21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эканомiка Саюза

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Пасля завяршэння вечарам 23 сакавiка ў Мiнску пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi i прэм’ер-мiнiстр Расii Мiхаiл Фрадкоў расказалi журналiстам пра абмеркаванне пытанняў парадку дня пасяджэння i адказалi на пытаннi.

Як адзначыў Сяргей Сiдорскi, падчас пасяджэння бакi канстатавалi, што «2006 год быў самым удалым годам для знешнегандлёвага абароту памiж Беларуссю i Расiяй. Мы маем тавараабарот амаль 20 млрд долараў». Пры гэтым ён дадаў, што па ўсiх пытаннях парадку дня «былi прыняты станоўчыя рашэннi». У прыватнасцi, бакi падтрымалi прагнозныя балансы попыту i прапановы па важнейшых вiдах прадукцыi Саюзнай дзяржавы на 2007 год.

Мiхаiл Фрадкоў у сваю чаргу заявiў, што «сустрэча прайшла ў рэжыме спрыяння. У вельмi добразычлiвай абстаноўцы, якая адпавядае ўзроўню нашых адносiнаў. Мы глядзiм з аптымiзмам на перспектыву развiцця iнтэграцыйных працэсаў памiж Расiяй i Беларуссю».

Каментуючы падпiсанае на пасяджэннi Пагадненне аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Расiяй (дакумент стаў вынiкам «эканамiчнага канфлiкту» апошнiх месяцаў), Сяргей Сiдорскi адзначыў, што Пагадненне мае не рамкавы, а канкрэтны характар па тых момантах, «якiя закранаюць асноўныя пытаннi экспартна-iмпартных аперацый памiж нашымi краiнамi». Галоўнае ж у тым, што пагадненне накiраванае на дасягненне ў блiжэйшы час «рэальнага адзiнага мытнага саюза Саюзнай дзяржавы».

Мiхаiл Фрадкоў, гаворачы пра Пагадненне, заявiў, што «асноўная iдэя ў тым, каб стварыць умовы па больш свабоднаму доступу тавараў нашых краiн на рынкi адзiн аднаго. Мы гэта зрабiлi».

Адказваючы на пытанне пра рэакцыю расiйскага боку на зварот беларускага ўрада з просьбай аб выдзяленнi стабiлiзацыйнага крэдыту ў памеры 1,5 млрд долараў, Мiхаiл Фрадкоў адзначыў, што расiйскi ўрад зараз разглядае гэтае пытанне. Расiйскi бок, паводле яго слоў, удакладняе пытаннi, звязаныя з магчымым выдзяленнем крэдыту, «каб прыняць няпростае рашэнне, якое звязана i з вялiкiмi сумамi, i з тым, што мы павiнны быць упэўнены, што гэта пойдзе на карысць нашым адносiнам, дапаможа вырашыць шэраг пытанняў эканамiчнага характару Беларусi i, натуральна, будзе падмацавана наступнымi плацяжамi».

Гаворачы пра тое, як на сiтуацыю ў эканомiцы Беларусi паўплывала павелiчэнне кошту расiйскага газу i змяненне ўмоў пастаўкi расiйскай нафты, Сяргей Сiдорскi адзначыў, што «ў адзiн час складана павялiчыць праплаты за газ, а таксама 70 працэнтаў (даходаў. — Аўт.) з агульных экспартных паставак нафты ўзяць з бiзнэсу i перадаць расiйскаму бюджэту». У той жа час, паводле слоў беларускага прэм’ер-мiнiстра, урад краiны прымае меры, каб эканомiка «адчувала сабе ўпэўнена ў рынкавых умовах» паставак энерганосьбiтаў.

Сяргей Сiдорскi заявiў таксама, што расiйскiя кампанii, якiя сёння адмаўляюцца пастаўляць нафту ў Беларусь на перапрацоўку, «паводзяць сябе не ў адпаведнасцi з тымi дамоўленасцямi, якiя былi дасягнуты». «Мы ўзгаднiлi прынцыповую схему i формулу цаны пастаўкi нафты з Расii ў Беларусь. Аднак сёння ўзнiкаюць пытаннi аб тым, што даходнасць хочуць (расiйскiя кампанii. — Аўт.) мець большую. Расiйскiя кампанii атрымлiваюць даход большы пры пастаўцы ў Беларусь, чым у Еўропу!» Пры гэтым прэм’ер-мiнiстр Беларусi дадаў, што ў выпадку, калi беларускаму боку будуць iмкнуцца «навязваць па кошце iншыя пытаннi», то ён «будзе разглядаць магчымасць прасiць свайго калегу» разгледзіць праблему.

Каментуючы iнфармацыю аб цяжкасцях з афармленнем аўтатранспарту на беларуска-расiйскай мяжы, Мiхаiл Фрадкоў сказаў, што бакi «iмкнуцца не ствараць адзiн аднаму штучных праблем». «Мы яшчэ раз уважлiва паглядзiм i прымем адпаведныя меры i на расiйскiм, i на беларускiм баку. Гэтае пытанне выходзiць за рамкi мытнага афармлення, пагранiчнага. Ёсць праблемы перамяшчэння тавараў праз неўладкаваныя пераходы».

Прэм’ер-мiнiстр Расii паведамiў таксама журналiстам, што пакуль беларускi бок не звяртаўся да расiйскага з прапановай прыняць удзел у будаўнiцтве атамнай станцыi на тэрыторыi Беларусi. «Будзе пастаўлена пытанне — будзе падрыхтаваны адказ. Магчымасцi Расii вядомыя. Мы будуем i ў сябе, i па ўсiм свеце».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля завяршэння вечарам 23 сакавiка ў Мiнску пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi i прэм’ер-мiнiстр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика