Калi па-добраму нельга...Кватэрнае пытанне Мы жывём у старым пяцiпавярховым доме з прахаднымi пакоямi i маленькiмi кухнямi. Адзiн халадзiльнiк там яшчэ становiцца. А вось другi — суседка зверху паставiла ў пакоi, якраз над маiм ложкам. У вынiку — кругласутачны шум, вiбрацыя. Iх нават здароваму чалавеку пераносiць цяжка, а ўжо хвораму... Удзень яшчэ так-сяк, а ноччу я вымушана пераходзiць у iншы пакой, дзе хоць крыху цiшэй, але i там без снатворнага заснуць не магу.Спрабавала па-добраму пагаварыць з суседкай, але з гэтага нiчога не атрымалася. Звярталася па дапамогу ў санстанцыю. Супрацоўнiкi яе з мiлiцыянерам прыходзiлi замяраць шум (пасля 23 гадзiн). У мяне замералi, а суседка дзверы iм не адчынiла. Так i пайшлi нi з чым... Наколькi я ведаю, iснуюць нейкiя санiтарныя нормы i прававыя акты, на падставе якiх я магу праз iнстанцыi (ЖЭС, мiлiцыя, суд?) вырашыць гэту праблему. Падкажыце, калi ласка, як, што канкрэтна мне трэба зрабiць? Тамара Ц. г. Мiнск. Парадак карыстання жылымi памяшканнямi, утрымання жылых i дапаможных памяшканняў жылых дамоў у Рэспублiцы Беларусь вызначаны Правiламi, зацверджанымi загадам Мiнжылкамгаса ад 7 снежня 1999 года № 177. Жылыя памяшканнi не могуць выкарыстоўвацца не па прызначэнню, а таксама на шкоду правам i свабодам iншых грамадзян. Грамадзяне не павiнны ўчыняць дзеянняў, якiя прыводзяць да псавання жылых i дапаможных памяшканняў жылога дома або ствараюць павышаны шум, вiбрацыю, якiя парушаюць нармальныя ўмовы пражывання грамадзян у iншых жылых памяшканнях. З 23.00 да 7.00 у жылых памяшканнях павiнна захоўвацца цiшыня. Карыстанне тэлевiзарамi, радыёпрыёмнiкамi, магнiтафонамi i iншымi «гукастваральнымi» ўстройствамi, дапускаецца толькi пры ўмове змяншэння чутнасцi да ступенi, якая не парушае пакою iншых жыльцоў дома. Парушэнне дадзеных Правiлаў, самаўпраўства ў рэалiзацыi сваiх iнтарэсаў i ўшчамленне законных правоў i iнтарэсаў iншых грамадзян i iх арганiзацый цягне адмiнiстрацыйную, крымiнальную або iншую адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Спрэчкi памiж грамадзянамi, звязаныя з пытаннямi эксплуатацыi i ўтрымання памяшканняў, разглядаюцца ў судовым парадку. Падставай для звароту ў суд могуць быць адпаведныя заключэннi жыллёва-эксплуатацыйнай арганiзацыi i санэпiдстанцыi. Першае, наколькi разумею, у вас ужо ёсць... Вiктар САВIЦКI, адказны сакратар рэспублiканскага мiжведамаснага Савета па правядзенню жыллёвай рэформы i развiццю населеных пунктаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у старым пяцiпавярховым доме з прахаднымi пакоямi i маленькiмi кухнямi. Адзiн халадзiльнiк там яшчэ становiцца. А вось другi — суседка зверху |
|