Пры мінус 25 — пазапланавыя канiкулы
Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА
Пазапланавыя канiкулы пачнуцца ў беларускiх школьнiкаў, калi тэмпература паветра складзе мiнус 25 градусаў i нiжэй. Аб гэтым расказалi ў Мiнiстэрстве адукацыi Беларусi. Усе кiраўнiкi ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў, камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама, а таксама ўстаноў адукацыi маюць спецыяльныя рэкамендацыi аб дадатковых мерах i правядзенню заняткаў у такiя днi.
Для вучняў 1—6 класаў сельскiх школ у абавязковым парадку ўрокi спыняюцца ў любым рэгiёне краiны, калi на 7 гадзiн ранiцы тэмпература дасягае мiнус 25 градусаў. Для старшакласнiкаў рашэнне аб пазапланавых канiкулах прымаецца аддзеламi адукацыi гаррайвыканкамаў сумесна з галоўнымi санiтарнымi ўрачамi на месцах. Заняткi пачнуцца, як толькi тэмпература дасягне аптымальнага ўзроўню. А вось пры марозе мiнус 27 градусаў у дашкольных установах Беларусi могуць быць арганiзаваны групы з кругласутачным знаходжаннем. Калi такая патрэбнасць узнiкне ў бацькоў, яны могуць узгаднiць гэта пытанне з мясцовымi органамi ўлады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазапланавыя канiкулы пачнуцца ў беларускiх школьнiкаў, калi тэмпература паветра складзе мiнус 25 градусаў i нiжэй. Аб гэтым расказалi ў Мiнiстэрстве |
|