21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачатковая цана не прададзеных на таргах аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi будзе панiжацца

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачатковая цана не прададзеных раней аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi можа быць знiжана на 20 працэнтаў ад цаны аб’екта пасля першых нерэзультатыўных або неадбыўшыхся таргоў (аўкцыёну, конкурсу), да 50 працэнтаў уключна ад цаны аб’екта пасля другiх нерэзультатыўных або неадбыўшыхся таргоў, а таксама з прымяненнем метаду панiжэння пачатковай цаны. Адпаведны ўказ № 77 «Аб некаторых пытаннях панiжэння пачатковай цаны продажу маёмасцi, што знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi» Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 13 лютага.

Дакумент устанаўлiвае механiзм увядзення ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасцi ў выпадках, калi яе выкарыстанне ў межах дзяржаўнай уласнасцi немэтазгоднае або малаэфектыўнае.

У прэс-службе адзначылi, што вопыт правядзення аўкцыёнаў, конкурсаў у рэспублiцы за апошнiя гады сведчыць аб адносна нiзкiм попыце на аб’екты нерухомай маёмасцi рэспублiканскай уласнасцi, асаблiва на не завершаныя будаўнiцтвам аб’екты i аб’екты нерухомай маёмасцi, размешчаныя ў сельскай мясцовасцi. Высокi ацэначны кошт, непрывабнасць аб’ектаў, недастатковая ступень гатоўнасцi (да 60 працэнтаў) прывялi да знiжэння зацiкаўленасцi ў куплi такiх аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi.

Аўкцыён пачынаецца з аб’яўлення пачатковай цаны аб’екта (якая вызначаецца па яго ацэнач-най вартасцi на 1 студзеня гэтага года ў парадку, устаноўленым заканадаўствам).

Пачатковая цана панiжаецца ў адпаведнасцi з аб’яўленым шагам аўкцыёну (у межах ад 5 працэнтаў да 15 працэнтаў ад папярэдняй названай аўкцыянiстам цаны аб’екта) да моманту, калi адзiн з удзельнiкаў аўкцыёну пагодзiцца купiць аб’ект рэспублiканскай уласнасцi па аб’яўленай аўкцыянiстам цане, але не нiжэйшай за мiнiмальную. Мiнiмальная цана не можа быць нiжэйшая за 20 працэнтаў пачатковай цаны продажу аб’екта рэспублiканскай уласнасцi, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Беларусi.

Пры гэтым панiжэнне пачатковай цаны продажу iснуючых у рэспублiканскай уласнасцi будынкаў, збудаванняў, iзаляваных памяшканняў (за выключэннем жылых дамоў i жылых памяшканняў), не завершаных будаўнiцтвам капiтальных будынкаў (акрамя не завершаных будаўнiцтвам жылых дамоў i жылых памяшканняў), перадатачных устройстваў, iншай нерухомай маёмасцi, машын, абсталявання, транспартных сродкаў, што адносяцца да асноўных сродкаў, павiнна адбывацца паэтапна.

Указам зацвярджаецца i палажэнне аб парадку продажу аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi на аўкцыёнах з прымяненнем метаду панiжэння пачатковай цаны.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатковая цана не прададзеных раней аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi можа быць знiжана на 20 працэнтаў ад цаны аб’екта пасля першых нерэзультатыўны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика