21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Канверт». З адмовай ад гарантый

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Праблемы выплат заробкаў у канвертах не пазбегла нiводная краiна свету. Паводле спецыяльных даследаванняў, сёння практыку разлiкаў з работнiкамi па «шэрых» схемах выкарыстоўваюць ад 25 да 50 працэнтаў кампанiй у Расiйскай Федэрацыi i да 85 працэнтаў — у Латвii. На жаль, не з’яўляецца тут выключэннем i Беларусь, прычым асаблiва часта падобныя выпадкi сустракаюцца ў сферы малога бiзнэсу. Мiж тым, на думку ўдзельнiкаў «круглага стала» з удзелам прадстаўнiкоў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, Мiнiстэрства па падатках i зборах, а таксама Камiтэта дзяржкантролю, вынiкам падобнага «ўхiлення» ад падаткаабкладання становяцца не толькi страты бюджэту. Не менш важна iншае — кожны грамадзянiн, якi пагаджаецца на «канверт», заўсёды рызыкуе пакараць сябе сам.

«Чорныя дзiркi» — будаўнiцтва i гандаль

Недаатрыманне падаткаў у вынiку «канвертных» разлiкаў з работнiкамi — толькi бачная частка айсберга. Адначасова «шэрыя выплаты» ўплываюць на ценявы абарот тавараў i аказанне ценявых паслуг. А ў сваю чаргу гэта — зноў-такi страты бюджэту. I страты значна большыя. Таму, паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення арганiзацыi кантрольнай работы Мiнiстэрства па падатках i зборах Ларысы Шыбко, сiтуацыi з легальнасцю зарплаты надаецца асаблiвая ўвага. Вядома, што сам па сабе «канверт» — ужо апошняе звяно ланцужка. Спачатку ж наймальнiку трэба яшчэ атрымаць «няўлiчаную наяўнасць». I гэта — адна з магчымасцяў папярэджанняў неафiцыйных разлiкаў. У прыватнасцi, паведамiла Ларыса Шыбко, летась пры правядзеннi больш за 46 тыс. праверачных рэйдаў з ценявога абароту было спагнана грашовых сродкаў i таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму звыш 36 млрд рублёў. Прычым перш-наперш парушэннi адзначалiся ў сферы будаўнiцтва i гандлю.

Праўда, шэрыя выплаты — гэта не толькi наступствы няўлiчаных тавараў i паслуг. Як падкрэслiў начальнiк аддзела аператыўнага кiравання дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Аляксей Дзям’янаў, сёння вядомыя i iншыя «схемы» — абнаяўлiванне сродкаў праз падстаўных асобаў, даходы ад незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, неабгрунтавана налiчаныя прэмiяльныя, налiчэнне заробкаў грамадзянам, якiя на справе не працуюць у арганiзацыi. Цi, кажучы iнакш, «мёртвым душам».

Як заўважыў Аляксей Дзям’янаў, у адносiнах да наймальнiкаў, што выкарыстоўваюць падобныя схемы, ужываюцца эканамiчныя санкцыi. А ў асобных выпадках парушальнiкi могуць прыцягвацца да крымiнальнай адказнасцi. I, да слова, летась было заведзена 811 падобных спраў.

«Падказка». I не толькi

Зразумела, што паставiць падатковага iнспектара каля кожнага наймальнiка немагчыма. Таму, мяркуюць падаткавiкi, пэўную дапамогу тут могуць аказаць тыя ж мясцовыя органы ўлады цi прафсаюзы. А таксама — непасрэдна... атрымальнiкi «канвертаў». Так, не сакрэт: ужо некалькi гадоў запар працуе «тэлефон даверу» Мiнiстэрства па падатках i зборах, а таксама сайт мiнiстэрства — пры жаданнi, усю «пiкантную» iнфармацыю можна паведамiць праз iх. I пры гэтым на ўмовах поўнай ананiмнасцi.

Адначасова, заўважыла начальнiк упраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах Марына Грыгарчук, адным з перспектыўных у гэтым плане можа стаць распрацоўка заканадаўчага акта, на падставе якога з’явiцца магчымасць не выкарыстоўваць санкцыi да фiзiчнай асобы, якая паведамiць аб «канвертных» атрыманнях. Аднак пры ўмове, што такое паведамленне адбудзецца загадзя — яшчэ да прыходу праверкi.

Зрэшты, «падказкi» работнiкаў — шлях да выяўлення парушэнняў не адзiны. Да прыкладу, для гэтага можа выкарыстоўвацца практыка кантрольных закупак. Або... супастаўлення расходаў грамадзян з iх афiцыйнымi даходамi. Права на падобную зверку ў падаткавiкоў ёсць.

— Калi выявiцца, што памер даходу грамадзянiна аказаўся значна меншым за яго расходы, i ў тым лiку — за расходы на набыццё маёмасцi, мы заўсёды прапануем чалавеку патлумачыць прычыну падобных разыходжанняў, — зазначыла Марына Грыгарчук. — I калi больш-менш лагiчных тлумачэнняў няма, то сума перавышэння расходаў над даходамi падлягае падаткаабкладанню. У прыватнасцi, летась такiм чынам было праверана звыш 3,5 тыс. фiзiчных асобаў. Прычым агульная сума перавышэння iх расходаў над даходамi склала 6 млрд, а сума «даналiчагага» падаходнага падатку — каля 1 млрд рублёў.

100 пiшам. 500... маем на ўвазе?

Атрымаць зарплату i пры гэтым не заплацiць падаткi — варыянт заўсёды спакуслiвы. I, як заўважыў дырэктар дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Анатоль Садаўнiчы, сапраўды, сустракаюцца выпадкi, калi ў «шэрых» схемах вiнаваты выключна наймальнiк, якi прымае да сябе работнiка, бярэ ў яго працоўную кнiжку, але пры гэтым не афармляе прыём афiцыйна. Аднак падобныя сiтуацыi падаюцца хутчэй выключэннем з агульнага правiла. Часцей жа за ўсё выпадае весцi гаворку аб «узаемнай згодзе». Работнiк i наймальнiк свядома дамаўляюцца аб падзеле зарплаты на дзве няроўныя часткi. Адна з iх, «па ведамасцi», нярэдка вызначаецца на ўзроўнi мiнiмалкi. Тады як другая, «канвертная», з’яўляецца па сутнасцi асноўнай i вымяраецца сотнямi, а то i тысячамi долараў.

Такi варыянт нiбыта задавальняе кожнага. Аднак да пэўнага часу. Скажам, якраз з-за невысокай «легальнай» часткi многiя работнiкi фактычна не могуць карыстацца крэдытамi, i ў тым лiку — на будаўнiцтва жылля. Але яшчэ горш атрымлiваецца сiтуацыя, калi работнiк захварэў, атрымаў траўму цi загiнуў пры выкананнi сваiх працоўных абавязкаў. I бальнiчныя, i выплаты пацярпелым у вынiку няшчасных выпадкаў на вытворчасцi шчыльна «прывязаны» да зарплаты. Прычым да зарплаты, якая «праходзiць» па ведамасцi.

Пенсiя — не толькi старасць

Сацыялагiчныя даследаваннi ў суседняй Расii прынеслi даволi нечаканы вынiк — высветлiлася, што аб памеры сваёй будучай пенсii задумваецца ўсяго 19 працэнтаў работнiкаў ва ўзросце ад 19 да 35 гадоў. У Беларусi падобных даследаванняў не праводзiлася i тым не менш, без вялiкай рызыкi памылiцца, можна сцвярджаць — большасць нашых суайчыннiкаў таксама выбiраюць за лепшае жыць выключна «сённяшнiм днём». Праблема, аднак у iншым. Паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiны Каралёвай, мала хто ўлiчвае той факт, што пенсiя — не абавязкова старасць.

Жыццё ёсць жыццё, i тут магчыма ўсё. Чалавек можа стаць iнвалiдам i ў маладым узросце. Або тая ж маладая сям’я можа страцiць кармiцеля. Далей у абодвух выпадках часцей за ўсё адбываецца зварот за пенсiяй — адпаведна, па iнвалiднасцi цi па страце кармiцеля. Пры гэтым сам памер такiх пенсiй залежыць ад сумы выплачаных узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. А, натуральна, сума ўзносаў — ад «афiцыйнай» зарплаты. Такiм чынам, пенсiя па iнвалiднасцi цi па страце кармiцеля можа атрымацца нiзкай. I нейкiм чынам змянiць сiтуацыю тут ужо немагчыма.

Аналагiчны малюнак i з пенсiямi па ўзросту. Як заўважыла Валянцiна Каралёва, зараз пенсiя грамадзянiна, якi атрымлiвае па ведамасцi зарплату ў 1 млн рублёў, складзе каля 300 тысяч. А вось пенсiя чалавека, якi мае той жа мiльён, аднак з яго толькi 300 тысяч афiцыйна, а 700 тысяч — у «канверце», будзе ўжо ўдвая меншай. Рознiца адчувальная. I асаблiва калi ўзяць пад увагу тую акалiчнасць, што з прычыны ўзросту i стану здароўя пенсiя была i застанецца галоўнай крынiцай даходаў пераважнай большасцi пенсiянераў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы выплат заробкаў у канвертах не пазбегла нiводная краiна свету. Паводле спецыяльных даследаванняў, сёння практыку разлiкаў з работнiкамi па «ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика