21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У цэнтры Еўропы павiнна быць забяспечана еўрапейская якасць паслуг

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штрыхi да партрэта фiлiяла СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» у Гродне

«ВIЗIТНАЯ КАРТКА». Перапрацоўку нафты СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» (генеральны дырэктар Сяргей Шаўчэнка) ажыццяўляе на Мазырскiм нафтаперапрацоўчым заводзе, чыя прадукцыя традыцыйна вызначаецца высокай якасцю, нiзкiм утрыманнем сярнiстых злучэнняў у дызельным i рэактыўным палiве, адсутнасцю тэтраэтылcвiнца ў аўтамабiльных бензiнах, высокай цеплатворнай здольнасцю мазутаў. За гады сваёй працы на беларускiм рынку СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» заслужыла бездакорную рэпутацыю прадпрыемства, якое з павагай ставiцца да сваiх клiентаў, пастаянна пашыраючы спектр i якасць паслуг. Аб’екты СП размешчаны ва ўсiх абласцях рэспублiкi, у тым лiку i на Гродзеншчыне. Гэты фiлiял працуе на рынку нафтапрадуктаў Прынёманскага краю з верасня 2003 года. У яго склад уваходзяць два сучасныя комплексы ў абласным цэнтры (аўтазаправачныя станцыi, аўтаматызаваныя мыйкi i шынамантаж для легкавых i грузавых аўтамабiляў, магазiны па продажу тавараў народнага спажывання, кафэ) па вулiцы Белуша, 60 (АЗК № 36) i праспекту Кляцкова, 2а (АЗК № 41), АЗК № 50 па вул. Свярдлова, 187а ў горадзе Лiдзе, а таксама склад нафтапрадуктаў (станцыя Аульс, Скiдальская шаша, 22).

«Звязда» прапануе ўвазе нашых чытачоў i патэнцыяльных клiентаў гэтага прадпрыемства некаторыя штрыхi да партрэта фiлiяла СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» у Гродне.

ЗА ВЫНIКI НЕ СОРАМНА

Падчас дамовы аб сустрэчы з кiраўнiцтвам фiлiяла карэспандэнтам «Звязды» параiлi прыехаць у так званы кадравы дзень. Першая думка была такая, што на гэты дзень запланаваны нейкiя кадравыя прызначэннi альбо вучоба, аднак аказалася iнакш, хоць вучэбны аспект усё ж прысутнiчаў. Зрэшты, аб усiм па парадку.

Мерапрыемствы кадравага дня распачалiся на аўтазаправачным комплексе № 41. У памяшканнi аднаго з падраздзяленняў сабралiся работнiкi АЗК (за выключэннем, зразумела, тых, хто ў гэты час быў заняты абслугоўваннем клiентаў) i кiраўнiкi ўсiх службаў фiлiяла. Тэма сустрэчы — падвядзенне вынiкаў работы за мiнулы год i студзень гэтага. Са справаздачай выступiў начальнiк аўтазаправачнага комплексу Валерый Кузьменка. Яму за гэтыя вынiкi было не сорамна, паколькi лiтаральна па ўсiх паказчыках дасягнуты значны плюс. Прычым, што прынцыпова важна, у асноўным не за кошт росту цэн, а дзякуючы павелiчэнню аб’ёмаў рэалiзацыi свайго тавару i паслуг. I гэта датычыцца не толькi галоўнай складовай — нафтапрадуктаў. Магазiн летась зарабiў 1 мiльярд 753 мiльёны рублёў выручкi, што прыкладна на 700 мiльёнаў больш у параўнаннi з 2005 годам. Сакрэт поспеху ў тым, што прапануецца шырокi выбар тавараў не толькi, скажам так, аўтамабiльнага профiлю, але i iншых, у тым лiку харчовых. Амаль паўмiльярднага абароту дасягнулi i ў кафэ-бары, дзе апошнiм часам распрацавалi шмат новых страў. Клiенты гэта ацанiлi: сюды з задавальненнем прыходзяць не толькi аўтааматары i работнiкi АЗК, але i людзi з блiжэйшых прадпрыемстваў, нават пасля начной змены.

Амаль удвая на мiнулы год павялiчылi выручку i на мыйцы, дзе «навялi марафет» больш за 15 тысяч аўтамабiляў. Аказваецца, такi значны крок наперад (раней мыйка была стратнай, а цяпер, як i ўсе iншыя падраздзяленнi АЗК, працуе рэнтабельна) можна зрабiць не за кошт дадатковага абсталявання, а калi прыця- гнуць добрасумленных людзей i сапраўдных прафесiяналаў у сваёй справе — машынiстаў мыйных установак. А дзе якасць абслугоўвання i не «кусаюцца» цэны — там i давер з боку клiентаў, многiя з якiх ужо становяцца пастаяннымi.

Зрэшты, кiраўнiцтва фiлiяла задачу кадравага дня бачыць не толькi ў тым, каб выслухаць справаздачы падначаленых. У работнiкаў аўтазаправачнага комплексу пацiкавiлiся, у вырашэннi якiх пытанняў iм патрэбна дапамога, паставiлi задачу яшчэ раз прааналiзаваць становiшча спраў i магчымыя рэзервы па кожнаму падраздзяленню. Каб не толькi не страцiць сённяшнiя аб’ёмы рэалiзацыi нафтапрадуктаў, аказання паслуг, гандлёвай выручкi ў магазiне i кафэ, але i павялiчыць iх. Таксама абмеркавалi ход выканання заўваг i прапаноў, якiя былi выказаны ў калектыве АЗК № 41 падчас кадравых дзён у мiнулым годзе. Аказалася, што ўсе 82 пытаннi вырашаныя.

Пасля заканчэння сходу мы спыталiся ў начальнiка АЗК № 41, за кошт чаго ўдалося так значна прыбавiць лiтаральна ў кожным структурным падраздзяленнi.

— Найперш за кошт зладжанасцi i ўзаемадзеяння — ад дырэктара фiлiяла да мяне i кожнага нашага работнiка, — лiчыць Валерый Кузьменка. — Дзякуючы павазе да нашых клiентаў, адказнасцi за справу, якую выконваеш на сваiм рабочым месцы — пачынаючы з дысцыплiны, той жа формы адзення.

У ЗВЫЧАЙНЫМ РЭЖЫМЕ

Дарэчы, цi спраўдзiлiся апасеннi, што сiтуацыя з нафтапрадуктамi на аўтазаправачных станцыях можа пагоршыцца?

— Сапраўды, такiя прагнозы гучалi, аднак яны не спраўдзiлiся, паколькi нiякiх зрываў у рабоце ў нас не было, — сцвярджае Валерый Кузьменка. Пастаўкi нафтапрадуктаў ажыццяўляюцца своечасова, у неабходнай колькасцi i без нейкiх абмежаванняў. Мы даражым даверам сваiх клiентаў — i вадзiцеляў асабiстых аўтамабiляў, i, канешне, прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя займаюцца перавозкамi вялiкагрузным транспартам. Дарэчы, на прадпрыемствах СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» уведзена гiбкая сiстэма цэнавых скiдак, якая, мяркую, павiнна зацiкавiць нашых клiентаў.

У звычайным рэжыме, не скарачаючы аб’ёмы, а згодна з патрэбнасцямi сваiх клiентаў працуюць i iншыя прадпрыемствы фiлiяла. Роўна, спакойна. Адносiны з Мазырскiм нафтаперапрацоўчым заводам склалiся нармальныя, не было сiтуацый, каб адсутнiчала палiва альбо здаралiся iншыя збоi ў рабоце.

У тым, што нiякiх катаклiзмаў з палiвам не адбываецца, карэспандэнты «Звязды» неўзабаве пераканалiся на АЗК № 36 i на складзе захоўвання нафтапрадуктаў, дзе ў той дзень таксама былi абмеркаваны самыя надзённыя вытворчыя i сацыяльныя пытаннi жыцця гэтых калектываў. Пры гэтым скрупулёзна аналiзавалася сiтуацыя не ўвогуле, а канкрэтна па кожнаму падраздзяленню, як кажуць, усёй талакой разбiралiся, дзе слабыя месцы. У прыватнасцi, было вырашана арганiзаваць вучобу работнiкаў па шынамантажу грузавых аўтамабiляў.

НЕ «НОЎ—ХАУ», А СIСТЭМА РАБОТЫ Ў РАМКАХ УСЯГО СП

Карэспандэнты «Звязды» пацiкавiлiся ў дырэктара фiлiяла СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» у Гродне Аляксандра Калодкi, цi задаволены ён вынiковасцю гэтых кадравых дзён.

— Хачу адзначыць, што гэта не нейкае наша «ноў-хау», а сiстэма работы ў рамках усяго СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт», — адказвае Аляксандр Сцяпанавiч. — Нас, кiраўнiкоў фiлiялаў, запрашаюць для абмеркавання тых цi iншых пытанняў на галаўное прадпрыемства. А наша традыцыя — рэгулярна сустракацца з калектывамi сваiх падраздзяленняў: аўтазаправачных комплексаў, станцыi, склада захоўвання нафтапрадуктаў i сумесна аналiзаваць вынiкi работы, ставiць задачы на перспектыву. Бытуе такое меркаванне, што ўласная iнiцыятыва заўсёды лягчэй выконваецца, чым iнiцыятыва, якая навязана зверху. Аднак на гэтых сустрэчах мы iмкнёмся не навязваць таму цi iншаму калектыву пазiцыю кiраўнiцтва фiлiяла, а выпрацоўваць нейкае агульнае меркаванне. На парадку дня кадравых дзён — абмеркаванне вынiкаў работы ўсiх структурных падраздзяленняў, прычым кiраўнiцтва фiлiяла не толькi выказвае iм заўвагi, але i выслухоўвае крытыку i прапановы ў свой адрас. Усё гэта прыносiць станоўчы вынiк. Нашы кадры, рабочыя i спецыялiсты, ведаюць свае працоўныя абавязкi i валодаюць тымi пытаннямi, якiя ўзнiкаюць перад калектывам прадпрыемства ў цэлым.

Паводле iнфармацыi iнспектара па кадрах гродзенскага фiлiяла СП ЗАТ «Слаўнафта- Старт» Святланы Сышчанка, увогуле летась падчас кадравых дзён было ўзнята 269 пытанняў — i вытворчых, i асабiстых. Заўвагi i прапановы ўносяцца ў пратакол сходу, i можна не сумнявацца, што ўсе яны будуць абавязкова разгледжаны тымi цi iншымi службамi. Дарэчы, практычна ўсе леташнiя пытаннi былi вырашаны строга ў адпаведнасцi з устаноўленым тэрмiнам, на кантролi застаюцца толькi некалькi найбольш складаных.

— Такiя сустрэчы вельмi важныя не толькi для кiраўнiцтва фiлiяла, але i для работнiкаў нашых вытворчых падраздзяленняў, паколькi iм не трэба шукаць час для наведвання той цi iншай службы, — лiчыць Святлана Мiкалаеўна.

БЯСПЕЧНЫЯ ЎМОВЫ: НЕ ТОЛЬКI ДЛЯ СВАIХ РАБОТНIКАЎ, АЛЕ I ДЛЯ КЛIЕНТАЎ

Дарэчы, карэспандэнты «Звязды» не маглi не заўважыць, што на кожным сходзе кадравага дня вельмi падрабязна прааналiзавалi ўсё, што звязана з такiм прынцыпова важным пытаннем для кожнай аўтазапраўкi цi склада захоўвання нафтапрадуктаў, як ахова працы. Былi абмеркаваны вынiкi нядаўна праведзеных з усiмi работнiкамi заняткаў, пытаннi забеспячэння процiпажарным абсталяваннем, набыцця спецыяльнага адзення — не толькi зручнага, але i прывабнага па дызайну.

— У нашым калектыве надаецца першачарговая ўвага пытанням пажарнай бяспекi, прафiлактыкi прафесiйных захворванняў, прадухiлення траўматызму, — зазначае iнжынер па ахове працы i тэхнiцы бяспекi Пётр Бяленка. — Вучым, падказваем людзям, як сябе паводзiць, каб пазбегнуць розных ускладненняў у працэсе работы. За апошнi час прайшлi перападрыхтоўку ўсе нашы спецыялiсты на чале з галоўным iнжынерам. Пастаянна праводзiцца атэстацыя рабочых месцаў на адпаведнасць патрабаванням па ахове працы, санiтарнай гiгiене i iншым стандартам. Бачым праблемнае пытанне — стараемся яго вырашыць. У прыватнасцi, вельмi важная справа зроблена на мыйцы АЗК № 36, дзе сваiмi сiламi пабудавана практычна новая кацельня, якая дазволiць не толькi пастаянна падтрымлiваць аптымальны тэмпературны рэжым, але i дае выгаду з пункту гледжання энергазберажэння. Праверка ведаў па ахове працы адбываецца штогод, прычым гэта датычыцца ўсiх работнiкаў — ад начальнiка аўтазаправачнай станцыi да прыбiральшчыка тэрыторыi. Не здаў адпаведны экзамен — не будзеш дапушчаны да работы.

Клапоцяцца, зразумела, аб бяспечных умовах не толькi для сваiх работнiкаў, але i для клiентаў. Усе аўтазаправачныя станцыi i склад захоўвання нафтапрадуктаў, як пераканалiся журналiсты «Звязды», аснашчаны разнастайнымi плакатамi папярэджання, знакамi бяспекi ў мэтах строгага выканання правiлаў дарожнага руху. Вельмi сур’ёзны падыход i да процiпажарнага абсталявання: штогод згодна з графiкам ажыццяўляецца паверка i перазарадка ўсiх вогнетушыцеляў з атрыманнем адпаведных дакументаў.

Фiрменнае спецадзенне — таксама зусiм не дробязнае пытанне.

— У СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» распрацаваны адпаведны дызайн рабочага адзення, — гаворыць Пётр Бяленка. — Гэта спецыяльныя касцюмы i для работнiкаў аўтазаправачных станцый, i для электрыкаў, рамонтнага персаналу, спецыялiстаў нафтабазы, i для прадаўцоў нашых магазiнаў, афiцыянтаў, бармэнаў. Ёсць ужо нават дызайн, скажам так, лёгкага адзення для кухараў, паколькi iм даводзiцца працаваць ва ўмовах павышаных тэмператур.

Спецадзенне i сапраўды зручнае i прыгожае, аднак яго трэба мяняць (раз у год) i iснуюць пэўныя цяжкасцi з пашывам, дакладней, з матэрыялам, якi павiнен быць антыстатычным. Вытворцы такой сыравiны ад супрацоўнiцтва не адмаўляюцца, але просяць, каб была вялiкая партыя. А нам, кажа Пётр Бяленка, столькi не трэба. Дык, можа, як на заправачных станцыях iндывiдуальна падыходзяць да абслугоўвання кожнага клiента, так трэба ставiцца да iх заказаў i прамысловым прадпрыемствам?

НАФТАПРАДУКТЫ I ...КВЕТКI

Журналiсты «Звязды» звярнулi ўвагу, што на сустрэчах кадравага дня абмяркоўваюцца не толькi чыста вытворчыя праблемы, але i пытаннi добраўпарадкавання тэрыторый. Практычна ўсё ў гэтым накiрунку выконваецца ўласнымi сiламi — набываюць пасадачны матэрыял, разбiваюць газоны. I самiм прыемна, i клiентам. Дарэчы, АЗК № 41 прызнаны пераможцам, у АЗК № 36 — другое месца ў гарадскiм аглядзе-конкурсе ў намiнацыi «Лепшае кветкавае афармленне». А фiлiял у цэлым першынстваваў па вынiках першага этапу рэспублiканскага конкурсу на лепшую кампазiцыю па азеляненню i добраўпарадкаванню тэрыторый i ўзнагароджаны дыпломам Гродзенскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя.

I яшчэ адно назiранне. Мы жывём ва ўмовах рынкавай эканомiкi, але, мяркуючы па танальнасцi сустрэч у працоўных калектывах, вялiкая ўвага надаецца i планаванню работы. Здавалася б, невялiкае адставанне аднаго з падраздзяленняў ад намечаных арыенцiраў становiцца прадметам падрабязнага аналiзу.

