асвятлення, прарэджвання маладых масiваў лесу, якiя не патрабуюць асаблiвай квалiфiкацыi. I калi ў вяскоўца ёсць бензапiла, дазвол на карыстанне ёю, то пры жаданнi ён можа зарабiць дадатковы рубель у лесе. Мы зараз прапрацоўваем гэта пытанне.

Думаю, iндывiдуальныя лесарубы будуць запатрабаваныя пры нарыхтоўцы альтэрнатыўнага мазуту i газу палiва (дровы) для мясцовых школ, бальнiц, дамоў культуры. Гэтыя людзi будуць дарэчы для працы на невялiкiх лясных плошчах, куды не мае эканамiчнага сэнсу накiроўваць шмат тэхнiкi i вялiкiя брыгады.

— Лес — наша багацце, побач амаль з кожным жыхаром Беларусi. Але ўсё ж звычайнаму чалавеку не заўсёды проста выпiсаць некалькi кубоў лесу, вывезцi яго, знайсцi пiлараму (былыя калгасныя пазачынялi, а новыя не будуюць), якасна распiлаваць на дошкi, брус. Так, можна пiламатэрыялы набыць на рынку, але цэны там «атамныя», напрыклад, вагонка ўжо ў эквiваленце каштуе 6 долараў ЗША за квадратны метр. Прыкладна столькi каштуе дошка падлогi. Атрымлiваецца, што лесу шмат, а не кожнаму ён па кiшэнi.

— Не кожнаму па кiшэнi i многiя iншыя рэчы. Што да цаны на пiламатэрыялы, то яна фармiруецца з выдаткаў на iх вытворчасць. Я разумею вашу i часткi чытачоў «Звязды» настальгiю па калгаснай пiлараме, але сёння XXI стагоддзе. Вельмi архаiчным уяўляецца вясковы чалавек, якi сам напiлаваў дрэў у лесе, на конiку прывёз на калгасную пiлараму (дарэчы, з вялiкiм працэнтам браку пры распiлоўцы), сам абгабляваў дошкi i нарэшце паслаў падлогу. Яна хутка рассохнецца, пойдуць вялiкiя шчылiны i выгляд будзе далёка не самы прывабны нават у традыцыйнай вясковай хаце, не гаворачы пра сучасны катэдж, кватэру ў аграгарадку.

Сёння якасныя пiламатэрыялы можна атрымаць толькi на сучасных станках, а дошку падлогi i вагонку — пасля сушкi ў камерах спецыяльнага абсталявання. А яно нятаннае. У сiстэме нашага мiнiстэрства, напрыклад, больш за 120 дрэваапрацоўчых цэхаў i не ўсюды мы робiм дошку падлогi. Бо, згодна са стандартам, яна павiнна быць пазбаўленая вiльгацi, належным чынам апрацаваная, каб не ўзнiкала прэтэнзiй у спажыўцоў. А гэта магчыма ва ўмовах сучаснай вытворчасцi з мiнiмумам адходаў.

— Дык што, на малых вясковых пiларамах i дрэваапрацоўчых участках ставiцца крыж?

— Чаму? Няхай яны iснуюць. Яны запаўняюць сваю нiшу, вырабляюць нескладаныя i патрэбныя вяскоўцам лагi для падлогi, неабразную дошку, штыкетнiк i г.д. Элiтную ж прадукцыю няхай выпускае прадпрыемства.

Гутарыў Леанiд ЛАХМАНЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказвае намеснiк мiнiстра лясной гаспадаркi М. Юшкевiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика