21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiчбы мастацтва

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

27 сакавiка — Мiжнародны дзень тэатра

Тэатр — гэта задавальненне. Не толькi для гледача. Дзяржава сёння падтрымлiвае 28 тэатраў краiны, на фiнансаванне iх новых пастановак за год накiравана 400 мiльёнаў беларускiх рублёў, паведамiў журналiстам Першы намеснiк Мiнiстра культуры Беларусi Уладзiмiр Рылатка. Калi падзялiць на дваццаць восем, а потым яшчэ ўлiчыць колькасць прэм’ер за год у кожным тэатры...

Але задавальненне гэта сапраўды дарагое. Таму што ўсiм нам дарагое само тэатральнае мастацтва — промень жыцця сярод вялiкай колькасцi штучных эмоцый, якiмi цябе iмкнуцца гучна «запалiць». Тэатр гаворыць цiха. Але ягоная цiшыня шматзначная.

Напрыклад, цiха, непрыкметна можна жыць без цiкавых тэатральных фестываляў. Але «iх у нас ёсць»: 100—150 мiльёнаў iдзе на штогадовыя датацыi фестывальных праграм. Калi пiльна прыглядзецца, ёсць сярод iх мiжнародныя, якiя праходзяць у нас у краiне. Прынамсi, у гэтыя днi на сцэне тэатра Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў адбываецца шосты дзiцячы мiжнародны фестываль «Крок у неба», прыехалi тэатры з Расii, Украiны, Лiтвы, Польшчы. «Белая вежа» ў Брэсце ёсць. А мiнчане ўсё ўспамiнаюць колiшнюю «Панараму»... Да восенi — Купалаўскi тэатр мае намер яе адрадзiць сёлета. Народны артыст Беларусi Валерый Раеўскi спiс агучыў — каго i чаму запрасiлi. Ён жа ведае, чаму Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы з яго беларускай мовай добра прымаюць на фестывалях у iншых краiнах, прычым, без перакладу...

А цi хочам мы ведаць, што патрэбы нацыянальных тэатраў, такiх, як Купалаўскi цi iмя Горкага, дзяржава фiнансуе на 70—75 працэнтаў? I гэта лiчбы, пра якiя iншыя могуць марыць: невялiкiя тэатры датуюцца на 65—70 працэнтаў. У асаблiвым становiшчы з-за рамонту Тэатр оперы i балета. За гэта яму «накiнулi» — да 90 працэнтаў выдаткаў пакрываецца з дзяржбюджэту. Яшчэ штосьцi тэатры зарабляюць самi. Апошнiм часам сталi зарабляць трошкi больш. А цi заўважылi гэта артысты? Цiкава, цi заўважылi яны, як падраслi iх заробкi: да мiльёна ў вялiкiх цэнтральных тэатрах i ад 450 да 550 тысяч у маленькiх, перыферыйных?

Можна, сапраўды можна парадавацца за iх. I за тое, што пракладае беларускае мастацтва шлях на Усход. Балет i опера гастралююць у Кiтаi, Карэi, Тайландзе. Сталiчны тэатр юнага гледача паедзе па экзотыку ў Арабскiя Эмiраты. Прашу заўважыць: у багатыя Эмiраты! Калi паглядзець на такiя магчымасцi тэатраў паказаць сябе, то няма чаго нам прыбядняцца.

Калi б не хацелася быць патрыётам. Так, я люблю беларускi тэатр. Люблю, калi ён не аднастайны, калi ў iм вiруе жыццё, а не адчуваецца нафталiнавы пах. Калi ў iм ёсць асобы. Калi да тых, што ёсць, далучаюцца новыя асобы, маладыя. 60—70 мiльёнаў у год iдзе на падтрымку пастановак маладых рэжысёраў. Гэта прыкладна шостая частка. Значыць, на шэсць рэжысёраў, якiя працуюць даўно, павiнна штогод з’яўляцца адна маладая асоба, якая хоча перавярнуць зямлю, цi хоць бы беларускi тэатр — а без гэтага жадання як iсцi ў мастацтва?.. Але ён усё трымаецца, такi ж як i трыццаць, дваццаць гадоў таму. I Беларуская акадэмiя мастацтва працуе, штогод тэатры папаўняюцца яе выпускнiкамi. Не разумею, у чым тут справа: можа ў нашым беларускiм кансерватызме? У павазе да прызнаных аўтарытэтаў, якiх хопiць i так, больш не трэба — тады гэта ўжо быццам бы здаровы кансерватызм?..

Апошняе, думаю, трэба адкiнуць. Дзяржава ж робiць конкурсы для маладых рэжысёраў цi драматургаў. Хочацца верыць, што не здарма! Значыць, ёсць адчуванне праблем. Першы намеснiк мiнiстра Уладзiмiр Рылатка назваў самую актуальную на сёння. Яна, у прынцыпе, тая ж, што i на ўчарашнi дзень: беларуская драматургiя i прыток у яе новых сiл. Ёсць задума на базе тэатра Беларускай драматургii стварыць Цэнтр беларускай драматургii. Але задача стаiць фантастычная нават для цэнтралiзаванага яе вырашэння: каб беларускiя п’есы складалi трэцюю частку рэпертуару тэатраў. Тут якраз юбiлей Купалы i Коласа падаспеў, у тэатраў ёсць нагода падняць паказчыкi па беларускай драматургii. Прыкмета года: сёлета ў Беларусi з’явiцца многа «Прымакоў»...

Класiкi заўжды дапамагаюць, што было б без iх? Прычым не толькi з паказчыкамi тэатраў. Стаў iх п’есы — i вось табе вечныя беларускiя пытаннi, на ўсе часы, амаль што гамлетаўскiя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатр — гэта задавальненне. Не толькi для гледача. Дзяржава сёння падтрымлiвае 28 тэатраў краiны, на фiнансаванне iх новых пастановак за год накiраван
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика