«Трэба любiць сябе i жыццё —
Iлона IВАНОВА
тады хвароба толькi абточыць зубы, кусаючы вас», — вучыць мсцiслаўская лекарка Ганна Сазанкова
Ганне Сазанковай — 44 гады, яна нарадзiлася i жыве ў Мсцiславе, выкладае музыку ў гiмназii, але найбольш вядомая як лекарка, да якой звяртаюцца па дапамогу людзi. Ганна гаворыць, што нiбыта яе сваякi на Арлоўшчыне калiсьцi займалiся лекарствам, а ў яе самой iнтарэс да гэтай справы абудзiўся яшчэ ў дзяцiнстве, калi бабуля брала малую з сабой на працу ў аптэку. Там дзяўчынка гуляла з маленькiмi вагамi i зёлкамi. А цяпер Ганна стала спецыялiстам у зёлках. А таксама — i ў энергетыцы чалавека. Яна даўно заўважыла, што калi падносiць руку да хворага месца ў чалавека, то ў пальцах пачынае калоць. I Сазанкова змагла развiць свае здольнасцi: прымусiлi жыццёвыя абставiны.Яна лiчыць, што ўсё навокал жывое — жывёл, раслiны, зямля, прадметы i гэтак далей. I калi чалавек укладае ў iх свае добрыя эмоцыi, то тым жа адкажа i любая iстота. I Ганна дэманструе ў якасцi доказу сваю любiмую хатнюю кветку: яна прасiла фуксiю зацвiсцi да жаночага свята 8 Сакавiка, i тая, уявiце сабе, выканала просьбу сваёй гаспадынi! У гэтым ёсць нешта дзiцячае, пагаджаецца жанчына. I гаворыць, што яе сапраўды лепей разумеюць дзецi, чым дарослыя. Iм якраз цяжэй перакрочыць праз стэрэатыпы i прыняць iншую фiласофiю жыцця — фiласофiю любовi. Людзi прыходзяць да лекар кi са сваiм болем i хваро бамi. Першая нагода — не дапамагла афiцыйная медыцына i, здараецца, урачы самi раяць звярнуцца да народных лекараў, якiя працуюць з энергетыкай чалавека i яго душой. — На любыя хваробы можна ўздзейнiчаць, вось толькi раку я баюся, хоць i адчуваю яго, — прызнаецца Сазанкова. — Аднойчы быў выпадак з сяброўкай: яна папрасiла зрабiць масаж хворай спiны. А ў мяне аж пальцы зводзiла, такi холад iшоў ад нырак. Я ёй параiла тэрмiнова звярнуцца да медыкаў. Апасеннi мае, на жаль, спраўдзiлiся. Але ўмяшалiся своечасова, i цяпер яна жывая i здаровая. Таксама да Сазанковай iдуць на масаж. Яна адчувае боль i шукае яго крынiцу. Потым расцiрае цела алеем са святаяннiку, якi дзейнiчае як пратэктар. Лекарка гаворыць, што з праблемамi пазваночнiка абавязкова трэба разбiрацца своечасова, не зацягваць. Праўда, наўрад цi народны лекар можа стварыць цуд i ўвогуле пазбавiць ад праблем са здароўем. — Не пазбавiць, але паставiць падпорку, — акцэнтуе Сазанкова. — Мы не пазбаўляем ад хваробаў, а даём пэўны штуршок чалавеку, тлумачым, што ён сам можа выкараскацца, а мы проста крышачку дапаможам, паспрыяем. А можа, лекар — гэта якраз будзе апошняя iнстанцыя, якая прымусiць хваробу сысцi? Чаму б i не? Мы ўсе людзi, i надзея нам патрэбная. Каб захаваць здароўе, засцерагчыся ад хваробаў, раiць лекарка, трэба трымаць добры настрой. Калi ты не ўпадаеш у дэпрэсiю, калi не нясеш у сабе абурэнне i злосць, а трымаешся пазiтыву i аптымiзму — гэта добры задзел для здароўя. Што б нi здарылася, чалавеку варта верыць, што арганiзм справiцца: i ён сапраўды пачынае слухацца i працаваць як трэба. Паводле назiранняў Сазанковай, аптымiсты лепей за песiмiстаў iдуць на папраўку. * * * Зёлкi — асобная i вялiкая частка жыцця Сазанковай. Яна iх так любiць, што шкадуе зрываць: «Зёлкi — жывыя, i я прашу травiну: «Разумнiца, добрая, чалавеку патрэбна твая дапамога...» I нават падушкi цяпер набiвае не пер’ем, а духмяным сенам з мятай. Першыя звесткi пра лекавыя зёлкi яна атрымала ад бабулi ў аптэцы, потым сама вывучала з дапамогай лiтаратуры i даведнiкаў, калi давялося разбiрацца з кучай дзiцячых хваробаў i праблем. — Я не лiчу траўнiцтва нетрадыцыйнай медыцынай, — цвёрда гаворыць Ганна. — Як раз мы — самыя традыцыйныя. Таму што спачатку таблеткi былi прэсаванымi каранямi i зёлкамi, i толькi потым з’явiлася хiмiя. Памятайце, што раслiны нас лечаць. А хiмiя — гэта двубой: адно лечыць, iншае псуе. Сама Ганна толькi нядаўна хварэла на грып, але прынцыпова не стала пiць таблеткi, а ратавалася чаем з зёлак i лiмонам. Для гарбаты, якая будзе карыснай для любога чалавека, траўнiца раiць наступныя зёлкi: лiпу, лiсток чорных парэчак, галiнкi малiны. — А чабор — гэта ўвогуле цуд! — кажа лекарка. — Лiчыцца, што ён засцерагае ад любой злой энергii. Гэта лекавая зёлка i сагрэе, i супакоiць, i супраць запалення спрацуе, а таксама падорыць неверагодны пах. Чарада i плады чырвонай рабiны чысцяць кроў. Лiпа, акрамя ўсяго iншага, мае заспакаяльны эфект. Кветкi сунiц вельмi карысныя для сэрца. Iсоп ачышчае бронхi. Парасткi сасны таксама ачысцяць бронхi i, акрамя гэтага, сасна, паводле сiстэмы друiдаў, дае чалавеку энергiю. Шышкi чырвонай канюшыны асаблiва карысныя для састарэлых людзей: яны дапамагаюць супраць атэрасклерозу i шуму ў вушах. Календула карысная супраць запаленняў i для тых, хто хворы на анкалогiю. Цяпер, вясной, не трэба забывацца на шыпшыну. — Хачу таксама параiць, як рабiць вiтамiнную салату з зёлак, што з’яўляюцца вясной, — расказвае Ганна. — Звычайна людзi робяць салату з зялёнай цыбулi, яек i смятаны. Аднак прапаную i маладыя травы ў дадатак: снытку — як прыродны полiвiтамiн, лiсток чорных парэчак — як крынiцу вiтамiну С, дзьмухавец — для сасудаў i страўнiка, трыпутнiк выдатна ачысцiць сценкi сасудаў. Смак у гэтай салаты будзе звычайны — яек i цыбулi, а карысць — вялiкая. Тым, хто вымушаны ўжываць шмат лекаў, Сазанкова раiць набыць у аптэцы парашок з пладоў растаропшы. Паводле слоў лекаркi, гэта раслiна забiрае з арганiзма ўсе таксiны i шлакi. — Цяпер шмат людзей мае праблемы з высокiм цiскам, — працягвае Ганна. — Магу даць iм параду. Ведаеце насенне кропу, якое даюць немаўлятам ад уздуцця жывата? Вось яго адвар карысны для сардэчнiкаў i гiпертонiкаў: адна чайная лыжка на кубак кiпеню. Дапамагае знiжаць цiск, мае мачагонны эфект, чысцiць сасуды. Ганна збiрае зёлкi ў Мсцiславе на Манастырскай горцы, дзе ў старажытнасцi быў кляштар. Праўда, за савецкiм часам тут пабудавалi масласырзавод, але цудоўная энергiя спакою гэтага месца i адчуванне знiкнення часу, сцвярджае лекарка, нiкуды не прапалi. Там, сярод 50 соснаў, пасаджаных выхаванцамi iнтэрната да юбiлею БССР, можна сысцi на час ад цывiлiзацыi i проста назiраць навакольны свет. А таксама збiраць духмяныя зёлкi. * * * — Што робiць з дзiцячай болькай мацi? — даступна тлумачыць сваю методу лекарства Ганна Сазанкова. — Гладзiць, цалуе, дзьме — гэта значыць, аддае энергiю, добры пасыл. Тое ж самае i я раблю — як помпа, выцягваю i выкiдаю «бруд», а з прасторы прыцягваю чыстую энергiю. I з дапамогай праваслаўнай веры — я хварэю за чалавека, суперажываю i прашу святых аб заступнiцтве. У працэсе лячэння Ганна чытае малiтву да Мацi Божай Сямiстрэльнай для змякчэння злых сэрцаў. — Брыдота iдзе на агонь свячы, а хворае месца трэба зараўняць, — працягвае лекарка. — На чалавеку нiбыта апрануты энергетычны скафандр, i на месцы дзiркi трэба абавязкова паставiць латку. Потым — малiтва ўдзячнасцi i вада. Але калi хвароба адпускае, я раю перагледзець жыццё i паводзiны. Мала рабiць дабро, трэба яшчэ i не рабiць свядома зла. I трэба радавацца жыццю i лiчыць кожны новы дзень за падарунак. Мсцiслаўская лекарка карыстаецца таксама старымi замовамi. Iм яе навучылi бабулi, якiя шукалi ў замовах паратунак ад хваробаў i часта яго знаходзiлi. — Мне падабаецца сувязь слоў замоваў, — прызнаецца Ганна. — Там сапраўды ёсць нейкi лекарскi рытм, вiбрацыя. Як i ў малiтвах, якiя нiбыта чалавека заварочваюць у абаронны кокан. Паслухайце, як загаворваюць рожу: «Рожа, рожа, ты здесь непригожа. Пойди на сухой лес, на гнилое болото. Там тебе жить, со мхов воду пить...» Ты нiбыта ўгаворваеш хваробу, як жывую iстоту, сысцi i знайсцi iншае месца. Гэтую замову стваралi непiсьменныя бабулi ў даўнiя часы, а дзейнiчае сапраўды! Гэта факт, яшчэ не даследаваны навукай... Канешне, у шаптаннi ёсць i свае сакрэты. Тут шмат што залежыць ад уплыву Месяца. На ўбываючы Месяц трэба загаворваць хваробы — як Месяц сыходзiць, так i яны сыдуць. Трэба шаптаць на Месяц, якi расце. Напрыклад, грошыкi, каб iх было больш. Разумнiцай Ганна называе i ваду. Яна не робiць нагаворы на ваду, як вясковыя бабулi, але чытае на ваду малiтву. Трымае сасуд з вадой на левай руцэ — ад сэрца, а кажа так, каб дыханне краналася вады. — I, паверце, вада мяняе смак, — усмiхаецца лекарка маёй недаверлiвасцi. — Гэта цуд, але факт. I вада запамiнае iнфармацыю, таму ад яе, добрай, паляпшаецца самаадчуванне чалавека. Сваiм ведам Ганна абавязаная i дыстанцыйнаму навучанню. Яна вывучае нетрадыцыйную медыцыну, масаж, камянi, зёлкi i iншыя карысныя для лекарства i проста жыцця дысцыплiны. А таксама, гаворыць лекарка, ёй дапамагаюць кнiгi Карнэгi. У першую чаргу, у зносiнах з людзьмi: «У Карнэгi ўсё ледзь не паводле Божых запаветаў: не асуджай чалавека, а палюбi яго i ўхвалi». * * * Шмат людзей, у якiх пачынаюцца рушыцца сем’i цi нешта не ладзiцца ў жыццi, iдуць да лекаркi здымаць псоту. Тут сваю ролю адыгрываюць i рэўнасць, i зайздрасць, i непрымiрэнне. I на гэта ёсць замова: «Хто думаў i рабiў — вярнi iм зваротна...» Прыходзяць да Ганны i па цудоўнае каханне. — Сямейныя праблемы — рэч складаная, — гаворыць лекарка. — А сама я ў сямейныя адносiны iмкнуся не ўмешвацца: хто ведае, дзе лепей жыць i каго кахаць. Ганне не падабаецца погляд на мужа цi жонку як на ўласнасць, якую прывязаў навечна штамп. Аднак чалавек шукае сабе шчасця паводле душы, а не штампа. I яна нiколi не дапамагае тым, хто хоча помсты. Таму што сапраўднае каханне ўмее дараваць. — Сёння прадаюцца кнiгi, якiя вучаць, як з дапамогай магii можна нашкодзiць чалавеку, — асуджальна кажа Ганна. — Я супраць такой адкрытасцi: таму што каб добрае зрабiць, трэба душу ўкласцi, а каб злое — шмат розуму не трэба. Я хачу параiць людзям: нават калi вам зрабiлi нешта злое, пастаўце свечку ў царкве на здароўе. Аддайце сваю праблему на Божы суд — там разбяруцца. * * * Ганна не мае сумненняў, што думка чалавека матэрыяльная. Ад думкi iдзе рэакцыя: толькi не адразу яна адчуваецца, таму што свет, лiчыць яна, вельмi забруджаны людскiмi эмоцыямi — у асноўным дрэннымi, i прабiцца думкам цяжка. Сазанкова ўпэўненая, тым не менш, што добрае адразу знаходзiць шлях у хаосе. З гэтай прычыны лекарка вучыцца сама i вучыць iншых стрымлiвацца. — Нават тым, хто вам непрыемны, трэба ўсё ж такi жадаць дабра, — гаворыць Ганна. — Бо так можна абяззброiць зло. Калi плюс накладаецца на мiнус, атрымлiваецца нуль. А калi на мiнус даслаць свой мiнус, то атрымлiваецца камок зла, якi можа на каго заўгодна абрушыцца. Злосць i грубасць чалавека часта можна перамагчы добрым словам i ўсмешкай, настойвае лекарка. Але калi не атрымлiваецца, то як абаранiцца ад злых людзей? Ганна раiць простыя спосабы: шпiлькай, бо метал мае ўласцiвасць адбiваць. Яе трэба патрымаць у руцэ, задаць нешта накшталт праграмы — «Дапамажы абаранiцца ад зла», а потым зашпiлiць галоўкай унiз на адзенне. Таксама дапамагае i люстэрка, якое трэба насiць слоем, якi адлюстроўвае святло, звонку. Калi ведзяце гутарку — трэба скрыжаваць ногi альбо рукi. Гэта будзе прыкрыццём, праз якое чужая энергетыка не праб’ецца. Калi на душы стала дрэнна, трэба пайсцi ў душ, каб праточная вада змыла цяжкую энергетыку. А яшчэ лепей — проста не заўважаць злых людзей, гэта i будзе абаронай. * * * — Калi дрэнна, трэба прыхiнуцца да дрэў, — раiць лекарка. — Корпанне ў зямлi на градках, нягледзячы нi на што, таксама супакойвае i дае адпачынак розуму. Яшчэ кнiгi i музыка — мой сродак «адляцець» на iншую планету, дзе ўсё ружовае i цвiтуць сады... — Мае агульныя парады простыя, — падводзiць вынiк Ганна Сазанкова. — Першае: любiць сябе, i астатнiм будзе карысць — ад шчаслiвага чалавека iдзе дабро. Другое: вышэй нос, што б нi здарылася! Трэцяе: беражыце блiзкiх людзей i спяшайцеся рабiць iм дабро, iнакш можа быць позна. Чацвёртае: умейце дараваць, не адказвайце злом на зло. I самае апошняе: не будзьце абыякавымi, радуйцеся звычайным рэчам i цанiце тое, што ў вас ёсць. Гэты вялiзны свет дастаўся нам у падарунак, атрымайце ад яго асалоду! Мсцiслаўскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
тады хвароба толькi абточыць зубы, кусаючы вас», — вучыць мсцiслаўская лекарка Ганна Сазанкова |
|