«...Усё ў нас ёсць. Апроч вадыПасля пiсьма I калi б бяда з ёй, як кажуць, пачалася ўчора i была хоць нейкая ўпэўненасць, што скончыцца праз месяц цi два, я вiдаць, не пiсаў бы. I людзi б нашы не скардзiлiся — пачакалi. А так...»З гэтых слоў пачынаў свой лiст у рэдакцыю Мiкалай Гарбачоў з в. Сiнягорская Сенненскага раёна («Звязда», 8.08.06). Далей — быў досыць падрабязны расказ пра мелiярацыю, якая асушыла мясцовую... рэчку i студнi, пра спешнае будаўнiцтва водаправода i, мякка кажучы, непрыемнасцi, якiя пачалiся потым, калi вады ў кранах не стала... Пытанне з водазабеспячэннем вёскi, як паведамiлi ў адказ на публiкацыю з Сенненскага райвыканкама, узята на кантроль, бо водаправодная сетка сапраўды працуе больш за 20 гадоў i з перабоямi. У 2003 годзе заменена 80 п.м водаправода, у 2005 годзе лiквiдаваны парывы. З траўня месяца гэтага года вядуцца работы па замене глыбiнных помпаў, выконваецца iх бягучы рамонт. Аднак гэтыя мерапрыемствы, канстатаваў кiраўнiк справамi выканкама сп. Кадыш, да жаданых вынiкаў не прывялi... З нядаўняй поштай прыйшоў яшчэ адзiн лiст з г. Сянно. Ужо за подпiсам намеснiка старшынi сп. Пракаповiча. У iм паведамляецца, што рамонт воданапорнай свiдравiны зроблены, водазабеспячэнне вёскi Сiнягорская ўзноўлена. Будзем спадзявацца — назаўсёды. Бо сапраўды ж крыўдна, калi там i фермы, i новыя дамы, i школа, i ФАП, i пошта... Усё, апроч самага неабходнага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I калi б бяда з ёй, як кажуць, пачалася ўчора i была хоць нейкая ўпэўненасць, што скончыцца праз месяц цi два, я вiдаць, не пiсаў бы. I людзi б нашы н
|
|