Кава, гарбата i мабiльныя тэлефоны будуць маркiравацца
Надзея НIКАЛАЕВА
З 8 снежня, згодна з рашэннем урада, у Беларусi пашыраецца пералiк спажывецкiх тавараў з абавязковай маркiроўкай кантрольнымi (iдэнтыфiкацыйнымi) знакамi.
Варта нагадаць, што маркiроўка iдэнтыфiкацыйнымi знакамi была ўведзена ўпершыню ў сакавiку 2005 года для наладжвання кантролю за ўвозам, перамяшчэннем i захоўваннем на тэрыторыi Беларусi iмпартнай прадукцыi, а таксама для папярэджання ўцягвання ў ценявы абарот тавараў айчыннай вытворчасцi. З 8 снежня ў пералiк тавараў з абавязковай маркiроўкай увайшлi: — кава (смажаная i нясмажаная, з кафеiнам цi без кафеiну), растваральная кава, шалупiнне кавы i абалонкi зерня кавы, заменнiкi кавы; — гарбата з араматызаванымi дабаўкамi цi без iх, растваральная гарбата, матэ цi парагвайская гарбата; — бiялагiчна актыўныя дабаўкi да ежы ў спажывецкай тары; — абутак на падэшве з гумы, пластмасы, натуральнай цi кампазiцыйнай скуры i з верхам з тэкстыльных матэрыялаў, за выключэннем таго, што быў у выкарыстаннi; — экзэмпляры фанаграм на матэрыяльных носьбiтах у спажывецкай тары (аўдыёкасеты, кампакт-дыскi), экзэмпляры аўдыёвiзуальных твораў (кiна- i вiдэафiльмы) на матэрыяльных носьбiтах у спажывецкай тары; — мабiльныя тэлефоны ў спажывецкай тары, акрамя тых, што былi ва ўжытку. Без адпаведных кантрольных знакаў гандлёвыя арганiзацыi не маюць права браць тавар на рэалiзацыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 8 снежня, згодна з рашэннем урада, у Беларусi пашыраецца пералiк спажывецкiх тавараў з абавязковай маркiроўкай кантрольнымi (iдэнтыфiкацыйнымi) знак |
|