21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Псiхааналiтык для... гледачоў!

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Якуба Коласа адзначае 80-гадовы юбiлей

«Коласаўцы» да юбiлею тэатра падрыхтавалi гледачам шмат сюрпрызаў. У прыватнасцi, мастацкi кiраўнiк тэатра Вiталь Баркоўскi з творчай камандай аднадумцаў аднавiў легендарны спектакль «Несцерка» па п’есе Вiталя Вольскага. «Несцерка» доўгi час быў «вiзiтнай карткай» «коласаўцаў».

Гэты спектакль, дарэчы, старэйшы, чым «Паўлiнка» ў мiнчан-«купалаўцаў»! Сённяшнi калектыў зрабiў, здаецца, немагчымае — пастаралiся адрадзiць «Несцерку» максiмальна такiм жа, якiм упершыню яго ўбачылi ў далёкiм 1941 годзе ў пастаноўцы рэжысёра Навума Лойтара i мастака Лiпы Кроля. Для гэтага шмат давялося папрацаваць у фондах самых розных музеяў, у архiвах i нават у Акадэмii навук. Цiкава, што парыкi заказвалi для акцёраў на «Масфiльме». А пры стварэннi касцюмаў былi дакладна вывучаны народныя строi Дубровенскага павета канца ХVIII стагоддзя. Такiм чынам, гiсторыя на сцэне быццам бы ажывае. I гiстарычная дакладнасць прадметаў адзення i быту не можа не здзiўляць! У прыватнасцi, замест саламяных капелюшоў, якiя насiлi толькi пастухi, сяляне ў «Несцерку» выходзяць на сцэну ў народных галаўных уборах — магерках, якiя пашыў майстар з Дрыбiнскага раёна: ён памятае, як iх трэба рабiць! На аднаўленне спектакля патрачана каля 240 мiльёнаў рублёў. Напэўна, гэта адзiн з самых дарагiх тэатральных праектаў у Беларусi.

Як i калiсьцi ў 1960—1980-я, галоўную ролю ў «Несцерку» iграе народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР Фёдар Шмакаў, якому 1 сакавiка 2007-га споўнiцца 90 гадоў! Таксама «Несцерку» iграюць народны артыст Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР Тадэвуш Кокштыс i Пятро Ламан.

У новым, 81-м па лiку тэатральным сезоне ў «коласаўцаў» шмат прэм’ер. Сярод iх «Фламенка» Валерыя Маслюка — танец кахання ў пастаноўцы Iгара Баярынцава, «Чарадзейка» Аляксея Дударава — музычная легенда пра Усяслава Чарадзея ў пастаноўцы Вiталя Баркоўскага, «Псiхааналiтык для псiхааналiтыка» Дыяны Балыка — лiрычная камедыя, якую паставiў Сяргей Кулiкоўскi, гэта дэбют маладога беларускага драматурга на «коласаўскай» сцэне... Пры фiнансавай падтрымцы iнстытута Гётэ на эксперыментальнай сцэне Вiталь Баркоўскi прадставiць «Гульнi ў пераменлiвым святле» паводле трагiфарса сучаснага аўстрыйскага драматурга Джорджа Табары.

Маленькiя гледачы, безумоўна, шчыра падзякуюць «коласаўцам» за прэм’ерныя казку-гульню па матывах беларускага фальклору «Калi Несцерка быў маленькiм» у пастаноўцы Юрыя Лiзянгевiча, а таксама музычную казку «Афрыка» Леанiда Пранчака, Уладзiмiра Кандрусевiча ў пастаноўцы Генадзя Давыдзькi.

У «коласаўцаў» ёсць свой «Акцёрскi гiмн», якi некалi стварыла актрыса тэатра Раiса Грыбовiч. Вось некалькi радкоў: «Расчынена заслона, i смейся альбо плач, асудзiць цi палюбiць Суддзя i цар — глядач. I гром апладысментаў ваш ап’яняе слых, хоць шчырых камплiментаў пачуеш не ад усiх...»

Цiкава, што быў аб’яўлены конкурс сярод аматараў тэатра на напiсанне «Глядацкага гiмна». Самым таленавiтым аўтарам паабяцалi запрашэннi на святочныя юбiлейныя акцыi «коласаўцаў»!

Нагадаю, што толькi ў сталiцы i правiнцыйным Вiцебску (не вельмi спешчаным наяўнасцю месцаў для сямейнага адпачынку) дзейнiчаюць нацыянальныя драматычныя тэатры. Памятаецца, у свой час нават не ўсе вiцябчане ведалi аб гэтым. Але ж заўсёды, калi хочацца цiкава правесцi час, многiя жыхары горада накiроўваюцца ў тэатр, якi, як вопытны псiхааналiтык, можа «падлячыць» ды настрою надаць, натхнiць.

Са святам вас, паважаныя «коласаўцы»!!!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Якуба Коласа адзначае 80-гадовы юбiлей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика