Грып ужо ў сталiцы?
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзяленнi iмунапрафiлактыкi i эпiднагляду за паветрана-кропельнымi iнфекцыямi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, з 5 па 11 лютага ў кантрольных гарадах па медыцынскую дапамогу з сiмптомамi прастуды i грыпу звярнулiся 51 тыс. 438 чалавек. У параўнаннi з папярэднiм тыднем захворваемасць на ВРЗ i грып павялiчылася на 7 працэнтаў. Сярод захварэлых большая палова — дзецi.
13 лютага ўпершыню трохразовае перавышэнне эпiдпарогу было зарэгiстравана ў Мiнску, Маладзечне i Наваполацку. Праўда, пасля выхадных многiя спяшаюцца звярнуцца ў свае палiклiнiкi. Таму нiхто са спецыялiстаў з высновамi не спяшаўся. Але 14 лютага ў Мiнску i Маладзечне эпiдпарог зноў быў перавышаны. Паведамленне аб перавышэннi эпiдпарога прыйшло таксама з Гомеля. А вось у Наваполацку сiтуацыя ў аўторак стабiлiзавалася. Цi надоўга? Звычайна, пасля перавышэння эпiдпарогу на працягу трох дзён запар у населеным пункце пачынае разгортвацца комплекс процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў. Такiм чынам у сталiцы ёсць усе шанцы першай здацца эпiдэмii грыпу...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзяленнi iмунапрафiлактыкi i эпiднагляду за паветрана-кропельнымi iнфекцыямi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены,
|
|