Зрэшты, удакладнiлi ў гродзенскiм фiлiяле СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт», тут не даводзяцца планы, а даюцца заданнi кожнаму структурнаму падраздзяленню фiлiяла, зыходзячы з узроўню мiнулага года i тэмпаў росту на гэты. I сапраўды, трэба ж на нешта раўняцца i ведаць, да чаго iмкнуцца. Каб забяспечыць тую рэнтабельнасць, якая дазволiць кожнаму калектыву нармальна жыць, атрымлiваць дастойную зарплату i прэмiяльныя. Пры гэтым прынцыпова важна не дапусцiць, каб была нейкая абязлiчка. Нiхто не павiнен жыць за кошт iншага, агульных вынiкаў. Бо хiба ж гэта справядлiва, калi аднаму — абы, як кажуць, дзень да вечара, а нехта будзе «гарбацiцца» па поўнай праграме, зарабляючы ў тым лiку i на першага? «Не, кожны павiнен зарабляць на сябе» — неаднойчы падкрэслiвалася падчас кадравага дня. Ведаць, колькi за змену рэалiзаваць прадукцыi, памыць машын... I абавязкова якасна, паколькi ў адваротным выпадку будзе пазбаўлены прэмii. А аўтазапраўка, адпаведна, страцiць клiента, якi мог стаць для яе пастаянным. Гэта як з прычоскай, калi ты стараешся сесцi да пэўнага цырульнiка, паколькi ўпэўнены ў якасцi яго працы.

«ВIЗIТНАЯ КАРТКА» КРАIНЫ

Аб гэтым — якасцi прадукцыi, тавараў, культуры абслугоўвання, стварэннi самых спрыяльных умоў для клiентаў — таксама iшла гаворка на сходах кадравага дня. Запомнiлiся словы, што аўтазаправачная станцыя, асаблiва ў памежным рэгiёне — гэта не проста прадпрыемства па забеспячэнню аўтамабiляў бензiнам, дызпалiвам i звадкаваным газам, а ў пэўным сэнсе «вiзiтная картка» нашай краiны. Калi госць прыязджае ў Беларусь i спыняецца на АЗК, то ў яго адразу ж складваецца ўражанне не толькi аб гэтым канкрэтным прадпрыемстве, але i ў цэлым аб краiне. А паколькi мы знаходзiмся ў цэнтры Еўропы, то павiнны забяспечыць i еўрапейскую якасць паслуг. Зразумела, не толькi для сваiх гасцей, а перш-наперш для самiх сябе.

Безумоўна, у гэтым накiрунку зроблена яшчэ далёка не ўсё, ёсць шмат задумак на будучыню. Каб было не горш, чым, напрыклад, у Фiнляндыi, дзе на першым паверсе аператарскага будынка аўтазаправачнага комплексу — жаночая i мужчынская цырульнi, «Макдональдс», гандлююць бiжутэрыяй, на другiм — гасцiнiца, рэстаран. Побач — спецыяльныя пляцоўкi пад навесамi, дзе ляжаць нарыхтаваныя для барбекю дровы i вугольчык. Прыехалi сям’ёй, спынiлiся i адпачываюць, падагрэўшы свой правiянт альбо купiўшы, што хочаш, у кафэ.

— Мы таксама не збiраемся абмяжоўвацца тым асартыментам паслуг нашым клiентам, якi ёсць ужо сёння, i маем планы па iх пашырэнню, — гаворыць галоўны iнжынер фiлiяла СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» у Гродне Мiхаiл Калодка. — У прыватнасцi, у пасёлку Пагранiчны, што ў Бераставiцкiм раёне, будзе пабудаваны комплекс прыдарожнага сэрвiснага абслугоўвання. Праектам прадугледжаны стаянка на 60 вялiкагрузных аўтамабiляў, станцыя тэхнiчнага абслугоўвання, мыйка легкавых i грузавых машын, гасцiнiца на 20 месцаў, кафэ, магазiн, кiёскi па афармленню неабходных для перасячэння дзяржаўнай мяжы дакументаў.

Цяпер гэты праект праходзiць экспертызу i неабходныя ўзгадненнi з тым, каб сёлета, як намечана, пачаць будаўнiцтва. Акрамя таго, запланавана пабудаваць яшчэ дзве аўтазаправачныя станцыi — у абласным цэнтры i ў Гродзенскiм раёне. Цi не замнога будзе? А давайце задумаемся, як устроена наша псiхалогiя. Машыну дзе хочацца паставiць? Побач з домам. Так i з аўтазапраўкамi. Чым менш клiент будзе рухацца ў пошуку прадпрыемства па забеспячэнню палiвам, тым лепш з пункту гледжання i экалогii, i нагрузкi на транспартныя магiстралi i вулiцы ў гарадах i, зразумела, для аўтаўладальнiка. Але часта здараецца так, што хоць у гэтым месцы ўсе экалагiчныя пытаннi i могуць быць вырашаны на сто працэнтаў, аднак АЗК будуецца недзе на ўскраiне. Вадзiцель едзе туды пяць-шэсць кiламетраў i, да таго ж, шкодзiць пры гэтым той жа экалогii. Хоць тэхналогii, па якiх сёння ў нас будуюцца аўтазаправачныя станцыi, цалкам бяспечныя i для людзей, i для навакольнага асяроддзя. Кожны аб’ект, падкрэслiваюць у гродзенскiм фiлiяле СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт», праходзiць экалагiчную экспертызу, i яна нiколi не дазволiць рэалiзацыю праекта, калi там не будуць вырашаны ўсе пытаннi бяспекi людзей i экалогii. Заўважце, апасеннi ўзнiкаюць толькi перад пачаткам будаўнiцтва, а калi пабудавалi, то нiякiх праблем нiдзе не iснуе, усе задаволеныя.

У IНТАРЭСАХ СЕЛЬГАСВЫТВОРЦАЎ

Даволi актуальным, на думку Мiхаiла Калодкi, з’яўляецца i пытанне наблiжэння да клiентаў баз захоўвання нафтапрадуктаў. Лiчыцца, што сто кiламетраў да склада — нармальная адлегласць. Але праблема ў тым, што не ўсе клiенты маюць тэхнiку, аўтазаправачныя цыстэрны для перавозкi палiва, абсталяваныя ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Праматамнагляду. Iншы i рады прыехаць за гэтым палiвам за сто кiламетраў, аднак у яго няма такой магчымасцi. Развiць такую сетку па колькасцi транспарту прадпрыемствы, якiя займаюцца рэалiзацыяй нафтапрадуктаў у Гродзенскiм рэгiёне, пакуль таксама не могуць. Таму ў iнтарэсах клiентаў i ўяўляецца мэтазгодным размяшчэнне на тэрыторыi вобласцi яшчэ некалькiх складоў, каб наблiзiць iх да спажыўцоў. Падобны вопыт ёсць у нашых суседзяў з Беластоцкага ваяводства Польшчы, дзе для пэўных тэрыторый ствараюцца так званыя злiўныя пункты. Там назапашваецца палiва, клiенты, тыя ж фермеры, прыязджаюць на трактары альбо на канi, запампоўваюць палiва i прывозяць дахаты.

Дарэчы, калi размова зайшла аб аграрнiках, то нельга не заўважыць, што СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» аказвае вялiкую падтрымку сельгасвытворцам. Бывае, канешне, праблематычна з разлiкамi, але за мiнулы год толькi гродзенскi фiлiял за кошт рэалiзацыi нафтапрадуктаў са скiдкай скарацiў расходы аграрнiкаў вобласцi прыкладна на 10 мiльярдаў рублёў. Цяпер таксама маецца такая магчымасць. Дарэчы, у Мiнскай вобласцi нядаўна быў праведзены тэндар па забеспячэнню сельгасвытворцаў дызельным палiвам i яго выйграла СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт». У гэты рэгiён пастаўлена дызпалiва на суму 18 мiльярдаў рублёў.

Барыс ПРАКОПЧЫК,

Вiктар ПАЗНЯКОЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штрыхi да партрэта фiлiяла СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт» у Гродне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика