У кожным раёне будзе музей
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Абласны краязнаўчы музей у Маладзечне пераехаў на новае месца — у адрамантаваны паводле еўрастандартаў двухпавярховы будынак. На Мiншчыне стала традыцыяй аднаўляць у раённых цэнтрах работу мясцовых музеяў. I летась, i два гады таму такiя музеi, напрыклад, з’явiлiся ў Крупках, Лагойску. А ў будучым плануецца, што жыхары i госцi Валожына, Стоўбцаў, Жодзiна таксама змогуць наведаць новыя музейныя памяшканнi.
Намеснiк мiнiстра культуры Валерый ГЕДРОЙЦ у размове з карэспандэнтам «Звязды» расказаў, што за пяць гадоў новыя музеi павiнны быць створаны ў 20 раёнах нашай краiны. Увогуле, згодна з планамi, кожны горад Беларусi павiнен мець уласны музей. — Мы iмкнёмся, каб кожная з гэтых устаноў адрознiвалася iндывiдуальным тварам i аблiччам. У савецкi час музеi былi падобнымi адзiн на аднаго — экспазiцыi тыпова распавядалi пра гiсторыю, ад антычнасцi да камунiзму. Не скажу, што так рабiць было зусiм няправiльна, але ўсе забывалiся, што кожны край, мясцовасць маюць уласныя асаблiвасцi. Таму зараз у мясцовых музеях расказваецца пра вытокi гiсторыi свайго краю, — падзялiўся Валерый Гедройц. — Добрая тэндэнцыя, што колькасць музеяў у краiне паступова павялiчваецца. Калi ў некаторых мясцовасцях зачыняюцца бiблiятэкi, сельскiя ўстановы адукацыi, то ўвага да гiсторыi сваёй малой радзiмы год ад году «прымушае» да адкрыцця новых музеяў. У Маладзечне сабрана больш як 73 тысячы адзiнак экспанатаў асноўнага фонду i сховiшча, сярод якiх ёсць не толькi археалагiчныя, лiтаратурныя, нумiзматычныя калекцыi з гiсторыi рэгiёна, але i старажытныя помнiкi, якiя маюць сусветную каштоўнасць. Дырэктар установы Таiсiя ЛIНКЕВIЧ расказала, што ў старым будынку праводзiлiся 30 выстаў у год, паглядзець на якiя прыходзiлi да 50 тысяч чалавек — не толькi жыхароў горада i краiны, але i замежных гасцей. Са з’яўленнем новага памяшкання з вялiкiмi заламi i пастаяннай экспазiцыяй колькасць наведвальнiкаў стане большай. «Цудоўна, што ў новым будынку стварылi ўсе неабходныя ўмовы для захавання фондаў калекцый з улiкам патрабаванняў да тэмпературы i вiльготнасцi ў сховiшчах», — дадала яна. — Калi працуе эканомiка, то ўсе астатнiя сферы гаспадаркi вобласцi адчуваюць сябе добра, — упэўнены першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд КРУПЕЦ. — На рамонт i рэканструкцыю даўгабуда, у якiм размясцiўся маладзечанскi музей, мы выдаткавалi больш за 1 мiльярд 600 мiльёнаў рублёў з абласнога бюджэту. Зараз будынак не пазнаць — усё зроблена на самым высокiм узроўнi. Работа музея дазволiць дакрануцца жыхарам вобласцi, краiны, замежжа да беларускай гiсторыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абласны краязнаўчы музей у Маладзечне пераехаў на новае месца — у адрамантаваны паводле еўрастандартаў двухпавярховы будынак. На Мiншчыне стала традыц
|
|