Новы пасол Украiны — Iгар Лiхавы
БЕЛТА
Новы пасол Украiны ў Беларусi Iгар Лiхавы ўручыў копii даверчых грамат кiраўнiку МЗС нашай краiны Сяргею Мартынаву.
Iгар Лiхавы прыбыў у Мiнск вечарам 20 сакавiка. Указ аб яго назначэннi Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Украiны ў Рэспублiцы Беларусь украiнскi прэзiдэнт падпiсаў 6 лютага. Iгар Дзмiтрыевiч Лiхавы з верасня 2005 года па лiстапад 2006 года быў мiнiстрам культуры i турызму Украiны. Да апошняга назначэння займаў пасаду кiраўнiка Службы па пытаннях захавання нацыянальнага i культурнага здабытку Сакратарыята прэзiдэнта Украiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы пасол Украiны ў Беларусi Iгар Лiхавы ўручыў копii даверчых грамат кiраўнiку МЗС нашай краiны Сяргею Мартынаву
|
|