Другое жыццё
Аляксандр ПУКШАНСКI
Дэпутаты Лепельскага райсавета вырашылi, што неабходна «даць другое жыццё» Бярэзiнскай воднай сiстэме, якая ў свой час была створана па ўказу Паўла I. Яе агульная працягласць — каля 170 кiламетраў. Частковае аднаўленне будзе фiнансавацца з мясцовага бюджэту i ўжо прадугледжана ў праграме развiцця раёна.
Iнiцыятары рэалiзацыi такога грандыёзнага праекта ўпэўнены, што гэты незвычайны водны шлях пасля аднаўлення зможа спрыяць развiццю турызму. Паколькi цудам захаваўся будынак канторы воднай сiстэмы, тут плануецца адкрыць музей. Паралельна будуць адкрывацца атэлi i рэстараны, каб турыстычная галiна ў рэгiёне адпавядала ўсiм сучасным патрабаванням.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Лепельскага райсавета вырашылi, што неабходна «даць другое жыццё» Бярэзiнскай воднай сiстэме, якая ў свой час была створана па ўказу Паўла I. |
|