Уладзiмiрцы супраць нафтагазавага канфлiкту
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Выставы Такi дэвiз можна было б даць выставе мастакоў горада Уладзiмiра «Родники Владимирской Руси», якая адкрылася ў зале Мiнс-кага абласнога цэнтра народнай творчасцi (Мiнск, вулiца Гiкалы, 4, бiблiятэка iмя Пушкiна) i будзе працаваць да 28 студзеня.Асаблiвасць экспазiцыi ў тым, што яе арганiзатар — сродак масавай iнфармацыi — Усерасiйскi сацыяльны часопiс «Откровение».— Калi эканамiчныя сувязi памiж нашымi краiнамi падвяргаюцца iспытам, то надыходзiць чарга сказаць сваё слова культуры, — так патлумачыў iдэю выставы галоўны рэдактар часопiса «Откровение» Аляксандр Пудзiн (на здымку). Прыватны часопiс, якому сёлета споўнiцца 10 гадоў i якi пазiцыянiруе сябе як незалежная прэса Расii, прапанаваў удзел у выстаўцы ўсiм уладзiмiрскiм мастакам. I паказаць свае творы беларусам, выказаць тым самым сваю павагу i сiмпатыю пажадалi многiя, як сталыя, вядомыя за межамi Расii, майстры, так i маладыя, пачынаючыя мастакi. Выстава атрымалася цiкавая i разнапланавая. На ёй можна ўбачыць i лакавую мiнiяцюру на дрэве Леанiда Ярохiна «Дынастыя Раманавых», i творы «гросмайстра акварэлi» Вiктара Шамаева, i марскiя пейзажы на камянях, якiя калiсьцi дапамаглi выжыць сям’i школьнага настаўнiка Юрыя Пяцелiна. Тут i нацюрморты з жоўтымi, нiбы згусткi сонечнага цяпла, грушамi, i знакамiтыя белакаменныя ўладзiмiрскiя храмы, якiя нечым нагадваюць старажытныя Полацкiя, i дзiўныя сярэднярускiя пейзажы, з нейкiм сваiм амаль няўлоўным адрозненнем ад беларускiх... Усяго ў акцыi ўзялi ўдзел 13 мастакоў. Дарэчы, выстава гэта з’яўляецца i выставай-продажам, усе творы, акрамя аднаго, можна набыць у памяць аб Уладзiмiршчыне. Той адзiны, якi не прадаецца, з’яўляецца падарункам для залы, у якой адбываецца выстава. Гэта напiсаны Юрыем Старадубцавым партрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi дэвiз можна было б даць выставе мастакоў горада Уладзiмiра «Родники Владимирской Руси», якая адкрылася ў зале Мiнс-кага абласнога цэнтра народнай
|
|