Ветраны млын аднаўляе фермер
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Пройдзе некаторы час, i вецер закруцiць лопасцi млына, што з’явiўся недалёка ад пасёлка Мальча Светлагорскага раёна. Гэты ўнiкальны помнiк народна-этнаграфiчнага дойлiдства ХIХ стагоддзя быў перавезены са Жлобiнскага раёна, дзе яго не ўдалося аднавiць. I тады за справу ўзяўся светлагорскi фермер Уладзiмiр Быхаўцоў, якому давялося пераадолець шмат перашкод i ўкласцi нямала ўласных фiнансавых сродкаў, каб ажыццявiць задуманае. Дапамагалi яму ў гэтай справе бабруйчанка Настасся Шарнiкава, бацьку якой у 30-я гады належаў млын, куплены яго бацькам у Рэчыцы (першы, дарэчы, быў раскулачаны i ў 1938 годзе расстраляны), i загадчык кафедры архiтэктурных i грамадскiх будынкаў БНТУ Сяргей Сергачоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пройдзе некаторы час, i вецер закруцiць лопасцi млына, што з’явiўся недалёка ад пасёлка Мальча Светлагорскага раёна
|
|