Зазiрнулi ў хату
ЗАЗIРНУЛI Ў ХАТУ
Да пенсiянераў в. Iванкавiчы Баранавiцкага раёна зайшлi цыганы i прапанавалi купiць рэчы. Праз некалькi дзён старыя выявiлi, што ў iх прапала 7 млн рублёў. Падобныя кражы здарылiся ў вёсках Катмiнаўцы i Мiцькаўшчына. А колькi пiсалася пра тое, каб не пускалi чужых у хату. Вiдавочна, кожны вучыцца толькi на сваiх памылках. Сымон СВIСТУНОВIЧ. ЦI ПОЙДЗЕ НА КАРЫСЦЬ? У жанчыны з вёскi Русiна, што пад Баранавiчамi, злодзей выкраў сала. Пакуль жанчына была на працы, той залез у хату i прыхапiў аж 50 кiлаграмаў. Падазрэнне ўпала на жыхара гэтай жа вёскi. Але той недзе хаваецца. Сымон СВIСТУНОВIЧ. 8000 ЛIТРАЎ БРАЖКI I 28 000 ЭТЫКЕТАК... У Смалявiцкiм раёне «накрыты» i прыкрыты мiнi-завод па вытворчасцi самагонкi, якi ў доме, што будаваўся, арганiзаваў мясцовы жыхар. На дзялка з пасёлка Акцябрскi выйшлi супрацоўнiкi Смалявiцкага РАУС. Размах, з якiм ён дзейнiчаў, уразiў нават праваахоўнiкаў: у доме было канфiскавана... 8 тысяч лiтраў бражкi, 350 лiтраў самагонкi, стацыянарны самагонны апарат ёмiстасцю 500 лiтраў i электрапомпа. У Гомелi ж супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi УУС i Навабелiцкага РАУС спынiлi працу «цэха» па вырабу фальсiфiкаваных спiртных напiткаў, якi ў сябе дома запусцiў мясцовы «бiзнэсмен». У гэтага прайдзiсвета было канфiскавана 28 тысяч этыкетак, 204 бутэлькi гарэлкi, 43 лiтры спiртазмяшчальнай вадкасцi, спiртометр, наборная пячатка для штампоўкi даты, коркi i прыстасаванне для закаркоўвання. Iгар ГРЫШЫН. НАГЛЕДЗЕЎСЯ БАЕВIКОЎ i вырашыў пагуляць у гангстэраў шасцiкласнiк з Пiнскага раёна. Хлопец пазванiў у мiлiцыю i сказаў пагрозлiва: «Хутка вы ўзляцiце ў паветра, гавораць бандыты». Дзiцячы голас быў запiсаны на плёнку. Устаноўлена, што званок паступiў з таксафона, размешчанага ў вёсцы Табулкi. «Жартаўнiка» знайшлi, а вось за яго гульнi бацькам давядзецца адказваць рублём. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да пенсiянераў в. Iванкавiчы Баранавiцкага раёна зайшлi цыганы i прапанавалi купiць рэчы. Праз некалькi дзён старыя выявiлi, што ў iх прапала 7 млн ру |
|