Спадарынi-афiцэры, цi Жанчыны аддаюць перавагу колеру хакi
Iрына ПРЫМАК
Мужчыны працягваюць «касiць» ад службы ў армii (не ўсе, але ж), а жанчыны, наадварот, з ахвотай апранаюць вопратку колеру хакi (не толькi таму што сочаць за модай) i выконваюць мужчынскi абавязак. Словы класiка, быццам жанчына i «коня на скоку остановит, и в горящую избу войдет», трэба крыху перапiсаць, дадаўшы гераiзм сучасных паненак-вайскоўцаў.
Згодна са статыстыкай, у апошнiя дзесяць гадоў назiраецца тэндэнцыя павелiчэння колькасцi жанчын-ваеннаслужачых. У беларускай армii каля 4 тысяч прадстаўнiц прыгожай паловы чалавецтва, прычым з iх звыш тысячы з’яўляюцца прапаршчыкамi, каля 2,6 тысячы праходзяць службу па кантракту на пасадах салдатаў i сяржантаў (гэта самая вялiкая катэгорыя жанчын у армii), а 245 жанчын носяць афiцэрскiя пагоны, што прыкладна ў тры разы перавышае паказчыкi 1997 года. Калi восем гадоў таму старшыя афiцэрскiя званнi насiлі 10 жанчын, то зараз пагоны з двума прасветамi маюць ажно 56 (42 маёры, 14 падпалкоўнiкi). Сярэднi ўзрост жанчын-афiцэраў — 29 гадоў (узрост прэтэндэнтак на афiцэрскiя званнi не павiнен перавышаць 35 гадоў), прычым большасць з жанчын-афiцэраў — ваенныя ўрачы, псiхолагi, перакладчыкi, юрысты, хоць пералiк ваеннаўлiковых спецыяльнасцяў афiцэрскага саставу Узброеных Сiл РБ, на якiх жанчыны могуць праходзiць ваенную службу, у студзенi быў пашыраны да 87 пасад каманднага, iнжынернага, ваенна-гуманiтарнага, медыцынскага i iншых профiляў. У якiх установах можна набыць ваенныя спецыяльнасцi (без iх цi роднасных армейскiм спецыяльнасцям афiцэрам не стаць)? З 2002 года набор дзяўчат адбываецца на факультэце сувязi i АСУ Ваеннай акадэмii РБ. На сёння колькасць дзяўчат-курсантаў складае 38 чалавек. Адна жанчына-афiцэр вучыцца на ваенна-штабным факультэце акадэмii, 12 дзяўчат — на ваенным факультэце БДУ i 6 — на ваенна-тэхнiчным факультэце БНТУ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчыны працягваюць «касiць» ад службы ў армii (не ўсе, але ж), а жанчыны, наадварот, з ахвотай апранаюць вопратку колеру хакi (не толькi таму што соч
|
|