21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не хата, а... дом Саветаў

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АЎТАРЫТЭТЫ

Як становяцца старастамi? Па-рознаму. Адных выбiраюць на сходзе, другiх — амаль што прызначае сельсавет, iншых людзi вылучаюць ледзь не пад прымусам: некаму ж трэба... А Соф’я Рыгораўна Карась была нефармальным лiдарам у Баранцах, лiчы, з самай маладосцi, як толькi прывёз яе малады муж з суседняга Сычова. Працавала спачатку вызваленым сакратаром камсамольскай арганiзацыi, потым загадвала мясцовым клубам i ўсёй калгаснай самадзейнасцю.



Як цiкава i з гумарам расказвае былы культработнiк пра сваю маладосць! Каб той аповед запiсаць, вiдаць, кнiжка атрымалася б. Цяперашнiм маладзёжным лiдарам такiя мерапрыемствы i не снiлiся. Хто ж зараз можа ўявiць карцiну, каб цэлы дзень працаваць, скажам, у полi, а вечарам зняць дзверы з канюшнi, абсталяваць iмправiзаваную сцэну i закацiць вясёлы канцэрт з танцамi ды забавамi! Цiкава жылi, што i казаць. I такiмi нечаканымi гранямi паварочвалася жыццё, што зноў жа, сучаснаму прагматычнаму пакаленню ўсвядомiць нялёгка. Ну вось, напрыклад, не ўрадзiла бульба. А брыгадзiр (трэба ж на некага звалiць) на поўным сур’ёзе абвiнавачвае камсорга, што мала лекцый чытала, недастатковую палiтасветнiцкую работу праводзiла. Да слёз, бывала, даходзiла. А як «камсамольскi пражэктар» выпускала, ды асцерагалася, каб героi карыкатур за косы не натузалi.

Але ж з найбольшым задавальненнем Соф’я Рыгораўна ўспамiнае цяпер канцэрты створанай ёй самадзейнасцi, калi выступалi, лiчы, па ўсёй акрузе i дарылi сапраўдную радасць людзям. Нiчога, што вяртацца дадому даводзiлася цi не пад ранак па разбiтай лясной дарозе (Баранцы хаваюцца сярод лясоў). Баялася часам, расказвае, кожны ядловец у цемры злыднем здаваўся. Але не ў яе характары было доўга баяцца. Успомнiла, што яна дэпутат раённага Савета, i напiсала пiсьмо... у Маскву. I што, вы думаеце, было пасля той скаргi ў сталiцу? Нiчога дрэннага. Толькi праклалi гравiйку да Баранцоў, i неўзабаве ў вёску стаў хадзiць аўтобус.

Так яна прывыкла працаваць: калi самадзейнасць у яе — дык лепшая, калi сельскi клуб даверылi — ён ва ўзорным парадку. А людзi да яе цягнулiся заўсёды, усiх шкадавала, усiм дапамагала. Гэта, сама Соф’я Рыгораўна кажа, ад бацькоў. Пра бацьку жанчына ўспамiнае з вялiкай пяшчотай. Не было такой работы, якую ён не адолеў бы. I зараз у суседнiх вёсках, у Жабiнцы стаяць хаты з яго печамi. Вокны, дзверы зрабiць, конскую збрую паладзiць, кажух пашыць, — усё у руках гарэла. А мацi запомнiлася каля печы, адкуль вельмi смачна пахла. Прыгатаваць умела як нiхто i людзей прывецiць. У вайну партызанам дапамагала i нiколi нiводнага падарожнага не выправiла, каб з сабой не даць кавалак хлеба i да хлеба.

«Такая i Соф’я Рыгораўна Карась, — гаворыць старшыня Азяцкага сельскага Савета Ганна Шкарупа, — кожнаму дапаможа, кожнаму падкажа. У вёсцы 40 чалавек засталося, стараста наймаладзейшая. Яна i таблеткi раздае, i ўрача выклiкае, калi хто занядужае. Карасi кароўку, каня трымаюць. Дык стараста адзiнокiм бабулькам малачка зранку занясе. Каня ў iх людзi найчасцей бяруць, калi трэба агарод ўзараць цi што падвезцi. А на Вялiкдзень Рыгораўна ўсiм пiрагоў напячэ ды раздасць. Нядзiва, што паважаюць яе людзi, дзверы ў хаце не зачыняюцца».

«Коля мой часам i пабурчыць, — смяецца Соф’я Рыгораўна, — кажа, не хата ў нас, а нейкi дом Саветаў. Але ж гэта больш для прылiку. Ну не справа, калi муж жонку зусiм не выхоўвае. А перад 8 сакавiка, гляджу, венiкаў многа вяжа. Цiкаўлюся, навошта? Аднесцi, кажа, трэба адзiнокiм жанчынкам, вясна iдзе, хутка двор прыбiраць. Альбо спачатку лаецца на мяне, маўляў, калi ўгамонiшся са сваiмi пiрагамi-караваямi? А потым сам мне дапамагае, лучынак настругае, каб упрыгажэннi на той каравай мацаваць. Так i жывём. Такога мужа яшчэ пашукаць трэба, — падводзiць рысу стараста з Баранцоў. — Як культурай мясцовай загадвала, здаралася, у чатыры ранiцы пасля канцэртаў прыходзiла, i нiколi слова дрэннага не сказаў. Разумеў».

Вось i пражылi разам (калi яно толькi прайшло-прабегла?), паўвеку. Залатое вяселле адзначалi. Тут, у клубе, якi зараз стаў домам сацыяльных паслуг i якi з такой любоўю ў свой час Соф’я Рыгораўна прыбiрала, абсталёўвала. Сацыяльная ўстанова працуе, як i ўсюды, па свайму графiку. У азначаныя днi прыязджае правесцi прыём доктар, тут можна здаць у рамонт абутак цi адзежыну. Ды i проста вяскоўцы збяруцца, асаблiва ў свята якое, пасядзець-пагаманiць. Але ёсць у баранцоўскага дома i свае адметнасцi. Кругом ручнiкi, абрусы вышытыя, сурвэткi — залюбуешся. Этнаграфiчнаму кутку можа iншы краязнаўчы музей пазайздросцiць. Усе прадметы старадаўняга побыту — у рабочым стане: за ткацкi станок хоць зараз сядай, на калаўроце можна прасцi, у ступе зерне малоць. Каб гэтыя экспанаты занялi сваё пачэснае месца ў iмправiзаваным музейчыку, Соф’я Рыгораўна сама лазiла па гарышчах сваiх аднавяскоўцаў. А яны з задавальненнем аддавалi рэчы — сабе ўжо не трэба, дык хай іншым паслужаць.

Ручнiкi ўяўляюць сабой асобную экспазiцыю, некаторыя з iх яшчэ свякроў Соф’i Рыгораўны вышывала. На самых прыгожых караваi да стала падавалi. У музеi i драўляныя лапаты ёсць, на якiх хлеб у печ садзiлi.

Караваi, пiрагi — гэта асобны радок бiяграфii баранцоўскай старасты. Напякла iх за жыццё тысячы дзве, а можа i тры. Каравайнiцы, роўнай ёй, у акрузе няма. I з Мiнска, з Масквы, з Разанi, з Украiны атрымлiвала яна заказы на выпечку вясельных караваяў. Нават ноччу часам вобразы ў галаву прыходзiлi, як лепей аздобiць той цi iншы хлебны твор. Ноччу i накiдвала нейкiя эскiзы, запiсы, каб потым увасобiць у цесце. А Мiкалай Мiхайлавiч пабурчыць-пакрытыкуе, ды i паможа жонцы з цестам управiцца. Заказвалi знатнай каравайнiцы боханы на розныя святы. Таму ў хаце на сцяне атрымалася цэлая галерэя памятных фотаздымкаў з фэстаў i дажынак. Ёсць таксама граматы, дыпломы, падзякi.

А хутка i зноў Соф’i Рыгораўне каравай пячы. Хiба ж прыйдзе стараста вiншаваць самую сталую жыхарку Баранцоў са 100-гадовым юбiлеем без свайго вырабу?! Кацярына Iосiфаўна Скаклюк, паводле слоў старасты, пражыла нялёгкi век. Муж з фронту не вярнуўся. Адна дзяцей падняла, ды яшчэ двух унукаў давялося гадаваць. Сын загiнуў, нявестка цяжка хварэла. Але ўсё вытрымала, годна прайшла па жыццi, i стагоддзе сустракае ў добрай памяцi, ясным розуме, — ганарыцца за аднавяскоўку Соф’я Карась. А Марыя Мiкалаеўна Пармонiк, цяперашняя загадчыца дома сацыяльных паслуг, гаворыць, што не скарылася цяжкiм жыццёвым выпрабаванням Кацярына Iосiфаўна, бо добрыя людзi дапамагалi. Такiя, як Соф’я Рыгораўна. Хто яна Скаклюкам? Чужы чалавек. А нявестку хворую i ў Жабiнку, i ў Кобрын, i ў Брэст па ўсiх дактарах, па народных лекарках вазiла, у бальнiцы наведвала. Усе кiраўнiчыя парогi абiвала, каб хворай жанчыне i яе сiротам-дзецям дапамогi дабiцца. Такая яна ўжо нераўнадушна-няўрымслiвая стараста з Баранцоў.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Жабiнкаўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як становяцца старастамi? Па-рознаму. Адных выбiраюць на сходзе, другiх — амаль што прызначае сельсавет, iншых людзi вылучаюць ледзь не пад прымусам:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика