Беларусы аддаюць перавагу тэрмiновым укладам
Iгар ГРЫШЫН
На пачатак лютага дэпазiты насельнiцтва ў беларускiх банках склалi каля 7,8 трыльёна рублёў, у тым лiку ў замежнай валюце — больш за 1,2 мiльярда долараў ЗША, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч.
Прычым, зазначаюць у галоўным банку краiны, беларусы пры размяшчэннi ў банках сваiх сродкаў аддаюць перавагу ўкладам з больш доўгiм тэрмiнам захоўвання, гэта значыць тэрмiновым. Апошнiя — рублёвыя i дэпазiты ў замежнай валюце — у пераразлiку на нацыянальную валюту толькi за студзень гэтага года павялiчылiся на 121,1 мiльярда рублёў (на 1,9 працэнта) i дасягнулi амаль 6,5 трыльёна рублёў, што складае больш за 83 працэнты ад агульнай сумы ўсiх укладаў фiзiчных асобаў. У Нацбанку нагадалi пра тое, што з 1 лютага, каб павысiць даходнасць укладаў у нацыянальнай валюце, была павышана на 1 працэнтны пункт стаўка рэфiнансавання: яе рост, а, адпаведна, i рост працэнтных ставак па ўкладах стаў дадатковай мерай па стымуляванню прытоку зберажэнняў у банкi. Мiж iншым, плануецца, што сёлета прырост дэпазiтаў фiзiчных асобаў у банкi складзе 1,7—2 трыльёны рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак лютага дэпазiты насельнiцтва ў беларускiх банках склалi каля 7,8 трыльёна рублёў, у тым лiку ў замежнай валюце — больш за 1,2 мiльярда дола |
|