Лёс гандлёвай кропкi на прыватнай зямлi вырашаюць гарадскiя ўлады
Сяргей КУРКАЧ
Яшчэ ў 2000 годзе ў вёсцы Кунцаўшчына я пабудаваў на ўласным зямельным участку гандлёвы ларок у якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Атрымаў лiцэнзiю на рознiчны гандаль, якiм i займаўся. Аднак, калi вёска ўвайшла ў склад Мiнска, гэту лiцэнзiю прыпынiлi, бо адшукалi парушэннi ў мэтавым выкарыстаннi зямельнага ўчастка. Я з гэтым катэгарычна не згодзен, бо лiчу, што закон на маiм баку.
С. Абакунчык, г. Мiнск. — Згодна з артыкулам 107 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, усе землi горада выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з генеральным планам, якi быў распрацаваны i зацверджаны на падставе горадабудаўнiчай дакументацыi. На тэрыторыi горада Мiнска рэгуляванне зямельных адносiнаў ажыццяўляецца Мiнскiм гарвыканкамам. Прадастаўленыя зямельныя ўчасткi павiнны выкарыстоўвацца ў адпаведнасцi з мэтай iх атрымання, у вашым выпадку — для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. На зямельным участку, якi прадастаўлены для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, можна будаваць жылы дом з гаспадарчымi пабудовамi, якiя прадугледжаны генпланам, — растлумачылi рэдакцыi спецыялiсты Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь. — Гандлёвая кропка можа быць устаноўлена на зямельным участку, якi прадастаўлены для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, у адпаведнасцi з зацверджанай горадабудаўнiчай дакументацыяй на падставе рашэння Мiнскага гарвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў 2000 годзе ў вёсцы Кунцаўшчына я пабудаваў на ўласным зямельным участку гандлёвы ларок у якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Атрымаў лiцэнз
|
|