21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАСIЯ ЗНОЎ ПАГРАЖАЕ БЕЛАРУСI I ЛIТВЕ?

Паводле слоў Сямёна Вайнштока, кiраўнiка кампанii «Транснафта», Расiя можа поўнасцю адмовiцца ад паставак нафты ў Лiтву i ў выпадку неабходнасцi менш чым за паўтара года пабудаваць трубаправод у абход Беларусi.

Выступаючы ў аўторак у Лондане, Вайншток заявiў, што тэарэтычна аднаўленне паставак нафты ў Лiтву, спыненых з-за аварыi на нафтаправодзе «Дружба» ў лiпенi 2006 года, магчыма ўжо да канца сакавiка. Аднак, iснуе магчымасць таго, што Ростэхнагляд запатрабуе правядзення рамонтных работ, якiя могуць расцягнуцца на год цi два. У такiм выпадку «Транснафта» не выключае, што адмовiцца ад iх правядзення i спынiць пастаўкi нафты ў Лiтву трубаправодным транспартам.

Нагадаем, што пасля таго, як пастаўкi па «Дружбе» былi спынены, нафта пастаўляецца ў Лiтву танкерамi з расiйскага Прыморска, што павышае яе кошт. Асобныя лiтоўскiя палiтыкi выказваюць меркаванне, што спыненне трубаправодных паставак нафты Расiяй было наўмысным i павiнна было перашкодзiць польскай PKN Orlen набыць нафтаперапрацоўчую кампанiю Mazeikiu nafta, на якую прэтэндавалi расiяне.

Сiгнал Вайнштока Мiнску заключаўся ў заяве аб тым, што Расiя здольная «значна» павялiчыць экспартныя магутнасцi свайго балтыйскага нафтаналiўнога порта ў Прыморску. Паводле слоў кiраўнiка «Транснафты», спатрэбiцца не больш за 18 месяцаў, каб пабудаваць нафтаправод у абход Беларусi. Ён дадаў, што рашэнне ўрада па праекту Унеча—Прыморск можа быць прынята да сярэдзiны сакавiка.

УКРАIНА АПАСАЕЦЦА АБМЕЖАВАННЯ ПАСТАВАК ГАЗУ

Прагнозы газавага дэфiцыту ў Расii непакояць Украiну, якая апасаецца абмежавання паставак расiйскага блакiтнага палiва ў 2007 годзе. Украiнскiя энергетыкi мяркуюць, што аб’ём дэфiцыту ў 4 млрд кубаметраў газу не ўдасца лiквiдаваць толькi за кошт пераводу электрастанцый на мазут i вугаль. Самым лагiчным для Расii выйсцем будзе скарачэнне найменш прыбытковага ўкраiнскага экспарту.

Пра дэфiцыт газу ў Расii ў 2007 годзе ў памеры 4 млрд кубаметраў 13 лютага заявiў кiраўнiк праўлення РАТ «АЭС Расii» Анатоль Чубайс.

МАЛДОВА СТРАЧВАЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ: ПАЛОВА ГРАМАДЗЯН КРАIНЫ ЎЖО РУМЫНЫ

Чэргi каля румынскага консульства ў малдаўскай сталiцы растуць штодня. Паводле слоў прэзiдэнта Румынii Траяна Бэсеску, зараз у пасольстве краiны ў Кiшынёве сваёй чаргi чакаюць 1,5 мiльёна заяў на атрыманне румынскага грамадзянства.

У лютым Мiнiстэрства юстыцыi Румынii распарадзiлася паскорыць працэдуру выдачы нацыянальных пашпартоў малдаванам i нават падрыхтавала адпаведны законапраект. На тэрыторыi Малдовы ў гэтых мэтах адкрыта два дадатковыя консульскiя аддзелы, пiша «Независимая газета». Такое развiццё падзей некаторыя палiтыкi ў Кiшынёве i Ціраспалi называюць «паглынаннем Малдовы Румынiяй». А нацыянал-лiберальная партыя прапанавала абедзвюм дзяржавам аб’яднацца ў саюз па прыкладу Беларусь—Расiя. Многiя грамадскiя i палiтычныя дзеячы Малдовы заяўляюць аб магчымай страце краiнай сваёй дзяржаўнасцi.

МЕДЭКСПЕРТ НАЗВАЎ ЭСТОНIЮ РАЕМ ДЛЯ ПЕДАФIЛАЎ

Для ўтаймавання працвiтаючай у Эстонii педафiлii неабходна зрабiць больш жорсткiмi iснуючыя законы, асаблiва ў частцы адказнасцi за сэксуальнае насiлле. З такой заявай выступiў дырэктар эстонскага бюро Судова-медыцынскай экспертызы Юлар Ланно.

«У педафiлаў у Эстонii вельмi лёгкае жыццё», — лiчыць эксперт. Згодна з яго iнфармацыяй, у рэспублiцы сярод дзяцей да 14 гадоў сэксуальным дамаганням цi насiллю падвяргалiся 7 працэнтаў дзяўчынак i 4 працэнты хлопчыкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў Сямёна Вайнштока, кiраўнiка кампанii «Транснафта», Расiя можа поўнасцю адмовiцца ад паставак нафты ў Лiтву i ў выпадку неабходнасцi менш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика