21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парламентарыi заслухалi адказы ўрада

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора ў авальнай зале парламента прайшло традыцыйнае штомесячнае пасяджэнне дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм былi заслуханы адказы прадстаўнiкоў урада.

Выкананы 13 з 16 асноўных паказчыкаў

Як адзначыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Iван Бамбiза, «у сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў студзенi—кастрычнiку гэтага года захавана станоўчая дынамiка вытворчай i iнвестыцыйнай дзейнасцi ў ключавых галiнах эканомiкi, што дазволiла забяспечыць дасягненне 13 з 16 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006 год». У прыватнасцi, па большасцi важнейшых параметраў выкананне склалася нават на большым узроўнi ў параўнаннi з гадавым прагнозам. Разам з тым не ўдалося выйсцi на прагнозныя паказчыкi па энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту... Павелiчэнне ж ВУП за 10 месяцаў гэтага года склала 109,7 працэнта да адпаведнага перыяду мiнулага года.

У сельскай гаспадарцы без прыбытку па трох пазiцыях

Паводле слоў I. Бамбiзы, беспрыбытковай застаецца вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi па трох пазiцыях. Так, гэта вытворчасць лёну, малака i мяса ялавiчыны. Пры гэтым ён адзначыў, што фiнансавая падтрымка сельскагаспадарчай вытворчасцi застаецца iстотнай, бо «без яе падняць сельскую гаспадарку немагчыма». Таму, паводле слоў намеснiка прэм’ер-мiнiстра, «не трэба лiчыць, што толькi мы падтрымлiваем сельскую гаспадарку. Гэта робяць усе краiны свету. Таксама як i падтрымлiваюць нацыянальны экспарт. А таму i мы прымаем рашэннi па мадэрнiзацыi нашых прадпрыемстваў, вытворчасцяў па мiжнародных стандартах».

Каму гарантавана службовае жыллё?

Як адзначыла дэпутат Людмiла Анiкеева, павiнен быць створаны новы пералiк асоб, якiм будзе прадастаўляцца службовае памяшканне. Тым не менш, да цяперашняга часу такi пералiк не зацверджаны. Як адзначыў мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiр Белахвостаў, ранейшыя пералiкi, якiя зацвярджалiся пастановамi Савета Мiнiстраў, страцiлi сваю моц. Падрыхтаваны новыя прапановы, якiя ўжо неаднаразова абмяркоўвалiся, у тым лiку i на ўзроўнi Прэзiдэнта. У вынiку вырашылi мэтазгодным забяспечваць службовым жыллём маладых спецыялiстаў, якiя накiраваны на працу па размеркаванню, а таксама тых, хто пераязджае з iншай мясцовасцi па прапанове, кантракту або запрашэнню вышэйстаячай арганiзацыi. Усе iншыя пералiкi, адзначыў У. Белахвостаў, якiх было больш за 800 толькi ў жыллёвай гаспадарцы, было прызнана мэтазгодным не перазацвярджаць, а выдзяленне службовага жылля праводзiць са строгай праверкай i абгрунтаваннем выключна рашэннем Савета Мiнiстраў. Такi парадак будзе ўведзены пасля падпiсання адпаведнага ўказа Прэзiдэнта.

Перапланаваць кватэру стане лягчэй

Дэпутат Галiна Мазуркевiч пацiкавiлася ў мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандра Селязнёва, калi будзе зацверджаны новы парадак перапланiроўкi кватэр. Паводле яе слоў, «нашы людзi сёння заслугоўваюць, каб уладкоўваць у iндывiдуальным парадку сваё жылое памяшканне пад сябе, з улiкам сваiх iнтарэсаў». Як адзначыў А. Селязнёў, падрыхтаваны дакумент, у адпаведнасцi з якiм прадугледжваецца магчымасць перапланiроўкi без вялiкiх узгадненняў i без праектна-каштарыснай дакументацыi там, дзе не закранаюцца нясучыя канструкцыi i тыя памяшканнi, што маюць сваю спецыфiку, — санвузлы i кухнi. Астатняе ўсё, паводле яго слоў, «спросцiцца па максiмуму».

Заробкi выкладчыкаў ВНУ iстотна павялiчаць?

Дэпутат Вольга Абрамава папрасiла адмянiць папраўку ў законапраект, згодна з якой выкладчыкi ВНУ змогуць шукаць дадатковыя вiды працы толькi са згоды асноўнага наймальнiка — рэктара. Паводле слоў, «людзi павiнны мець магчымасць працаваць столькi, колькi яны могуць i лiчаць неабходным, бо мы ж iмкнёмся да павышэння дабрабыту людзей». Аднак з падобнай думкай А. Радзькоў не пагадзiўся: «Для вышэйшай школы вызначальным звяном з’яўляецца навуковая школа. Калi няма класнай навуковай школы — няма ВНУ. Для таго, каб сфармiраваць навуковую школу, патрэбна мець свае ўласныя вынiкi даследаванняў, а таксама вучняў, аспiрантаў. Неабходна факусiраваць вакол сябе падобную абстаноўку. Калi ж прафесар ВНУ пачынае зарабляць там i там, то гэта не будзе садзейнiчаць нi той ВНУ, дзе ён працуе, нi той, дзе ён падпрацоўвае». У якасцi кампенсацыi, паведамiў А. Радзькоў, рыхтуюцца прапановы «па iстотнаму павелiчэнню заробкаў асноўным выкладчыкам ВНУ».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў авальнай зале парламента прайшло традыцыйнае штомесячнае пасяджэнне дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика