Самы масавы звер у Беларусi... бабёр
Сяргей РАСОЛЬКА
Паводле даных Мiнпрыроды, прынятыя за апошнiя пяць гадоў на дзяржаўным узроўнi меры дазволiлi стабiлiзаваць колькасць паляўнiчых вiдаў дзiкiх жывёл.
Так, колькасць лася за гэты час павялiчылася з 15,7 да 16,4 тысячы асобiн (104,4 працэнта), аленя — з 4,6 да 5,5 тысячы (119,6 працэнта), казулi — з 50,4 да 52,2 тысячы (103,5 працэнта), дзiка — з 35 да 44 тысяч (125,6 працэнта). Колькасць рачнога бабра за дадзены перыяд павялiчылася ў 3 разы i зараз яго папуляцыя налiчвае каля 60 тысяч асобiн. Як канстатуюць у Мiнпрыроды, на жаль, гэты прыродны рэсурс паляўнiчымi выкарыстоўваецца мала: штогод у краiне здабываецца не больш за 250 асобiн бабра, што складае толькi 5 працэнтаў ад агульнай колькасцi, у вынiку чаго i паляўнiчыя, i дзяржава нясуць значныя экалагiчныя страты. Адзначаецца станоўчая дынамiка росту колькасцi рэдкiх вiдаў дзiкай жывёлы: рысi, барсука, бурага мядзведзя. У шэрагу рэгiёнаў Беларусi сфармiравалiся ўстойлiвыя папуляцыi гэтых дзiкiх жывёл. У 2006 годзе з Белавежскай пушчы былi пераселены ў паляўнiчыя ўгоддзi Астравецкага i Лепельскага лесапаляўнiчых гаспадарак 30 i 31 высакародных аленяў адпаведна. Такiм чынам на тэрыторыi краiны створаны дзве новыя папуляцыi высакароднага аленя. У 2006 годзе карыстальнiкам паляўнiчых угоддзяў было выдадзена каля 400 дазволаў на здабычу непажаданых вiдаў дзiкiх жывёл. Нягледзячы на гэта, адзначаюць у Мiнпрыроды, работа на месцах па здабычы лiсы, янотападобнага сабакi, ваўка i iншых вiдаў арганiзавана недастаткова. Так, толькi за апошнi год колькасць ваўка ў краiне павялiчылася на 26 працэнтаў, звычайнай лiсы — на 17 працэнтаў, янотападобнага сабакi — на 13 працэнтаў. У блiжэйшай перспектыве плануецца працягваць, у прыватнасцi, работы па развядзенню дзiчыны i рассяленню новых вiдаў дзiкiх жывёл (лань, плямiсты алень, муфлон i iнш.), якiя змогуць адыграць важную ролю ва ўзбагачэннi бiялагiчнай разнастайнасцi краiны i якiя могуць быць каштоўнейшымi аб’ектамi палявання ў справе развiцця паляўнiчага i замежнага турызму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных Мiнпрыроды, прынятыя за апошнiя пяць гадоў на дзяржаўным узроўнi меры дазволiлi стабiлiзаваць колькасць паляўнiчых вiдаў дзiкiх жывёл
|
|